Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 230
Перейти на страницу:

— Бягом! Бягом, ты, не бачыш?! — крыкнуў на яе Салей, і яна ўскочыла.

Нізка сагнуўшыся, яна пабегла ў канаве за трыма ўжо далекаватымі постацямі, што шыбавалі да хвойніку, — сяржанта, Пашкі і Антона. Самае страшнае было цяпер для яе адстаць, згубіць тых, ад каго яшчэ дзесяць хвілін назад яна гатова была ўцячы. Цяпер яна бачыла ў іх адзіную для сябе абарону, страціўшы якую, ужо не магла ўберагчыся ад пагібелі ў гэтым полі.

Аднак бегчы было не лягчэй, чым паўзці, яна зусім знемагла і немачна дыхала шырока разяўленым ротам. Дужа гнучыся, яна не магла бачыць управа, адкуль неяк пагрозліва гучна бабахнуў першы вінтовачны стрэл. Яна не ведала, ці гэта стралялі па ёй, ці, можа, па тых, што беглі наперадзе, але яна адразу ўпала і тут жа ўскочыла ад злоснага крыку Салея:

— Бягом, ты, разява, туды-т тваю!..

Не ведаючы, каго болей баяцца — тых, што пачалі страляніну за насыпам, ці тых, што зусім блізка пад’ехалі па дарозе, яна, заплятаючыся нагамі, зноў пабегла па здратаванай слядамі канаве. Хлопцаў наперадзе яна ўжо не бачыла, перад яе тварам толькі мільгаў разварочаны нагамі снег, і яна, нізка схіліўшыся, бегла па гэтым снезе. Але стрэлы з-за насыпу загрукалі часта, адна куля, мабыць, трапіла ў рэйку, з шалёным трэскам абдала яе снегам. Праўда, Зоська не ўпала. Яна толькі здзівілася, убачыўшы недалёка ў канаве хлопцаў. Здаецца, аднак, усе былі цэлыя, і Пашка нават страляў цераз насып, астатнія проста ляжалі, знямогшыся. Зоська таксама ўпала каля знаёмых растаптаных ботаў Антона. Некалькі хвілін хапала ротам паветра і слухала. Сяржант усё лаяўся, астатнія маўчалі. Здаецца, наперад праходу ўжо не было, дарога ў лес была адрэзана. Выпусціўшы кудысь абойму, Пашка споўз задам з насыпу і пацягнуў за сабой вінтоўку.

— Сабакі! — сказаў ён, здрыгануўшыся ад кулі, якая блізка ўдарыла ў насып.

— Што? — запытаў сяржант з потным, зусім счырванелым тварам.

— Вунь да лесу бягуць.

Зоська зразумела, што гэта было самае горшае. Калі немцы бягуць да хвойніку, значыць, хочуць перахапіць іх на ўзлеску. Куды ж тады ім падацца?

— Ану дай! — працягнуў руку сяржант і выхапіў у Пашкі вінтоўку. — Салей! Жахні па тых, хай напалохаюцца! — кіўнуў ён за канаву, а сам успоўз да самае рэйкі і, хутка прыцэліўшыся, стрэліў. Побач у другі бок з канавы стрэліў Салей; гарачая гільза з ягонай вінтоўкі апякла Зосьцы руку. Пашка з Антонам ляжалі, бы нежывыя, і толькі, павярнуўшы галовы, напружана ўслухоўваліся ў перастрэлку. Сяржант хутка выпусціў абойму і раптам крыкнуў да ўсіх:

— Бягом на той бок! Быстра!

Ускочыў і ашалела кінуўся па канале, за ім з незразумелым спрытам прыпусцілі Пашка і Антон. Зоська з Салеем зноў апынуліся ззаду за ўсімі. Але Зоська цяпер болей за ўсё на свеце баялася адстаць і, коўзаючы па адкосах канавы, бегла так, як, здавалася, не бегала ніколі ў жыцці.

Аднак праз якую сотню метраў яны зноў пападалі каля невялічкага пярэстага слупка з лічбай 7. Частая вінтовачная страляніна грымела, здавалася, па ўсім полі. На першым часе Зоська не чула куль, але калі на яе вачах ад слупка ўзляцеў угару бетонны асколак, яна выразна адчула іх злую сілу і цясней прыпала да снегу. Ратавала канава. Толькі доўга ляжаць у канаве, напэўна, не было магчымасці, яны і без таго змарнавалі шмат дарагога часу, іх ужо сціскалі з двух бакоў.

— Па адным! — сказаў, задыхнуўшыся, Антон. — Кароткімі перабежкамі…

Сяржант злосна азірнуўся на яго, пашукаў вачыма Салея.

— Салей, агонь!!

Салей зноў распачаў страляць з калена па тых, што насядалі з дарогі. Напэўна, яны там былі ўжо блізка, але Зоська не глядзела туды, яна адно скаланалася, калі блізкая куля біла ў насып, абсыпаючы яе жвірам і снегам. Але вось, выбраўшы, напэўна, момант, сяржант рыўком ускочыў на ногі, штось крыкнуў і кінуўся цераз рэйкі, адразу знікшы на тым баку аднапуткі. За ім, азірнуўшыся, з меншым спрытам перабег рэйкі Пашка. Зоська ляжала побач з Антонам. Цяпер, напэўна, чарга была за ім, але Антон чамусь бавіў час, і яна, не зразумеўшы прычыны яго маруднасці і зноў баючыся адстаць, на руках і каленях выскачыла з канавы.

Яна ўдала перабегла наўкось абедзве рэйкі, ухапіўшы позіркам рухавыя постаці хлопцаў, якія ўжо ўбягалі ў сасоннік, і выпрасталася, каб пераскочыць неглыбокую з гэтага боку канаву. Але менавіта ў гэты момант нешта незразумелае з чыгунным звонам выцяла яе па галаве. Зоська хіснулася, але не ўпала, недаўменна схапілася рукой за галаву і, убачыўшы на далоні кроў, зразумела, што паранена. Яна аслабела перабегла канаву, улезла ў засыпаны снегам быльнёг і, заціскаючы далонню рану на скроні, пабегла да недалёкага ўжо сасонніку.

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)