Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Электронная книга - «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Краткое содержание книги:

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 171
Перейти на страницу:

За пару стагоддзяў гэтаму паспяхова навучылі цэлую грамаду. Як не паверыць пасля гэтага, што вера і догма змякчаюць норавы?!

— Гаварыў ганьбавальныя словы на Пана Бога? — спытаў камісарый суда. — Зневажаў?

Чалавек, відаць, быў старой рошчыны. Не зразумеў, чаму ён павінен хлусіць.

— Я яго не лаяў. Нашто мне зневажаць яго? Я пра другое…

Ён прызнаваў тое, што казаў калісьці. Не ўвесь учынак, а частку яго, тое, што было сапраўды. Ён не ведаў, што досыць і часткі, што астатняе дахлусяць за яго.З усіх бакоў на гэты адзіна чалавечы твар глядзелі морды. Знясіленыя бяссоннымі начамі, або тлустыя, пергаментныя, або налітыя крывёй, — але ўсё адно морды. Кожная — не аблічча, не «вобраз Божы», не адзнака Высокай Істоты, не Твар, а менавіта os porci, свінячае рыла без сораму і сумлення… Чакалі.

— Я не лаяў, — паўтарыў мужчына. — Пустое месца не лаюць. Я проста казаў, што не дазволіў бы Ён такіх пакут добрым, каб быў.

— Адвядзіце… Па агавору сазнаўся… Наступны…

Падвялі шляхцюка. Вельмі пацертая вопратка ў пыле розных дарог, збітыя чобаты. Відаць, бяздомнік. Маленькі, нягеглы сабою, ужо ў гадах. Тварык з кулачок, рэдкія вусы, галодныя і вартыя жалю вочы.

— Імя, — перад шляхцюком камісарый здаваўся асабліва сытым, няспешным, грамагласным, як асёл.

— Варган Будзіміраў пан Коцкі, — усміхнуўся чалавечак.

— Ты раскажы пра сябе.

— Яно, пане… з сагнаных я. Перавялі з зямлі нашы магнаты ўсіх нас, бедалагаў, у загонавую шляхту. Яно можна б і жыць, ды толькі нобіль наш упаў вокам на маю дачку… Прыёмную. Сябра нябожчыка… Я, прызнацца, і жанаты не быў… Шкада стала сірату. Пайшоў беззямельнікам з ёю. А яе і задумай адабраць, — голас у чалавека быў слабы, ён нібыта мяўкаў. — Яно… моцныя людзі — што скажаш? Але і на моцных ёсць Бог… Ёсць!… Яна таго не вынесла. Прасіўся я, каб мне хаця вусы мае на ганьбу выдралі, ды не чапалі дзіця… Не вынесла… Каб ганьбы не было — павесілася… Няўжо яна пеклу душу сваю аддала, каб гонару не страціць? Не можа быць такога жорсткасэрддзя. Што можа бяссільны?… Вось і хаджу ўжо дзесяць год. Бог смерці не дае… То курачку было насіў з сабою. Дзе гной на дарозе або зерне нехта рассыпаў — выпушчу, падзяўбе. А яна мне часам — яечка. Ды ад старасці няспрытная стала. Забіў яе капытом магнацкі конь… Беленькая, так яна крывёю і аблілася… Сям-там і я, як яна, падзяўбу. Ды вось учора прыйшоў сюды ды ў карчме малака трохі купіў. Даўно не піў малака, а тут…

— До, — сказаў камісарый. — Агаварыў цябе той самы чалавек.

— Ды ў чым, ойча? Мне і памерці даўно трэба, і ў турме мне лепей будзе, сыцей, дый усё адно. Але ж праўду таму чалавеку шанаваць трэба. У чым?

— Ты пераўвасоблены чорны кот, што належаў раней мясцоваму касцельнаму арганісту.

— Зроду не быў катом… Вы мне, можа, растлумачыце?

— Спачатку ты растлумач і давядзі, што гэта не так.

Лягла паўза.

— Бачыш, не можаш. А мы давядзём. Мы ўсё ведаем, і ты нам пра курачак не брашы. Ты паглядзі на сваю Богу брыдкую морду.

Аблічча ў чалавека было сапраўды падобнае да аблічча старога гаротнага ката. Маленькі круглы тварык, зеленаватыя галодныя вочкі, выцертыя кароткія валасы на галаве — чорныя, у проседзь, вусы — рэдкія, спрабуюць тырчаць.

— Ты на сябе паглядзі. Вусы рэдкія, унь якія — раз.

— Раз, — паўтарыў пан Коцкі.

— Прозвішча — два.

— Каюся, два.

— Ты з'явіўся, а ў той самы дзень кот знік — тры.

— Не ведаю я гэтага. Нашто мне кот? Я і сам вечна галодны.

— Арыштавалі цябе, калі піў у карчме малако, — чатыры.

— Піў. Хацеў малачка.

— Бачыш? А які добры хрысціянін з таго часу, як першая карчма з'явілася, піў у карчме малако?! Га?!. Пераўвасобіўся воляй сатаны.

— Ды я… Што ж мне рабіць, ойча?

— Пераўвасабляйся назад, бо шкоду прынёс ты арганісту. Лаві мышэй.

— Зроду я мышэй не лавіў, — жаласна ўсміхнуўся чалавечак. — Не магу.

— Упарціцца, — сказаў камісарый. — У памылковых думках непапраўны. Адвесці да тых.

Стары апусціў галаву. І раптам Хрыстос сам адчуў, як цяжка, са свістам, ён дыхае, адчуў цеплыню нагрэтай рукаяці корда. Ён агледзеўся, нібы непрытомнасць толькі што пакінула яго.

Яны адарваліся ад усіх. Побач з ім стаяў пузаты Фама, сціскаючы шаблю. Побач з Фамою — іудзей, Ільяш, яшчэ пара апосталаў. А супраць іх стаяла некалькі дзесяткаў латнікаў з дзідамі і мячамі. Маленькі натоўп павольна знік перад вачыма Хрыста. Ён шумна ўздыхнуў.

— Нічога не здолеем, — ціха сказаў ён. — Роўна нічога. Адыдзем, Тумаш. Памаліся ты свайму Богу, Іуда, а ты, Фама, свайму. Можа, мы вымалім праклёны на іхнія галовы і на ўсё гэта паскуднае жыццё.

Яны адышлі на старое месца, адчуваючы, што яны — як пабітыя псы. Камісарый, відаць, заўважыў іхні дэмарш і сказаў голасна:

— Нагадваю жыхарам, што пры спробе вызваліць ерэтыкоў вёску спаляць, а жыхароў аддадуць святой службе… Наступны!

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)