Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Райскія яблычкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Райскія яблычкі

Электронная книга - «Райскія яблычкі». Краткое содержание книги:

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, найперш каралёў, у свядомасці сённяшняга жыхара. Яго цікавіць тэатр і алхімія журналісцкай працы, пішучыя машынкі і драматычныя лёсы папярэднікаў-пісьменнікаў. Некаторыя апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Райскія яблычкі”, друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” — “Фабрыка сфінксаў”, “Конны помнік з пап’е-машэ”, “Флот каўчэгаў”, а “Рэпрадукцыя Брэйгеля” і “Райскія яблычкі” — у літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. У кнізе “Кактэйль Молатава” таксама публікаваўся пачатковы варыянт апавядання “Далакопы”. Райскія яблычкі пісьменніка растуць у гродзенскім садзе, яны някідкія, іх не кожны зможа знайсці, не кожнага яны могуць зацікавіць. Але С.Астравец памятае, што яшчэ нямецкія храністы са слоў рыцараў назвалі некалі Гродна на свой лад Гартэнам або горадам-садам. Ён ведае смак райскіх яблычак і цэніць іх.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 109
Перейти на страницу:

Зрэшты, замяшанне атрымалася незадоўгім, з вады раптам вынырнулі марскія коцікі і тэрарыстам начапілі кайданкі. Тут на катэры пад сцягам падплыў наш галава, ўжо без княскай кальчугі, і паведаміў, што ў Славянскім базары дружба народаў у надзейных руках. Ён падкрэсліў, што чакае купальская ноч і загадаў усім народам выдаць па вянку. Залежна ад нацыянальных традыцый — з папараці, з яловых лапак, нават са штучнага лісця пальмы. Якраз пачало імкліва цямнець.

Дзеці розных народаў прыняліся па камандзе шпурляць у чорную ваду свае вянкі з капітанскага мосціка. Дзе яны падалі, куды плылі — не было бачна і тады раку пачалі абмацваць жоўтыя пражэктарныя прамяні, нібы ў час начной паветранай атакі. Якія нацмены задумвалі жаданні — невядома, як далёка заплывуць вянкі — ніхто не знаў. А мне думалася: не выключана, суседзі-дзукі паставяць на рацэ сетку, якой ловяць кантрабанду, каб адпомсціць за свайго лётчыка, якому да канца жыцця давядзецца са сваёй аднапакаёўкі пазіраць у бок страчанай радзімы. Ён навучыцца крочыць у калоне, гатаваць шашлык, піць бакштанку нагбом, спяваць хорам гімн, граць на тулумбасах.

2006

ДЖОНІ ХОЛІДЭЙ

Апавяданне пра пішучыя машынкі

Мяне аднойчы змусілі паўдзельнічаць у стварэнні новага літаратурнага “фронту”, паколькі стары не адпавядаў сучасным запатрабаванням. Так патлумачылі ў ідэалагічным камітэце, куды выклікаў лысаваты начальнік у старамодных акулярах. Прысутнічаў маладзейшы чалавек, выглядаў на байца нябачнага фронту. Ён прачытаў радкі з майго вершыка. Вы — паэт, а нам паэты патрэбны. Што скажаце?

— Што я скажу? Калісьці ў маладосці бавіўся часам, але гэта былі спробы, вучнёўства. Я з паэзіяй завязаў, зразумеў што не маё, своечасова ўсвядоміў...

Адказ відавочна не спадабаўся. “Мы ад вас не гэтага чакалі, не самакрытыкі, не заніжаных ацэнак, загаварыў незнаёмец. Вось спіс, вы ў ім таксама ёсць, сярод тых, каму аказалі давер, трэба цаніць”.

— Хто аказаў? Які давер?

— Наперад паравоза забягаць не варта, зараз усё растлумачым. Я ваш “анёл-ахоўнік”, займаюся літаратурай і газетамі, усімі, хто піша, зваць мяне Міхаілам Аляксандравічам, можна нават проста Міхасём. Дык вось, вы ў спісе, таму мы з вамі і размаўляем цяпер...

Я маўчаў. Счакаўшы, “куратар” удакладніў:

— Вам даверылі быць дэлегатам, ствараць сучасны пісьменніцкі хаўрус, паездка ў сталіцу будзе аплочана, можаце збірацца.

— Пачакайце, я нічога не ведаю, мне ніхто нічога не гаварыў.

— А колькі вам паўтараць трэба? Вось персанальнае запрашэнне-пропуск. Яшчэ якія пытанні?

— Ды я нікуды не збіраўся, я не паэт увогуле, “крый мяне Божа”, — трапіла на язык завучаная фраза. — Мяне паэзія можна сказаць яшчэ цікавіць, але мала, а сябе я паэтам не лічу зусім.

— Не трэба адмаўляцца. Сціпласць аздабляе чалавека, але трэба ж і самалюбства мець. Паглядзіце колькі маладзёнаў: кожны сябе ледзь не Пушкіным выстаўляе. А вы працягваеце практыкавацца, нам вядома.

— На святы экспромты пішу часам толькі, каб за сталом пад чарку жанчын павіншаваць.

— Давайце не будзем пачынаць дыскусію пра паэтычныя жанры, эпіталамы, яны вядомыя са старажытнасці, з антычнасці, з калыскі літаратуры…

— Не, я не ведаю, гэта нечакана, хай хаўрус, калі трэба, ствараюць самі паэты, пісьменнікі, а я проста аматар, такіх у нас застольных вершавальнікаў хапае, на кожным вяселлі, мы — нацыя паэтаў.

— Правільна: паэтаў, вам і карты ў рукі.

— Я хацеў сказаць: аматараў, дылетантаў ад паэзіі.

— Усё, дыскусіі скончаны, вось запрашэнне, персанальнае, — дадаў з націскам “літаратурны куратар”.

— Не паеду, — раптам для сябе самога абцяў я размову.

— Як не паедзеш? — зрабіў штучна шалёныя вочы “Міхась”, нібы калісьці сяржант Віннік у войску. Ён моўчкі стаў пераглядаць аркушы з папкі. — А гэта: “А сцяг наш рыцарскі святы!”, “а наш заступнік на кані, усіх ворагаў мячом пералічы і пайменна назаві!” — Твае?!

— Мае, а што?

— А нічога, — апанаваў ён сябе, хвілёва быўшы знерваваным, у гэтай папцы ўсе твае размовы, выказванні, выразкі газетныя, цытаты. Так што вырашай: працаваць у дзяржаўнай газеце ці ў “незалежнай”.

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)