Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Райскія яблычкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Райскія яблычкі

Электронная книга - «Райскія яблычкі». Краткое содержание книги:

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, найперш каралёў, у свядомасці сённяшняга жыхара. Яго цікавіць тэатр і алхімія журналісцкай працы, пішучыя машынкі і драматычныя лёсы папярэднікаў-пісьменнікаў. Некаторыя апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Райскія яблычкі”, друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” — “Фабрыка сфінксаў”, “Конны помнік з пап’е-машэ”, “Флот каўчэгаў”, а “Рэпрадукцыя Брэйгеля” і “Райскія яблычкі” — у літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. У кнізе “Кактэйль Молатава” таксама публікаваўся пачатковы варыянт апавядання “Далакопы”. Райскія яблычкі пісьменніка растуць у гродзенскім садзе, яны някідкія, іх не кожны зможа знайсці, не кожнага яны могуць зацікавіць. Але С.Астравец памятае, што яшчэ нямецкія храністы са слоў рыцараў назвалі некалі Гродна на свой лад Гартэнам або горадам-садам. Ён ведае смак райскіх яблычак і цэніць іх.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 109
Перейти на страницу:

— Трэба пакончыць з нашай пісьменніцкай няпэўнасцю, з безграшоўем, з той апалітычнасцю, якая пахне палітыканствам, так больш не будзе, баста! Каб паважаны літаратар, сумленне народа, інжынер чалавечых душ, як трапна выказаўся правадыр, каб не мог у краме калі захоча бутэльку гарэлкі купіць, ці замовіць у рэстаране графінчык пад антрэкот. Пісьменнікі павінны добра харчавацца, есці мяса, ад гэтага напрасткі залежыць якасць працы, што яны выдаюць “на-гара”. Яшчэ Энгельс даказаў, што чалавек стаў чалавекам, калі пачаў есці мяса. Мы ж не можам ператварацца ў траваежных! Прабачце, на бульбе і моркаўцы не напішаш салідны раман, эпапею пра шабельны паход, пра чырвоны тэрор, пра харчразвёрстку. Гэта сур’ёзныя, фундаментальныя тэмы. Там, як той казаў, мяса столькі чалавечага ці гарматнага, калі хочаце, было пералапачана, што на худасочнай дыеце гэтага не пацягнеш, не агораеш.

— На моркаўцы можна толькі пра зайцоў з дзедам, ха-ха, Карзаем!

— Мы супраць вежы са слановай косці! Літаратура — супольны працэс, гэта цэх, канвеер, дзе кожны ведае што робіць, дзе кожны заняты сваёй справай, працуе, не перашкаджаючы іншым. Я мог бы параўнаць пісьменнікаў з шаўцамі, якія дбаюць пра ўсё насельніцтва — ад малога да старога. Можна параўнаць і з вагонам-рэстаранам, з кухняй, дзе ўсе па чарзе завіхаюцца, каб атрымаўся смачны суп харчо. З’едзены ў дарозе, пад грукат колаў, ён яшчэ смачнейшы для спажыўца, бо літаратура павінна быць прыгодай і для чытача… Дарагія аўтары будучых раманаў, машыну нашай літаратуры, на жаль, сёння можна нават параўнаць з “Тытанікам”, у які яны ператварылі сваё згуртаванне. А лепей гэта будзе браняпоезд! Я б нават параўнаў цяперашні менавіта момант з контрпрапагандысцкай машынай на фронце, на перадавой. Праз рупар — праўду пра сябе і пра тых, хто паслаў супраць нас салдат праціўніка, такіх жа пралятараў, людзей з народа. Бо буржуі камандуюць, капіталісты-глабалісты нажываюцца.

— Давайце пакінем пакуль у спакоі дзядзьку Сэма, а вернемся ў наш літаратурны цэх, дзе нашылі без нас непрыдатных ботаў.

— Канечне, мне на іх, можна сказаць, нават напляваць — хай варацца ў сваім соку, але, з другога боку, нам трэба быць не крытыкамі ім, ці там нават трыбуналам такім літаратурным, а даваць адпор, бо мы — ідэолагі новай улады, мы можам у чалавечай душы як гадзіннікавы майстра ў механізме разабрацца дасканала: шасцярэнькі, колцы, стрэлкі.

— А што яны пішуць пра нашых знакамітых асобаў?! Іван, па-іхняму “Жудасны”, па вушы ў крыві. Фельдмаршала Сумбурава, нашага любімага героя, сукай называюць.

— Так-так, і — карнікам!

— Святы наш царкоўны ў іх не йнакш як “Мардашоў-вешальнік”. Цар Халдзей — першы бальшавік ў іх. А імператрыца — юрлівая, любаярлівая шлюха ў кароне.

— Аграмаднай, як дзёдзя, называюць яшчэ.

— Правільна! Мы ім пакажам! Дамо бой! Нагадаем, дзе ракі зімуюць!

— Таварышы-таварышы, нам тут вайны не трэба, але адрадзіць традыцыі прынцыповай бязлітаснай крытыкі, яе айцоў-заснавальнікаў — таварышаў Бэндэ і Кучара — варта. Бо зусім без крытыкі пісьменнікі пішуць абы-што: што Чапай быў дурань, што Анка мела хваробу венерычную, а дзе даведка? Дзе даведка са скурвендыспансера? Усё павінна быць на падставе даведак, пажадана з гербавай пячаткай.

— І наконт цара Халдзея. Гэны карыфей, які вярнуўся з буржуазнай эміграцыі, эпапею пра яго напісаў калісьці, але нават ён не мог так адразу як мае быць свой раман зрабіць. Яму цэнзура тры разы вяртала кнігу на дапрацоўку, і ён перарабляў! Вось што такое пісьменніцкая карпатлівая дбайная праца! А не так: смажаных фактаў наскубаць, не праверыўшы, і ўсё — у раман без разбору! Шліфоўка патрэбна, шліфоўка!

— Я, калі шчыра, часам думаю наконт тых, каго расстралялі: дыму без агню не бывае. Паўзгуртавання да сценкі паставілі, канечне, паслабілі тым самым літаратурны фронт. Але НКВД мела канкрэтыку: адзін надрукаваў кніжку ў Берліне, другі меў сваякоў у Польшчы, трэці там сам нарадзіўся, чацверты яшчэ чаго-небудзь, лісты, напрыклад, з-за мяжы атрымліваў. Канечне, каб яны працавалі на шведскую разведку — гэтага я не ведаю, але на дэфензіву — гэта вельмі верагодна, як піць даць. Дыму без агню дакладна не бывае: пагляньце на сённяшніх, якія свабоды захацелі! А тыя, што да сценкі,.. як скарпіёны ў слоіку, калі іх з усяго горада за ноч звезлі ў “Амерыканку”, адзін на другога наплявузгалі. Калі ты сапраўды ні ў чым не вінны, табе ніякія “гішпанскія боты” — не пагроза.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)