Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 162
Перейти на страницу:

Фрузына была тады зусім маленькай дзяўчынкай, у ворыва насіла бацьку на поле яду і ўсё не магла зразумець, чаго гэтая маладзіца так мала арэ, а ўсё сядзіць у баразне ля плуга і плача. Аднак пасля нехта памог кабеце, яна супакоілася, павесялела, а яшчэ праз нейкі час нарадзіла маленькую крыклівую дзяўчынку. Фрузына добра памятае гэтую яе крыкушку ў плеценай зыбцы на бярозавай жардзіне — яна тады з другімі дзецьмі не раз падбягала пад вокны глядзець на малую, што нарадзілася без бацькі. На вёсцы гэтае нараджэнне стала незвычайнай падзеяй, аб ім з’едліва і абразліва гаварылі мужчыны, бабы і нават дзеці. Пасля здарылася такое, што страшна нават і ўспамінаць. Дзед Пахом, свёкар Галены, круты, ваўкаваты стары, напіўшыся на нейкае свята, да паўсмерці пабіў маладую ўдаву. Галена з паўгода пакашляла крывёй і памерла, і ніхто не шкадаваў яе, не апраўдваў. Нябогу пахавалі на краі могілак, і яе курганчык неўзабаве зарос быльнягом, а вясковыя бабы пачалі ёю палохаць дзяцей.

Праўда, цяпер часы іншыя, але ўсё ж людзі бываюць розныя, хіба не знойдзецца хто пакпіць з адзінокай немаладой жанчыны. Фрузыне ўсё здавалася, што пасля ўсяго, што здарылася, ва ўстанове не даруюць ёй такога ганебнага мацярынства. Яна ўжо прадбачыла, як будзе выгаворваць ёй Петрачэнкаў, можа, нават выклічуць на мясцком і дадуць якое спагнанне. Праўда, яна ўсё намагалася пазбыцца турбот аб сабе, дбаць толькі пра свайго малога, але заглушыць неспакой было немагчыма. I Фрузына ўгаворвала сябе трываць — усё перажыць адной, адасобіцца ад людзей, жыць толькі ім, аглухнуць да ўсяго благога.

Папраўлялася яна добра і праз некалькі дзён адчувала сябе няблага. Ёй дазволілі ўставаць, і Фрузына, сеўшы на ложку і захінуўшыся ў халат, чакала ўсё часу кармлення, калі прывозілі малых. Яшчэ здалёк на парозе яна пазнавала свайго ў радку зусім падобных белых скруткаў на калясцы і, не могучы ўтрымаць замілаванай радасці, першая ўзнімалася насустрач, карміла і з вялікай неахвотай аддавала яго назад. Сестры хвалілі яе малога, дакторка шматзначна назвала вагу — 4800, і мацярынскае сэрца поўнілася ціхім гонарам. Ніколі яшчэ так не ганарылася яна ў сваім жыцці. Гэта было сапраўднае, вялікае шчасце.

I вось прыйшоў дзень, калі трэба было пакідаць бальніцу.

У апошнюю ноч ёй стала асабліва неспакойна на душы. Звечара яна прысніла непрыемны, благі сон, ратуючыся ад пакутаў якога яна прачнулася і ўжо болей не заснула да ранку. Ёй сніўся Петрачэнкаў, і дырэктар Іван Кузьміч, і Шаўроў, быццам яны з’явіліся ў раддом і злосна патрабавалі ў яе вярнуць некуды яе малога. Яна вельмі спалохалася, бо яе абвінавачвалі ў крадзяжы дзіцяці, на якога яна не мела права, а як апраўдацца, даказаць, што гэта яе дзіцёнак, яна чамусьці не мела сілы. I яна толькі пакутавала і бегала па пакоях, па вуліцах, хавала малога, а за ёй ганяліся людзі і атукалі, як у полі на воўка.

Яна не стрывала да канца гэтага страшнага відовішча, але ўжо ведала, што заўтра здарыцца нешта благое. На світанні яна ўзнялася і стала клапаціцца, каб сабраць свае рэчы, званіла па тэлефоне ва ўстанову. Ноччу там дзяжурыла Ганка, якая, аказваецца, цяпер замяніла яе ля дзвярэй, Фрузына папрасіла перадаць Драздовай, каб тая прынесла з кватэры малому бялізну. Пасля яна стала чакаць, калі папрыходзяць дактары і напішуць яе дакументы. Ёй было ніякавата ад таго, што ніхто не прыйдзе за ёю, што і ў апошнюю хвіліну ёй не мінуць украдкам кінутых позіркаў сясцёр, санітарак, — позіркаў, у якіх празмерная цікаўнасць, здагадкі і прытоенае асуджэнне.

Час ішоў вельмі марудна. Мінула ўжо і дзесяць, і адзінаццаць гадзін, а Драздовай усё не было. Фрузыне ўжо выдалі дакументы — даведку, што ў яе нарадзіўся хлопчык, што яму зроблены ўсе прывіўкі. Гэтую даведку, бы найдаражэйшы дакумент, яна загарнула ў паперку і схавала за пазухай. Яна ўсё хадзіла па калідоры і чакала, агорнутая клопатам, як данесці малога дадому па такой сцюжы, што трэба было б купіць цёплую коўдрачку, ды вось дагэтуль на ўсё не хапіла грошай.

Жанчына аж здрыганулася, калі сястра адчыніла ў калідор дзверы і паклікала яе апранацца. Там, у пярэднім прахадным пакойчыку, яна спаткалася з Драздовай — захутаная ў цёплы шалік, у плюшавым жакеце, вахцёрка чакала яе са скруткам у руках. Яна ледзь прыкметна ўсміхнулася насустрач Фрузыне знарок сярдзітымі вачыма і загаварыла сваім грубаватым голасам:

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 162
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)