Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Драма [be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Драма [be]

Электронная книга - «Драма [be]». Краткое содержание книги:

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 144
Перейти на страницу:

—  Не, дзякую. Шчасліва адпачываць.

— Якое шчасце! Унукаў пасу. Толькі адвернешся — яны ў вадзе, жэўжыкі. А ў мяне сэрца не на месцы. Сам цэлы дзень з вады не вылажу. Пасінеў.

— А служба выратавальная хоць якая ёсць?

— На рацэ дзяжураць хлопцы з АСВОДа. Праўда, маторка ў іх усяго адна, але і тое добра. А то ў маі тут дзяўчына ўтапілася.

Дзякуй богу, хоць да кіраўніка адной арганізацыі дайшло. А з астатніх трэба добрую стружку зняць, вырашыла Ала Уладзіславаўна. Падышла на край абрыву і ўбачыла тую крыніцу. Вада цякла па драўляным жолабе, варта дзякаваць той добрай душы, хто жалабок такі прыладзіў. Крыніца ёмкая, цэлы раўчак збягаў у старыцу. Але ўсё роўна каля жалабка стоўпілася чарга, чалавек дваццаць з пляшкамі, бітонамі. Дзеці пілі са жменяў, пырскалі адно па аднаго. Дзіўна, калі пузаты прапанаваў ваду, ёй сапраўды не вельмі хацелася піць, пагрэбавала, ці што. А тут страшэнна захацелася напіцца. І вось так — са жмені. Але будзеш выглядаць сярод гэтых «неграў» белай варонай у сваім блакітным плацці. Ды і бераг гліністы, мокры — на попе можаш праехаць, спускаючыся. І вакол жалабка размешаная нагамі гліна. Прыйдзецца абмываць ногі ў старыцы — вось так, адзетай. З перасохлым горлам рушыла далей, не губляючы надзеі знайсці бязлюдную мясціну і акунуцца. Далёка прайшла — да таго месца, але рака вярнулася ў старое рэчышча, бераг паніжэў, і на ім, не па-летняму зялёным ад густой свежай травы, рос маліннік, каліна. І рака тут для яе, добрай плаўчыхі, была асабліва прывабная — шырокая, але, бадай, з хутчэйшай, чым у Дняпры, плынню. Аднак і тут былі людзі. Не столькі, колькі на пляжы, але ледзьве не за кожным кустом — сям'я ці кампанія. Выпіваюць.

Наліцкая ўстрывожылася. Дзе бяруць гарэлку? Няўжо ў горадзе гандлююць ёй? У такім разе Воблікаву не запісваць трэба, а здымаць з пасады, а начальніка райхарчгандлю дык без лішніх размоў і ўшчуванняў.

Пад трыма маладымі бярозкамі за кустом крушыны звінеў вясёлы дзіцячы смех і пачуўся знаёмы голас. Вася Ліхач!

Першы парыў — абысці гэтыя бярозы па кустоўі ці зусім вярнуцца; у такі дзень да Балтыкі дойдзеш і не знойдзеш месца, дзе можна паплаваць без купальніка. Але перамагла чыста жаночая цікаўнасць: якая ў яго жонка, якія дзеці?

Абула чаравікі, паправіла прычоску, якая ад патлівасці кудлацілася. Наблізілася. Заглянула за куст.

Васіль ляжаў на спіне, задраўшы ногі, і з дзіўнай віртуознасцю перакідваў з ног на рукі і назад дзяўчынку годзікаў трох, зусім голенькую. Лавіў малую, што мячык, і цалаваў ёй ножкі, попку. Малая залівалася смехам. Побач сядзела белая пышнагрудая жанчына ў мокрым купальніку. Вязала. Але адрывалася ад спіц, замілавана глядзела на мужа, на дачку. Дакарала:

— Вася, намардуеш гэтую ляпёху, ды яшчэ накупаеш, перагрэеш — зноў не ўкладзеш. Будзем да поўначы ката спяваць. Не забывай, што ў мяне начное дзяжурства.

Ала Уладзіславаўна ўспомніла, што Ліхач, здаецца, пры першай сустрэчы сказаў, што жонка яго медыцынская сястра. Не, інакш сказаў — міласэрная сястра, трохі, можа, і з гумарам (а што ён калі гаварыў без гумару?), але і  з любасцю, бадай, з гонарам. Падумала, асуджаючы:

«З калектывам на сенаўборку пан дырэктар не паехаў, у кусты схаваўся».

Выйшла з-за куста, праўда, зрабіўшы выгляд, што не заўважае яго, а проста праходзіць міма. Але жонка, якая ўгледзела яе першая, здзівілася: ці то здагадалася, ці, можа, бачыла ўжо недзе сакратара гаркома. Паклікала:

— Вася!

Ён глянуў, падхапіўся.

— Ала?! Прабач, што я не ў форме. У такім выглядзе перад такой асобай...

— Пляжная форма,— сказала жонка, бадай, троxi раўніва, пэўна, за тое, што ён як бы просіць прабачэння за свой выгляд.

— Ды пляжная.

— На сена людзі паехалі?

Ён коратка рагатнуў:

— Ала! Ты і тут пра работу? Не забывайся, што маеш перад сабой самага прыкладнага дырэктара. Знаёмся лепш. Мая жонка — Даша. А гэта — Маша,— паказаў на малую.— Бачыш, якое дзіця чалавечае! Што з карціны Рафаэля. А сын — Саша, у піянерскім лагеры. Усе на ша. Адзін я на ся: Вася-парася.

— Маша і цябе называе Ваша,— сказала маці. Яна паднялася са сваёй коўдры. Павіталася кіўком галавы, але рукі не працягнула, аднак гэта не здзівіла і не пакрыўдзіла, бо і сама яна таксама рэдка пры знаёмстве з жанчынамі працягвае руку, з мужчынамі — справа іншая.

— А я вас пазнала па фатаграфіі. Вас там група. Пяць дзяўчын і адзін Ліхач, ляжыць каля вашых ног.

— Як верны пёс,— засмяяўся Васіль.

Ала не помніла такога студэнцкага здымка — дзе, калі? Хто іншыя дзяўчаты? Але тое, што Даша пазнала яе па фатаграфіі і сказала пра гэта проста — неяк нязвыкла прыемна пацешыла. І яна аглядала гаспадыню больш прыязна, чым у першую хвіліну. Так, нізкаватая, паўнаватая, жывот рыхлаваты, з белаватымі пісягамі, але, кажуць, што такі жывот у большасці жанчын, якія нараджалі.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)