Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 153
Перейти на страницу:

І пан Юры ўзняў рог і прыклаў яго да вуснаў, прыкрыўшы павекамі вочы. Рог заспяваў так нечакана, так лікуюча-сумна, што нават чырвоныя і жоўтыя хмызы сіняй зямлі пакінулі шоргаць лістотай. І гэта было бы ў песні аб Ваўкалаку, які забіў белага ваўка верасовых пустак.

Я не бярог сваёй галавы, Я не заспеў цябе ў лежным сне. Досыць неба і досыць травы. Сёння – цябе, Заўтра – мяне.

А воўк таксама ляжаў спакойна і нібы слухаў, доўгі, ненатуральна выцягнуты, з сівізной, што пракінулася ў шчэці карка, з рассечанымі ў баях маладосці вушамі і ганарліва сашчэпленай зяпай.

Пан Юры ўзняў звера і з напругаю перакінуў яго праз высокую луку Алесевага сядла. Ільсняная скура Ургі задрыжала. Пан пагладзіў каня.

– Твой, – сказаў ён. – Без твайго ўдару я б не паспеў. Ён бы спакойна пайшоў у хмызы.

– Я ж не пацэліў.

– Нічога. Наступны раз не будзеш гарачыцца. Усё адно без твайго ўдару ён бы пайшоў у хмызы.

І ўскінуўся ў сядло.

– Паехалі.

На хаду сказаў:

– А ездзіш добра. Лепей, чым я ў твае гады. Стаіш у сядле як уліты, не тое што нейкі прыхадзень лёзны, што трухаецца седзячы, ды яшчэ і падскоквае, лапы звесіўшы, не раўнуючы, як ваяводская карова на заплоце.

Алесь пачырванеў, гэта была пахвала за тое, за што хацелася, каб хвалілі.

Бацька зноў прыклаў рог да вуснаў, і гукі, срэбныя і тонкія, паліліся ў халодным паветры.

Хлопчыкава рука, уся пагрузіўшыся ў шэрую, яшчэ цёплую футру, прытрымлівала на луцэ цяжкае цела. Урга ляцеў проста ў сіні дзень. А вочы ваўка цьмяна і мудра адбівалі ржышчы, неба і срэбную пражу маці божай – усё тое, што ён сёння не збярог.

...Закусвалі пад стогам. Два ваўкі ляжалі на зжаўцелай траве, і сабакі сядзелі вакол нерухома, як статуі, і пільна глядзелі на іх.

Даставалі з сакваў і елі барвяную ад салетры хатнюю вяндліну, шэры наздраваты хлеб і вэнджаныя каўбаскі. Статут палявання патрабаваў, каб людзі былі сытыя, а сабакі галодныя, аж да самага позняга вечара, калі раскінуць ім палатняныя кармушкі.

Пан узяў вялізную, на цэлую кварту, пляшку, наліў з яе ў срэбную дарожную шкляначку, на донца, і падаў сыну.

– З полем, сынок, з першым тваім ваўком.

Алесь глынуў і так асеў з адкрытым ротам. Усе зарагаталі.

– Почырк, брат, у цябе харошы, – сказаў бацька, перакульваючы пустую шкляначку. – Ну вось, цяпер да семнаццаці год – ані.

І, удаючы старога Данілу Кагута, – проста не адрозніш! – разважліва замармытаў:

– Гэна ж мы, ці ведаеце вы, з дзядзькаваным пляменнічкам юшку варылі, ці ведаеце вы ўжо.

Плямкнуў ротам і па-старэчаму пахітаў галавой.

– Юшка ружовая, добрая. Кабялю на хвост плюхні – неадменна ён ашалее. А перцу сослепу столькі насыпаў, што пляменнічак глынуў, і – да трох злічыць не паспелі – а ён ад Турэйкі ўжо ў Радзькаве быў. І там ужо... выў.

Усе смяяліся.

...Бацька выпіў чарку і падаў пляшку даязджачаму. Сказаў з гонарам, праз які праглядалася вінаватасць і сорам перад сынам за тое, што адбылося:

– Пі.

– Дзякуем, – сказаў Карп і крактануў, таксама даволі вінавата.

Урэшце першым кінуў слова пан Юры:

– Ты, брат, таго... не вельмі.

– Дый я, пане... не таго, – апусціў галаву Карп. – Не гэтага, значыць.

Ніхто нічога так і не зразумеў. Зразумелі толькі, што Карп нечым правініўся.

...І зноў мякка ступалі па ржышчы коні. А вакол ляжала блякла-жоўтая зямля.

Гадзіны ў чатыры папаўдні заўважылі на ўзгорку двух коннікаў, якія павольна ехалі насустрач.

– Хто такія? – спытаў Крэбс.

– Раўбіч, – адказаў Карп. – Раўбіч і яшчэ нехта... Глядзіце вы, чаго гэта той, другі, марудзіць. Во, назад скача.

Другі коннік на вараным кані сапраўды знік. А Раўбіч павольна ехаў да іх.

– Яго мне і трэба, – сказаў бацька.

Коннік наблізіўся. І Алесь зноў з цікаўнасцю ўбачыў чорныя як смоль валасы, пагардлівы рот і цёмныя, як правалы, вочы пад густымі вейкамі.

Раўбіч узняў руку з жалезным бранзалетам. Плашч расхінуўся, і ўсе ўбачылі за поясам пана два вялікія пісталеты, аздобленыя цьмяным срэбрам.

– Няўдалага вам палявання, – сказаў Раўбіч. – Ваўкі – у ляскі.

– Дзякуй, – адказаў пан Юры.

І зноў Алесь сустрэў позірк пана. Вочы без райка глядзелі ў вочы хлопцу, быццам выпрабоўваючы. І зноў Алесь не апусціў вачэй, хаця яму было амаль фізічна цяжка.

– Не сапсуўся твой сынок, – сказаў Раўбіч. – Што ж, дзеля добрага, дзеля вольнага жыцця жыве... Дзякуй табе, малады князь, за Міхаліну. Толькі пра цябе і размова, як ты ўсё добра зрабіў для гасцей. А чаму не прыязджаеш?

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)