Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Архіпелаг Беларусь
Архіпелаг Беларусь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Архіпелаг Беларусь

Электронная книга - «Архіпелаг Беларусь». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу Гутаркі з Акудовічам, але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84
Перейти на страницу:

Вольга Караткевіч: А што вы робіце, калі мазгі стамляюцца? І ці стамляюцца яны ў вас увогуле?

— У адрозненне ад акадэмічнага філосафа, які паводле сваёй прафесіі хоцькі-нехоцькі, а змушаны думаць, каб пісаць планавыя працы, я ў гэтым сэнсе чалавек вольны і таму не прымушаю сябе мысліць — я проста чакаю, калі мысленне само завітае да мяне ў госці. І калі нешта такое здараецца, дык тады я маю свята, а калі не здараецца — я проста займаюся чым-небудзь іншым і чакаю…

Эльза Безбілетнікава: Існуе такі выраз: «дафіласофстваваўся». Што ён азначае для вас?

— Здаецца, гэта якраз пра мяне. Я цяпер спрабую зразумець не тое, што ёсць, а тое, чаго няма: нішто, адсутнасць і да таго падобнае. І я ведаю, што тайніца вялікага анталагічнага Няма будзе вабіць мяне да маіх апошніх дзён.

Зміцер План: Наколькі складана быць філосафам увогуле і ў Беларусі ў прыватнасці?

— Калі ты свядома выбраў філасофію, як форму інтэлектуальнай працы, дык тады ад цябе самога і залежыць, якімі шляхамі рэалізоўваць свой выбар: простымі ці пакручастымі. А вось калі філасофія цябе выбрала, дык тут ужо няма месца апазіцыі «проста — складана». Тады ты апынаешся пакліканым здзяйсняць волю да мыслення і табе нічога не застаецца, як падпарадкоўвацца гэтай волі, не звяртаючы ўвагу на вонкавыя ўмовы.

Эльза Безбілетнікава: Ці мае філосаф прывілей на веліч?

— Хутчэй наадварот. Філосаф мацней чым хто яшчэ і разумее, і адчувае ўсёй сваёй сутвай мізэрнасць самога сябе. Таму што ён (зразумела, калі ён сапраўдны філосаф, а не ўсяго толькі прафесар філасофіі) увесь час знаходзіцца ў праекцыі ўласнай сувымернасці з Быццём як цэлым. Тут які хочаш амбітнік зніякавее ў нішто.

1994—2008

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)