Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 182
Перейти на страницу:

Хоць прайшло ўсяго нейкія паўтары гадзіны рабочага дня, у яго быў выгляд стомленага і абыякавага да ўсяго чалавека.

Шыковіча ён пачаў цікавіць сам па сабе. Як жыве гэты чалавек? Чаму ў яго мазолістыя рукі? Чым яго разварушыць, выклікаць на шчырую размову? Яшчэ нават не сеўшы, Кірыла паведаміў:

— Учора Соф'і Савіч зрабілі аперацыю. На сэрцы. Яраш аперыраваў.

Капітан неяк устрапянуўся і ўпершыню ў прысутнасці Шыковіча выявіў сапраўдную чалавечую цікавасць: абапёршыся ўпалымі грудзьмі на стол, ён неяк па-дзіцячы падпёр кулаком шчаку, гатовы слухаць, і вочы яго засвяціліся.

— Я толькі што з бальніцы. Яны ўсю ноч змагаліся за яе жыццё. Яраш радуецца: перамаглі! Будзе жыць!

— І будзе здаровая?

— Яраш кажа, што восемдзесят працэнтаў такіх аперацый даюць добрыя вынікі.

— Восемдзесят?

— Гэта нямала, калі ўлічыць, што аперыруецца. Сэрца!

— Але.

— А ведаеце, я прысутнічаў на аперацыі.

— Сур'ёзна?

— Праўда, для мяне гэта скончылася трагічна.

— У якім сэнсе?

— Я самлеў.

— Проста там?

— Не. Паспеў выйсці ў перадаперацыйную.

— І што?

— Упаў.

— Так нічога і не пабачылі?

— Бачыў. Як раскрывалі грудную клетку. Як Яраш трымаў яе сэрца ў руках…

— У руках?

— Але, на далоні. Ведаеце, яно маленькае, сэрца. З жаночы кулачок. Ён узяў яго на далонь, а яно білася, спалохана так…

Шыковіч убачыў, што Сербаноўскі непрыкметна прытуліў руку да левай стараны грудзей і задумліва паўтарыў:

— Маленькае…

— А ведаеце, што за суткі сэрца пераганяе дзесяць тон крыві?

— Дзесяць тон?!

— Я вас пазнаёмлю з Ярашам. Ён можа цэлую ноч расказваць пра сэрца. Прыязджайце да нас на дачу. Вы не рыбак?

Чэкіст раптам цяжка ўздыхнуў:

— У мяне хворая жонка. Таксама сэрца. Стэнакардыя.

Ледзь-ледзь падняў чалавек заслону над сваім асабістым жыццём і адразу ўвесь раскрыўся. Цяпер Шыковічу ўсё стала зразумела: і яго стомлены выгляд, і загрубелыя рукі, і смутак у вачах. Нялёгкая ў яго праца — нялёгкае і жыццё. Кірыла адчуў яшчэ большую прыязь, давер, добрую сімпатыю. І пачаў падрабязна расказваць, як Зося ратавала Яраша, як пасля шукала сына Ганчарова. Гадзіны дзве гаварыў. Факты і свае здагадкі. Сербаноўскі слухаў уважліва, не перапыніў ніводным пытаннем ці заўвагай. А потым раптам глянуў на гадзіннік і сказаў:

— Вы амаль пераканалі мяне, што Савіч — наш чалавек. Але скажу вам шчыра: даказаць гэта будзе нялёгка. Нам прыслалі з спецархіва яго справу, — ён кіўнуў на сейф. — Там — ніводнага дакумента ў яго карысць.

— Можна паглядзець справу?

— Не! — катэгарычна адмовіў чэкіст і ў той жа міг быццам замкнуўся на сто замкоў. Куды дзяваўся просты, стомлены чалавек, які дома абірае бульбу, мые бялізну, даглядае хворую жонку!

— Чаму?

— Вы для нас пакуль што прыватная асоба. Хто вас упаўнаважваў?

— Маё партыйнае сумленне. Хіба не аўтарытэтны орган?

— Таварыш Шыковіч, парадак ёсць парадак. Дакументы, якія з'яўляюцца дзяржаўнай тайнай…

— А па-мойму, ніякі гэта не парадак, а ўсё тая ж бюракратыя. Не веру я ў сакрэтнасць гэтай справы! Праз дваццаць год вы ўсё яшчэ лічыце такія дакументы дзяржаўнай тайнай? Што там ёсць, чаго нельга паказаць камуністу?

Капітан не адказаў. Ён зноў разглядваў свае натруджаныя рукі.

— Нічога там няма! Калі вы кажаце, што ніводнага дакумента ў карысць Савіча. — Шыковіч падняўся. — Пайду да Вагіна.

— Дарэмна.

— Што трэба?

— Адносіна партыйных органаў. Зайдзіце ў гарком — вас там добра ведаюць.

— Значыцца, трэба паперка — і ўсяго?

Капітан развёў на стале рукі і, падняўшы вочы, усміхнуўся па-сяброўску шчыра:

— Што зробіш.

Але ўсмешка гэтая ўжо больш не падзейнічала на Шыковіча. Ён не меў злосці на Сербаноўскага — радавы работнік, дзейнічае па інструкцыі. Аднак развітаўся холадна, расчараваны і ўзлаваны ўвогуле. У думках лаяўся:

«Не можаце паказаць дзве паперкі без гаркома».

Яму страшэнна хацелася хутчэй заглянуць у справу — што і як там інкрымінуюць мёртваму Савічу? Але не хацелася ісці ў гарком. Пасля ўчарашняга. Каб не падумалі, што ён выстаўляе сябе, іграе гэткага дзеяча, якога цікавяць матэрыі больш высокія, чым клопаты пра сына.

У рэдакцыі ішла лятучка. Калі Шыковіч з'явіўся ў кабінеце рэдактара, выступаў Рагойша — разносіў яго фельетон. Прамоўца сумеўся на нейкі момант. Але «адбою» не даў, наадварот, пачаў крытыкаваць яшчэ больш бязлітасна і зласліва. Журналісты заварушыліся ў прадчуванні бойкі. Фельетон Шыковіча — не самы лепшы, гэта так. Але ў тым жа нумары надрукаваны артыкул самога Рагойшы. Калі Рагойша гаворыць, што фельетон сумны, то ад яго артыкула, напэўна, «падохлі мухі». Многім карцела сказаць пра гэта, ды нікому не хацелася заядацца з такім інтрыганам. Лепш далей ад яго, а то ён знойдзе выпадак сапсаваць табе кроў. Цяпер спадзяваліся на Шыковіча: ён не стрывае. Але Кірыла праявіў поўную абыякавасць да крытыкі. Нават слухаў няўважліва — думаў пра сваё. Некаторыя палічылі, што гэта своеасаблівая форма адказу — поўная знявага да крытыка. Нецярплівы, гарачы Васіль Парэчка, загадчык аддзела культуры, шаптаў ззаду:

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)