Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 221
Перейти на страницу:

Казько Віктар, нарадзіўся 23.04.1940 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.

Выхоўваўся ў вільчанскім і хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля заканчэння васьмі класаў (1956) паехаў у Кузбас, дзе паступіў вучыцца ў горнапрамысловую навучальню. Скончыў Кемераўскі індустрыяльны горны тэхнікум (1962). Працаваў на шахце, у геолагаразведцы праходчыкам (Кемераўская вобласць). З 1962 г. на журналісцкай рабоце - загадчык аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня» (Кемераўская вобласць), карэспандэнт абласнога радыё, літсупрацоўнік абласной газеты «Комсомолец Кузбасса». У 1970 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве. З 1971 г. жыве ў Менску. Быў літсупрацоўнікам газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973-1976 гг. - літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Неман». У 1986-1988 гг. - сакратар праўлення СП БССР. У 1986 г. у складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце ХL сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1973 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Друкуецца з 1962 г.

Першыя апавяданні ў друку Беларусі апублікаваў у 1971 г. Спачатку пісаў на расейскай, затым на беларускай мове. Выдаў аповесці «Високосный год» (1974), «Здравствуй и прощай» (Масква, 1976), «Две повести» (1977), «Суд у Слабадзе» (аповесць і апавяданні, 1978), раманы «Неруш» (1983), «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1987).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977) за кнігу «Здравствуй и прощай», Дзяржаўнай прэміі БССР за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей (1982) - за аповесць «Суд у Слабадзе».

Калачынскі Міхась, нарадзіўся 12.01.1917 г. у гарадскім пасёлку Крупкі Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1934 г. скончыў Крупскую сярэднюю школу і пачаў працаваць у мястэчку Бобр старшым піянерважатым, потым літработнікам у крупскай раённай газеце «Камуністычны шлях». Скончыў курсы пры Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С.М.Кірава ў Менску (1936), у 1937-1938 гг. быў адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». У 1938-1953 гг. - у Савецкай Арміі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг., у Вялікую Айчынную вайну - армейскі журналіст на Закаўказскім, Стэпавым, 2-м і 3-м Украінскіх франтах. У пасляваенныя гады працаваў спецкарэспандэнтам акруговай ваеннай газеты «Защитник Родины» (Адэса, 1945-1947), літаратурным сакратаром газеты Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины» (Менск, 1947-1953). Пасля дэмабілізацыі прызначаны галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 г. - адказны сакратар, а з 1958 г. - намеснік старшыні праўлення СП БССР. У 1960-1978 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Беларусь». У складзе дэлегацыі БССР у 1971 г. удзельнічаў у рабоце XXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра СП СССР з 1940 г.

Памёр 10.08.1990 г.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і «Знак Пашаны», медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1974).

Першы верш апублікаваў у 1932 г. (часопіс «Іскры Ільіча»). У даваенны час выдаў паэмы для дзяцей «Косця-чэкіст» (1938) і «Пакет» (1940). Рукапіс зборніка вершаў «На Выбаргскай дарозе» згарэў у час вайны ў Менску. Пасля вайны выйшлі зборнікі паэзіі «Сонца ў блакіце» (1949), «У вялікім паходзе» (1952), «Прыпар» (1956), «Сосны і дзюны» (1960), «Гронка рабіны» (выбранае, 1964), «Паясы» (1968), «За палямі, за лясамі» (1969), «Докшыцкі каравай» (1974), «Кніга дружбы» (1975), «Суквецце» (выбранае, 1977), «Ля берагоў запаветных» (1983). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Насустрач жыццю» (1951), «На лясным паўстанку» (1955), «Прыгоды Патапкі» (1958), «Лясныя казкі» (1967), «Мая мазаіка» (1971), «Рэха зямлі» (1978), «Снежная казка» (паэма, 1986). У 1971 г. і ў 1982 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Шэраг вершаў пакладзены на музыку.

Перакладаў творы расейскіх, украінскіх, летувіскіх, балгарскіх і мангольскіх паэтаў.

Калеснік Іван, нарадзіўся 09.10.1932 г. у вёсцы Грычына Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1954 г. скончыў Менскую педагагічную навучальню. Працаваў загадчыкам аддзела газеты «Чырвоная змена» (1954-1961), адначасова завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954-1958). Быў літсупрацоўнікам часопіса «Бярозка» (1962-1963), старшым рэдактарам на Беларускім радыё (1963-1965, 1967-1968), літсупрацоўнікам часопіса «Маладосць» (1968-1972). У 1967 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. У 1972-1979 гг. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1962 г.

Памёр 10.06.1979 г.

Першыя вершы надрукаваў у 1951 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў вершаў «Белыя каштаны» (1959), «Пяць сузор'яў» (1963), «Калі разам мы» (1967), «Інтэрнат» (1971), «Юнацтва» (1975), «Падарожнае» (вершы, пераклады, 1982).

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)