Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Драма [be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Драма [be]

Электронная книга - «Драма [be]». Краткое содержание книги:

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 144
Перейти на страницу:

— Чаму пра сябе? Пра людзей. Надойвалі мы тады тысяча восемсот, а цяпер — тры чатырыста...

— І вы лічыце гэта дасягненнем?

— Няхай усе па столькі дадуць — не будзе куды малака дзяваць. З нашым малаказаводам.

Заводам Наліцкая займалася, на бюро слухалі, хацелі ўляпіць дырэктару вымову, яна ратавала — не яго віна, былога міністэрства, цяперашняга ўпраўлення аграпрома.

— І ўраджайнасць. Было чатырнаццаць. А ў мінулым годзе — дваццаць сем. У гэтым, калі ніякай стыхіі не здарыцца, плануем... Хіба не перабудова?

«Такога не заменіш. Такога Леанід Генадзьевіч напэўна асабіста ведае. Паспрабуй сунься з заменай — будзеш тыдзень чырванець. Хіба што на павышэнне — у РАПА».

Вуліца гразкая, выбітая, з глыбокімі лужынамі. Толік ажно стагнаў — так шкадаваў новенькую чысцюльку «Волгу».

— Замасціць не можаце? Людзі ж ходзяць.

— Тры гады кланяюся дарожнікам. Памажыце. Гаспадарчым спосабам дарогу не намосціш.

— Памагу,— цвёрда паабяцала Наліцкая, хоць да дарожнікаў яшчэ не дабралася і магчымасцей іх не ведала. Але ж не турысткай яна сюды прыехала — справу робіць.

Не спытаўшы, з чаго пачаць агляд, Івіца скіраваў да свінакомплексу. Але не пад'ехаў да цэнтральнага ўвахода, каля якога, як пасля выявілася, была бетонная пляцоўка, а прымусіў Толіка ехаць паміж двума доўгімі і нізкімі хлявамі, дзе гразі было па каўпакі колаў. Праўда, спыніў каля дзвярэй, ад якіх ішла ў другі хлеў дашчаная кладка. Не прымусіў усё ж яе ступіць у чаравічках у гнойную жыжу. І за гэта дзякуй.

— Гразна ў вас.

— Дык тут жа свінні гуляюць. Канечне, не тое што на ставасьмітысячніку ў Хмяньках. Але наша свініна на трэць танней, чым у хваленага Валевіча. А потым я вам скажу... Пішуць многа пра Галандыю: во дзе культура! Ездзіў я туды. Заглянулі знянацку — мая прыдумка — на адну ферму. У свінарнік. Галоў на пяцьсот. У нас шэсць тысяч. Дык вы думаеце, там чысцей? Не сказаў бы. Свінарнік ёсць свінарнік. Але што мяне пеканула. У станку стаяла дзіцячая каляска. У ёй дзіцятка-немаўлятка. Пад накідкай. Але ўсё роўна мух — хмара. Ажно страшна зрабілася. І памеркла — для мяне — уся іх высокая культура. Каб у нас аператар прывезла сюды дзіця такое, я ў той жа дзень сам збег бы з калгаса. А вы кажаце: перабудовы няма...

Разгаварыўся старшыня, які напачатку здаўся насупай.

Вадзіў па свінарніку. Спыняўся каля клетак з пароснымі свінаматкамі, з ружовымі парасяткамі, тлусценькімі падсвінкамі. І нечакана мнагаслоўна расказваў пра нораў жывёл, пра работу аператараў, ні разу не назваў свінаркамі, што Але Уладзіславаўне падабалася. Гаварыў пра тэхналогію бадай з захапленнем, якому можна пазайздросціць. Але яна не зайздросціла. Здарылася незвычайнае. Не была яна гарадской чыстаплюйкай. Вясковая дзяўчына. Дома ў бацькоў карміла свіней, даўно, праўда, калі прыязджала на канікулы, памагала выкідваць гной з хлеўчукоў. А тут раптам ад свінога спецыфічнага смуроду яе пачало пудзіць — да балючых спазмаў у жываце, горшых, чым на сходзе. І яна не слухала Івіцу. Яна са страхам думала: «Толькі б не вытваніла. Толькі б не вытваніла». Якая ганьба будзе! Што пра яе падумае гэты хітры старшыня і жанчына ў белым халаце — аператарка, што далучылася да іх. Чаго добрага, падумаюць, што яна цяжарная, такое, кажуць, здараецца ў цяжарных. Чамусьці яе найбольш страшыла, што падумаюць менавіта так. Здаецца, наадварот — лепшае апраўданне.

«Але ж ён, напэўна, ведае, што я незамужняя. Ці даведаецца».

Паскорыла Івіцу:

— Тэхналогію вырошчвання парасят я ведаю.

Прагна ўдыхала паветра, вільготнае яшчэ пасля ўчарашняга дажджу, але цёплае ўжо, нагрэтае яркім ліпеньскім сонцам.

Разумела, што нядобра віну за сваю слабасць — мала што здараецца! — звальваць на старшыню. Але здавалася, што Івіца бачыў яе стан — такі Хрол усё бачыць! — і знарок зацягваў знаёмства са свіннямі, раздражнёнасць супраць яго нарастала. Не хацелася гутарыць з гэтым хітруганам далей, хоць ехала з намерам унікнуць ва ўсе дэталі калгаснай вытворчасці, каб дасведчана, з фактамі выступіць на нарадзе работнікаў аграпрома — аб арганізацыі па-новаму блізкай уборкі ўраджаю. Але што значыць па-новаму? Аднак спытай у такога, як гэты Івіца, калі ён лічыць, што перабудоўваецца ўжо дзесяць гадоў. Занадта самаўпэўнены тып!

— Палі я сама пагляджу.

Івіца здзівіўся, бо, мабыць, настроіўся і далей прасвячаць сакратара гаркома. Такія «прафесары» — што азартныя гулякі, спыніцца не могуць.

У машыне Ала Уладзіславаўна зноў пачула свінячы дух — ад сябе. Гэта яе спалохала. Чаму раптам? Быццам упершыню наведала свінарнік. Няўжо прыйдзецца ездзіць з гэтым брыдкім адчуваннем цэлы дзень? Зірнула на шафёра: ці не цягне гэты чысцюля носам, ці не абнюхвае яе?

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)