Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Азірніся ў каханні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Азірніся ў каханні

Электронная книга - «Азірніся ў каханні». Краткое содержание книги:

У аповесці «Азірніся ў каханні» аўтар (нарадзіўся у 1942 г. на Гомельшчыне) у фантастычнай форме паказвае, як і калі праяўляюцца ў чалавеку лепшыя яго якасці — дабрыня, каханне, творчыя магчымасці. Герой аповесці «Бронік-афганец» з душэўнай траўмай вяртаецца з афганскай вайны на радзіму ў чарнобыльскую зону. Разам з сябрамі Бронік спрабуе дамагчыся праўды, каб памагчы людзям, але сутыкаецца з халодным раўнадушшам чыноўнікаў. Лёс герояў «Княжабора» звязаны з лесам. Як захаваць прыроду, яе чысціню І прыгажосць для нашчадкаў? Такія няпростыя праблемы хвалююць лесніка Косціка Міхалапа, які ўступае ў схватку з раскрадальнікамі.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 146
Перейти на страницу:

На дзвярах вісеў замок, які ніколі не ведаў ключа.

Мікіта адчыніў дзверы...

Патыхнула вільгаццю і даўнім жытлом — сюды амаль ніхто не заглядваў. Апроч Ладуцькі і лесніка.

Праз які час з коміна леснічоўкі паплыў шызы дымок, зліваючыся з сінечай неба.

«Вось пратаплю грубку, адагрэю хату цяплом і буду займацца сваімі клопатамі... Ото тут хораша будзе мне — утульна і ціха, калюх-калюха, і душа супакаенне знойдзе — хоць на нейкі час, на два бокі і ўсторч...»

Полымя разгаралася, гудзела ад добрай цягі. Мікіта прыхінуўся да сцяны, смактаў пілку, задумліва глядзеў у агонь. Бачыў сваіх родных — жывых і здаровых. Бачыў і маўчаў, не клікаў. І самахоць тая грубка ўспаміналася, барачная. Фашысты паставілі яе дзеля таго, каб паздзекавацца з вязняў, бо кожны хацеў пагрэцца. Рукі пасля холаду цягнуліся да цяпла. І не хапала яго ўсім, бо ў бараку людзей не злічыць, а грубка адна. Думалі фашысты, што ўчыняць вязні паміж сабою сварку, але не дачакаліся: без змовы падыходзілі па чарзе. Пагрэецца каторы трошкі, дакранецца далонямі да грубкі, адыходзіць, чакае зноў свайго часу.

Мікіта схамянуўся, падняўся з услончыка, узяў вядро і падаўся да крыніцы.

Бралася на прыцемкі.

Паласацік стаіўся пад ядлоўцавым кустом, прыслухаўся: было ціха. Але тая цішыня прыгнятала яго, трывожыла — усё здавалася, што за ім нехта сочыць.

Ноччу ён выходзіў на жыраванне, але пакаштаваў толькі некалькі лягушак, мыш-палёўку падлавіў, а то сілкаваўся жалудамі, карэннямі. Жалуды яму падабаліся, што губляў высокі дуб, да якога часта наведваецца Дабрадзей, адпачывае каля яго. Прыходзіць туды і жанчына, падоўгу сядзіць пад ім.

Калі выпадаў першы снег, Паласацік прыходзіў да дуба і пысай рыў снег. То былі апошнія даяданкі. Пасля ён зашываўся ў цёплую нару і, укутаўшыся ў пярыну з моху і ляснога пуху, засынаў да вясны...

Падыхала прэлым лісцем, было волгла. Да лап прыліпалі смаўжы, і ён гідліва страсаў іх, хаця ў галодныя дні не грэбаваў і імі. Цяпер яму хацелася не есці, а піць. Ён валюхаўся ў бок рэчкі, туды, дзе быў нізкі бераг, куды ён прыходзіў не раз.

Да яго чуйнага вуха данёсся брэх сабакі. Тады ён стаіўся зноў і прыслухаўся: яму добра быў знаёмы звер, што памагаў чалавеку. Нават Цар яго баяўся, уцякаў з жонкаю і малым — толькі дрэвы потым храбусцелі, калі чапляўся за галіны разгалістымі рагамі. Ён падняўся на пясчаную выспачку сярод густога сосніку, дзе лацвей было ўслухацца і вызначыць, у які бок трымае чалавек і памагаты свой кірунак.

Па полі, апіраючыся на кіёк, крочыў чалавек. Хада яго была павольнай, няспешнай. Побач з ім бег сабака, адставаў, зноў даганяў.

Яны аддаляліся ад Паласаціка, і ён перастаў хвалявацца, супакоіўся. Таго чалавека ён ведаў, не раз страчаўся з ім у лесе. Ніколі ён не насіў за спіною стрэльбы. ён ніколі нічога кепскага не рабіў ні лесу, ні зверу, і таму асцерагацца яго не было чаго. Страшней былі іншыя, якія прыходзілі сюды... Тады і чуліся частыя грымотныя выбухі, як летам у навальніцу, калі жыхала маланка. Барсук баяўся летняга грому, баяўся маланкі.

Тыя людзі, што прыходзілі ў лес, рабілі маланку і гром зімой. Было тады мокра і чырвона ад жывёльнай крыві.

Бачыў часта і таго чалавека, які кожны дзень прыходзіў у лес, заўсёды насіў за плячыма стрэльбу, але і ён ніколі не рабіў грому — ні летам, ні зімой. Звяры не асцерагаліся яго, а Цар дык так асмялеў, што падыходзіў блізка і браў ласунак з рук.

Паласацік збег з пагорка. Па сваёй сцяжыне спусціўся да вады. Наталіўшы смагу, зноў падняў галаву — па-ранейшаму было ціха.

Дарога ляжала праз балотца, потым ішла густым верасоўнікам, дзе заўсёды расло шмат грыбоў і ён карміўся імі. Тут і Рыжуха шастае, з ёю ён жыве ў згодзе, пасябравалі нават — калі быў час, дурэлі разам, ён хаваўся ад яе, а яна скакала з дрэва на дрэва, яго даганяючы, потым ляцела прама на яго і сядала на спіну.

Вось і дарога...

Яе Паласацік заўсёды праходзіў асцярожна. Спачатку доўга ляжаў у кустах, прыслухоўваўся — ці не рухаецца машына са смярдзючым дымам, ці не ідзе дарогай чалавек. Падбег да дарогі, спыніўся — нешта зноў насцярожыла. На дарозе пахла чалавекам і яго крывёю, а самога бачна не было. Усё ж асмеліўся, пачаў красціся да купкі з перасохлай папараці. Разгроб лапай — і ўбачыў, пазнаў чалавека. Твар у яго быў скрываўлены, апухлы. Чалавек застагнаў, але не расплюшчваў вачэй.

Барсук запрацаваў лапамі...

Міхалап пачуў, як нехта фыркнуў, засоп над вухам і лізнуў па шчацэ. «Сабака? Знайшоў мяне? Не чуў жа, як я падаўся ў лес...»

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 146
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)