Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Так і жывём, брат - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Так і жывём, брат

Электронная книга - «Так і жывём, брат». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 175
Перейти на страницу:

Ганна з евангеллем клалася спаць і з ім уставала, усе пахаванні-адпяванні ў Беражках былі на ёй: нікому не адмаўляла, хворая не хворая, а ідзе з Божым словам у апошнюю дарогу правесці загавелага вяскоўца. Аркашка ж, калі быў зусім немаўлём, то застудзіўся, да яго прыліп мінінгіт, той жорстка абышоўся з ім – на ўсё жыццё пакінуў Аркашку хворым, няшчасным. У школу пахадзіў усяго мо з месяц, а тады настаўнік перадаў Ганне сваё заключэнне-дыягназ: нічога не будзе з хлапца, не адужаць яму граматы, няхай лепш сядзіць пры хаце. Ганна і сама ведала, на што варты яе сын: бачыла, не без вачэй, ды і дактары яшчэ раней сказалі ёй – далікатна і тактоўна – тое ж самае. Але як было сказаць яму, каб не рупіўся перад вераснем, не збіраўся ў школу? Суседскія ж вунь збіраюцца дзеці, і ён каля іх трэцца, хваліцца, што і яму матка купіла буквар, сшыткі, ручку. Дзеці потым нешта пісаць пачалі ў тых сшытках, а ён, Аркашка, толькі выводзіў нейкія хвалепадобныя ланцужкі – як усё роўна мора маляваў. На тых ланцужках і скончылася вучоба. Пазней, калі наспеў час, хлопцаў, ягоных аднагодкаў, на ўлік паставілі ў сельсавеце – як дапрызыўнікаў, адзін раз, самы першы, выклікалі і Аркашку, зрабілі адпаведныя запісы і больш не турбавалі. Аднак ён панадзіўся хадзіць услед за хлопцамі ў сельсавет на розныя камісіі. Прачуе, што тыя збіраюцца, падцікуе – і не вярнуць яго: дужа хацеў у армію. Каб не крыўдзіць хлапца, дактары загадвалі і яму распранацца, ён рабіў гэта доўга, а потым замяралі рост, ставілі на вагі, слухалі даханне – і паказвалі выгляд, што і ён такі, яу усе, толькі ніякіх запісаў нідзе, вядома ж, не пакідалі.

Той-сёй раіў адвесці Аркашку ў псіхушку, але Ганна пра гэта і чуць не хацела. «Гэта пры жывой матцы? Што вы кажаце, людзі?!» Не раіў рабіць гэтага і старэйшы сын – Мікалай, ён якраз у той бальніцы працаваў на легкавушцы: вазіў галоўнага ўрача. Мікалай часта прыязджаў у Беражкі, і не з голымі рукамі, корпаўся з маткай на агародзе -- Аркашка ж курэй на вуліцы пасвіў – шкуматаў да чырвані вушы вясковай дзятве, якая знайшла ў хворым чалавеку цацку: то ўшчыкнуць яны Аркашку, то штурхануць або за нос ці апранашку тузануць. Давядуць звычайна яго да такога стану, што хлапец наліваўся злосцю, пачынаў бегаць-ганяцца за дзецьмі, дагнаць нікога не мог, тады злаваў яшчэ больш, хапаў усё, што траплялася пад руку, меціў у сваіх крыўдзіцеляў, але камень ці кавалак цагліны прызямляўся зусім блізка – як не пад самым носам у Аркашкі. Раззлаваны, ён прыходзіў дахаты, чапляўся да маткі, спаганяў злосць на ёй, іншы раз, сапучы, заяўляў:

– Жані мяне!..

Хоць і круціў Мікалай вушы дзятве, бацькам жаліўся, але дзе ты іх, блазнюкоў, спыніш? Яны і пазней – ужо другія вывадкі беражкоўцаў – не пакідалі Аркашку ў спакоі, калі ён з хлапца стаў дзецюком. Штурхануць, тузануць, а то і словам завядуць з паўабарота, бы добра адрэгуляваны матор. І Аркашка зноў ганяўся-даганяў, хапаў-кідаў. Але ні ў кога так і не трапіў. Ды і шкоды за сваё жыццё ён ніколі не зрабіў. Не, не прыпомняць людзі, каб набедакурыў.

А тады бяда за бядой : памёр пасля невылечнай хваробы Мікалай, а праз колькі часу прывезлі труну і з Карэліі – там сканаў сярэдні Ганнін сын Міця, стары халасцяк. Гэтае гора і людзям на сэрца лягло, дарослым і дзецям: шкадавалі дужа Ганну і Аркашку. Што добра, дык малеча быццам перамянілася, зусім па-іншаму пачала адносіцца да Аркашкі – не як да хворага і безабароннага, а як да звычайнага нармальнага чалавека, з якім іншы раз карцела ім пагаварыць пра жыццё-быццё, расказаць яму анекдот, недзе нечым памагчы, а такое бывала, што трэба: то пакаўзнецца ў галалёд, а сам доўга пакутае, пакуль узаб’ецца на ногі, то вядро тое ж з вадой паднясуць. Аркашка нічога не скажа, толькі неяк пачырванее ад сваёй бездапаможнасці, махне рукой – а ну яго, галалёд, а ну яе, ваду! – і пойдзе ў хату...

Тым летам спраўлялі вяселле на Ганчароўцы, гэта паблізу ад Ганнінай хаты. Граў на гармоніку Мішка Шурмялёў – музыкант, якіх пашукаць, а бубен завіхаўся у Аркашкавых руках. Панаехала на вяселле багата гарадскіх – у асноўным з боку жаніха, браў ён мясцовую дзеўку, і хлопцы, самі ўчарашнія вяскоўцы, хіба ж не відаць, хадзілі па двары гогалямі, петушыліся, чым стараліся паказаць астатнім: расступіся, дзяроўня, горад прыехаў! Адзін з іх і вырваў з рук Аркашкі бубен.

– Дай сюды! – груба сказаў, пасунуў Аркашку, і пачаў ляпаць у бубен – больш кулаком, чым палачкай.

Адляпаў адзін танец, другі... Нехта крыкнуў:

– Вярні бубен Аркашку!

Аркашка падышоў да хлопца, спаймаў у паветры руку, але затрымаць не змог – той не ўступіў, адмахнуўся:

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 175
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)