Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Азірніся ў каханні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Азірніся ў каханні

Электронная книга - «Азірніся ў каханні». Краткое содержание книги:

У аповесці «Азірніся ў каханні» аўтар (нарадзіўся у 1942 г. на Гомельшчыне) у фантастычнай форме паказвае, як і калі праяўляюцца ў чалавеку лепшыя яго якасці — дабрыня, каханне, творчыя магчымасці. Герой аповесці «Бронік-афганец» з душэўнай траўмай вяртаецца з афганскай вайны на радзіму ў чарнобыльскую зону. Разам з сябрамі Бронік спрабуе дамагчыся праўды, каб памагчы людзям, але сутыкаецца з халодным раўнадушшам чыноўнікаў. Лёс герояў «Княжабора» звязаны з лесам. Як захаваць прыроду, яе чысціню І прыгажосць для нашчадкаў? Такія няпростыя праблемы хвалююць лесніка Косціка Міхалапа, які ўступае ў схватку з раскрадальнікамі.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 146
Перейти на страницу:

Пачуліся ўзбуджаныя галасы і шахканне пілы.

— Ды пашавельвайся... тваю маць, спаць сюды прыехаў?! — чуўся нечы грубы і нізкі голас.

— Ды піла тупая, што я зраблю.

— А хто казаў, каб пілы загадзя рыхтавалі?

— Іцко такія падсунуў.

— А ты куды глядзеў, падла...

Незадаволены той жа голас глуха папярэдзіў:

— Асцярожна там!

— Бачым, не бойся, — адказаў другі, злуючыся, — толькі цішэй рукавіцу разяўляй...

Міхалап вызначыў: было чалавек пяць-шэсць, не болей. Іх, пэўна, падганяў час, бо вунь хутка раніца, а работа ішла марудна. Затоена мацюкаліся, спрачаліся, падганялі адзін аднаго...

— Здарова былі, мужычкі! — вясёла павітаўся ляснік, стаўшы неўздалёк ад іх. — Бог у помач, як кажуць.

Яны збянтэжыліся, перакінуліся позіркамі. Маўкліва раіліся, што рабіць. Высокі, што стаяў бліжэй да лесніка, зняў з галавы стары, злямчаны і дзіравы капялюш, выцер ім змакрэлы твар.

— Памажы, як ёсць сіла, бо запарыліся мы сваёй брыгадай, — прамовіў дружалюбна адзін з іх.

Той, што стаяў каля машыны — у брызентавым плашчы, у гумовых ботах, нахмураны і абыякавы, — выцягнуў з кішэні гімнасцёркі паперы і панёс іх лесніку. Ён злёгку накульгваў на левую нагу.

— Вось дакументы, у нас спецзаказ, — падаў дакументы і стаў побач. — Выпісалі летам, але толькі цяпер далі машыну.

Косцік чытаў паперы, дзівіўся, як яны правільна былі аформлены, але ён ведаў, што дваццаць — трыццаць гадоў гэты лес не кране піла... Той жа сталінскі НЗ.

— З дакументамі ў вас парадак, — аддаў назад паперкі Міхалап. — Але мы павінны паехаць да ляснічага. Каб падпісаў выдачу. Такі парадак. Бо вас і міліцыя спыніць па дарозе.

— Сам падпішы, — падышоў кульгавы, высмаркаўся, прыставіўшы тоўсты палец да носа. — Там жа напісана — спецзаказ. Абарону мацаваць трэба — усё для арміі. Падпішы — і дзела з канцом.

Косцік усё зразумеў.

— Давай паявоім мійна і ціха, — падышоў да яго зноў кульгавы — хітра блішчэлі ў яго вочы. Ён картавіў, таму сказаў «паявоім», Міхалап ледзьве разабраў, што сказаў. — Гэта табе... — Ён выняў з афіцэрскай сумкі некалькі пачак грошай. — Бяі, не саёмся, што табе некалькі тых дзеявін — былі і няма, а з г'яшамі будзеш...

«Дзе і калі я бачыў яго — голас надта знаёмы».

— Хопіць з мяне і маіх грошай.

— Ну што ж, глядзі, табе відней, — укінуў картавы грошы назад у сумку, закурыў.

— Віця! — павярнуўся да машыны доўгі. — Нікуды нам не падзецца, не выкруцімся. Пакажы лесніку сапраўдныя дакументы.

Голас у доўгага змяніўся, стаў затоены, злы. У паветры нядобра напалялася паветра — і ляснік зняў з пляча стрэльбу, насцярожыўся.

З машыны вылез мужчына з цыганскай чорнай барадой, з ліпкай у зубах. У руках трымаў паперы. Пастаяў трохі, пагартаў, шукаючы адну патрэбную, удакладніў:

— Што, усе аддаваць?

— Усе, усе! Глухі?! — нецярпліва прашыпеў доўгі, нечага зірнуў на неба, быццам ад яго, неба, магло нешта залежаць у гэты момант, але Міхалап ведаў: доўгі непакоіўся, што пачынала ўжо днець, яны ж меркавалі ў такі час быць ужо далёка адсюль...

— На, чавэла, трымай і не кіпяціся, — усміхаўся цыган, несучы паперы на выцягнутай руцэ, — у гэтыя ты павінен паверыць. Калі панімаеш, канешна, што-небудзь у гэтай жызні...

І тут нечакана кульгавы збоку ўдарыў дручком па стрэльбе. Гучны выбух пранёсся па Вятчынцы. Войкнуў, схапіўшыся за плячо, высокі, і ў яго рука заплыла крывёю...

Стрэльбу схапіў цыган.

— Адпраў яго на той свет, чуеш? — не адрываў руку ад пляча паранены, завыў воўкам, скрыгатаў ад болю зубамі. — Дай сюды стрэльбу, я яго сам...

— Не, забіваць мы яго не будзем.

— Дай сюды! Да-ай, я з ім паяваю, — не адставаў, .настойваў Квач.

Нечым тупым і важкім ударылі па галаве, у вачах пацямнела, заскакалі зоркі і паляцелі ў шэрую цемру.

Потым яго білі нагамі ў жывот, па галаве.

Ён душыўся кроўю, не могучы выплюнуць.

Яго вынеслі на бальшак і прыкапалі да пояса ў машынную каляіну. Прысыпалі папараццю і лісцем...

— Скарэй, Квач, паехалі, часу няма!

— Падаждзі мінутку.

— Змываемся, чорт бяры, ну-у!

— Іду, Чава.

— Што ты прыдумаў, паехалі...

— Я яго ад вайны яшчэ памятаю — ледзьве не адпявіў мяне на той свет. Яніцай паедуць машыны, няхай і п'яедуцца па ім...

«ЗІС» выкаціўся на дарогу. Вадзіцель уключыў хуткасць.

Патыхала багуном і жывіцай. На прагалах віднеліся складзеныя смаляныя карчы, што нарыхтоўвалі рабочыя лясгаса. Ладуцька мінаў гэтыя мясціны, шыбаваў далей.

Рэчку перайшоў па кладках, якія і сам паклаў гадоў з дзесяць назад.

Пад дубам стаяла леснічоўка, зробленая яшчэ да вайны старым Мінам. Сюды і кіраваў Мікіта. Тут думаў правесці свае адзінокія гадзіны і суткі, пад трэск агню ў грубцы пагутарыць з Улітай, з дзецьмі, адагнаць ад сябе чорныя думкі.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 146
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)