Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 147
Перейти на страницу:

Агідныя рытуальныя маскі з Саламонавых астравоў (чорны яшчар, што надзеў старажытнагрэчаскі шлем), калебасы для вапны, тупазлосныя бажкі з астравоў Адміралцейства, кінжалы з ракавін і касцей казуара, цыноўкі і палотнішчы тапы, індыйскія анкі і яванскія крысы.

І паўсюль морды, выскаленыя, вірлавокія, ікластыя.

— Не страшна вам тут?

— На рабоце часам бывае страшней, — крыху жоўчна і з'едліва сказаў ён, абводзячы разумнымі вачыма сваю калекцыю. — А гэта? Гэта ўсё мае бадзянні. І за кожнай рэччу — гісторыя, выпадак, жах або смех. І таму яны мне — не рэчы. Яны мне — кавалкі жыцця.

Мы прайшлі ў маленькі лялечны кабінецік, пафарбаваны ў шэра-блакітны колер і, ясна ж, без усякіх масак.

— Ну расказвайце.

І я пачаў расказваць. Увогуле, пра ўвесь гэты куток, нібы яшчэ з самай вайны заражаны нейкім вірусам невядомага шаленства, пра дзівацтвы многіх яго насельнікаў, пра ненатуральны ледзяны подых даўно мінулай вайны на некаторых жыхароў, пра вар'яцтва Лапатухі і пра свае начныя кашмары.

Ён рабіўся ўсё больш і больш сур'ёзным, відавочна змрачнеў.

— Не магу зразумець вашых сімптомаў. Нагадвае сярэдневяковую беларускую пану, трызненне наяве. Але не тое. І яшчэ нешта падобнае давялося мне бачыць у трыццаць пятым годзе, у паўночна-заходняй Індыі. Чулі вы, вядома, пра ўсе палюсы зямлі: і геаграфічныя, і магнітныя, і холаду, і гарачыні. А вось пра полюс біялагічнай недаступнасці, мабыць, не чулі?

— Не.

— І мала хто з цывілізаваных людзей чуў. Лічаныя адзінкі. Акрамя навакольных жыхароў.

— А гэта што?

— А гэта вялізны кавалак прасторы, скалы ды непраходны трапічны лес на берагах ракі Нарбада. Джунглі — гэта стрыжаны англійскі газон у параўнанні з тым зялёным пеклам. З пачатку гісторыі гомо сапіенс туды ані разу не ступіла чалавечая нага. Уявіце, з часоў аўстралапітэка.

— Як то? Чаму?

— Там, як кажуць, з пачатку дзён найвялікшая на зямлі, на многія дзесяткі кіламетраў уздоўж і ўпоперак, калонія дзікіх пчол. Пчаліны мегалаполіс ледзь, скажам, не як той мегалаполіс, што ад Нью-Йорка да Вашынгтона. І пчолы там нейкай асаблівай расы. Хмары, процьма нясметная полчышчаў, легіёны. Аж занадта. Бо ўкус адной пчалы — вельмі балесны, рана часам тыднямі не зажывае; пяток укусіць — паралюш, бывае — часовы, а бывае, й не. А калі ўжо большая колькасць пакусае — канец немінучы.

— Гэта бывае, — сказаў я. — Што мы ведаем пра яды? Вынайшлі вось вучоныя ўніверсальную процізмяіную сываратку. Хоць кобра кусай, хоць гюрза — нічога табе не будзе.

— Вось-вось. А чаму не ўжываюць? Здаецца, панацэя такая, уратаванне для ўсіх людзей. Аж не. Таму што такі, застрахаваны ад усіх змей, немінуча памірае ад першага ж укусу звычайнай пчалы. Вось і разбярыся, што лепей. Дзіўна, што гэтыя пчолы зусім не чапаюць жывёл. І жыве іх там мноства. Малавывучаных, а то й не вядомых навуцы. Некаторых бачылі. Выносіць іх адтуль часам на навакольныя палі ды ў джунглі. Але яны і назад адразу выбіраюцца. Ведаюць, дзе яны ў поўнай бяспецы. Але выносіць адтуль не толькі жывёл, часам і насенне розных нікім не бачаных раслін. І вось за адной з іх, калі толькі раз на многа год прарасце яна па-за межамі пчалінага рэгіёну, палююць усе жыхары. Сушаць, адвар п'юць, і тады ў іх таксама розныя… трызненні ды праявы. Але дзе Нарбада і дзе Альшанка? Я не разумею, што ў вас такое. І таму асабліва баюся… Вось што, ці не падлячыцца вам? У мяне. І я б за вамі асабіста прыглядаў. І сябар у мяне там у клініцы малады, таленавіты. Ён вас у два месяцы паставіць на ногі.

— Не.

— Тады хаця адпачніце, — «божа, на каго ж з кандацьераў ён падобны?» — Месяцы два на моры. Вада, сонца, соль. І ніякіх думак. Вы проста ператаміліся з гэтымі сваімі гістарычнымі пошукамі, з гэтай справай… І вось што, вы ўсё думаеце, што гэта глупства…

Ён глядзеў пранізліва:

— Глядзіце, гэта страшна. І каб вы ведалі гэта і не манкіравалі сваім здароўем, а лекаваліся — паедзем заўтра са мной. Паглядзіце, што гэта такое. Ну і абследаванні некаторыя зробім. Гэта занадта важлівая штука — здароўе, гэта адзіна вартая рэч — розум. А мы, аднак, гэтага не цэнім.

— Добра, — хутчэй каб адвязацца, сказаў я.

Крыху адпачнуўшы, я ўрэшце вырашыў зайсці да Хілінскага і амаль не здзівіўся, што гэтыя двое цалкам дарослых людзей (ён і Шчука) сядзяць у паўцемры і разглядаюць праз эпідыяскоп слайды.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)