Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Архіпелаг Беларусь
Архіпелаг Беларусь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Архіпелаг Беларусь

Электронная книга - «Архіпелаг Беларусь». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу Гутаркі з Акудовічам, але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84
Перейти на страницу:

Зміцер План: Ваша кніга «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» ў свой час выклікала інтэлектуальны шок, але не дыспут. Ці не крыўдна?

— Дыспута сапраўды не было. Рэч у тым, што тыя інтэлектуальныя колы, у якіх яна прагучала, тады яшчэ не былі гатовыя абмяркоўваць праблемы і канфлікты «метафізікі адсутнасці», а там, дзе нешта падобнае магло адбыцца, кніга не зрабілася вядомай. Праўда, апошнім часам да яе пачынаюць усё часцей звяртацца, але ўжо не як да інтэлектуальнай чытанкі, а як да праблемнага поля, якое патрабуе далейшага асэнсавання.

Алесь Козік: У сваёй галоўнай філасофскай працы вы прыйшлі да высновы, што вас няма. Ці не маглі б вы папулярна патлумачыць, што гэта азначае — вас няма?

— Калі б я мог гэта зрабіць, дык напісаў бы папулярную кнігу, а не дастаткова складаны для ўразумення трактат. Таму паспрабую адно акрэсліць хаця б асноўныя контуры праблемы. Пачнём з таго, што «Я» — гэта толькі граматычная катэгорыя. На самай справе ніякага «Я» не існуе. Чалавек — гэта не «Я», а толькі месца, дзе ў нейкай адметнай псіхафізічнай канфігурацыі згрупаваліся самыя розныя праявы фізічнай, сацыяльнай і культурнай прасторы. Калі вы паспрабуеце прааналізаваць самога сябе, дык уласна вашага вы нічога там не знойдзеце. Вашае цела выштукаванае фабрыкай прыроды, вашыя думкі і спосаб паводзінаў сфармаваныя тым соцыакультурным асяроддзем, у якім вы выхоўваліся, вышыя жаданні прадыктаваныя агульнымі для чалавечага віда інстынктамі і спадчыннымі комплексамі. Вы ўпэўненыя, што гэта вы самі прамаўляеце словы, а насамрэч гэта мова варушыць вашымі вуснамі і вы можаце сказаць адно тое, што яна вам дазволіць…

Цяпер аб тым самым, але трохі з іншага боку. Па сутнасці ў кожным з нас месціцца не адзін чалавек, а цэлы натоўп. Сярод найбольш заўважных у гэтым натоўпе сексуальны, сацыяльны, этычны, інтэлектуальны ды нацыяльны чалавек. Дарэчы, бальшыня нашых праблемаў і паходзіць з таго, што кожны з гэтых «людзей» мае ўласныя мэты і задачы, а мы ў сваім памкненні да нейкага агульнага «Я» рэпрэсуем іх ці запар адзін за адным, ці ўсе разам…

Але калі ў экзістэнцыйным сэнсе пра існаванне чалавека як нейкага, хай сабе і досыць умоўнага «Я» яшчэ можна казаць хай сабе і метафарычна, дык у анталогіі быцця я-чалавеку няма адпаведнага месца. Гэта відавочна. Адсюль і «мяне няма».

Зміцер План: Сваю другую кнігу вы назвалі «Разбурыць Парыж». Чаму менавіта Парыж, я ведаю, што былі і іншыя варыянта назвы?

— Гэта не зусім так. Проста сябры ўгаворвалі мяне змяніць назву (і нават прапаноўвалі свае варыянты), бо гэтая, маўляў, адверне ад мяне, як ад тэрарыста, выдаўцоў і на бацькаўшчыне і ў замежжы. Але я заўпарціўся, бо мы датуль не ўбачым сапраўднае значэнне саміх сябе і сваіх культурных каштоўнасцяў, пакуль будзем знаходзіцца ў ценю Парыжа (сталіцы еўрапейскага культурнага канона), які запыніў над сабой сонца. Уласна, гэтая кніга пра тое, што калі мы жадаем здабыць сабе новую веду, дык найперш мусім вызваліцца з пад апекі рэпрэсіўных аўтарытэтаў што з Захаду, што з Усходу.

Эльза Білетнікава: Ці разрозніваеце вы для сябе пазіцыі філосафа і грамадзяніна?

— Так. І радыкальна. Як грамадзянін я нічым не адрозніваюся ад кожнага іншага. Турбуюся за лёс краіны, удзельнічаю ў палітычных акцыях, маю свае палітычныя сімпатыі і антыпатыі. А вось як філосаф я цалкам апалітычны, бо ў дыскурсе метафізікі няма месца палітычнаму. Тут мяне вабіць і цікавіць Быццё як цэлае і найперш чым яно арганізоўваецца і трымаецца. Дарэчы, і чалавек мяне цікавіць адно праз сваю прысутнасць у Быцці, але ніяк не праз сваю прысутнасць у палітычных працэсах. Больш за тое, мяне проста-такі  бянтэжыць, што свет цяпер зрабіўся наскрозь палітызаваным і праз гэта народ  ператварыўся ў электарат.

Вольга Караткевіч: Сярод засвоеных вамі прафесій водаправодчык, экспедытар, токар, слесар, матарыст-выпрабавальнік, інжынер па метале, вартаўнік, лодачнік, інструктар па турызме, выкладчык, функцыянер-адміністратар, перакладчык, рэдактар, літаратар… А ці не хацелі б вы набыць сабе яшчэ і прафесію прэзідэнта, каб пакіраваць краінай?

— Ведаеце, я не тое што краінай, я брыгадай сантэхнікаў не змог бы кіраваць. Але калі падумаць пра гэта абсалютна гіпатэтычна, у фармаце віртуальнай гульні, дык я абраў бы сабе ў кіраванне не Беларусь, а Францыю. Для мяне гэта краіна інтэлектуалаў і па азначэнні свабодных людзей. З такой краінай і з такімі людзьмі можна было б і папрацаваць.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)