Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сцягі над штыкамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сцягі над штыкамі

Электронная книга - «Сцягі над штыкамі». Краткое содержание книги:

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 116
Перейти на страницу:

«Матка, раскажы, як германцы наступалі».

Пэўна, нарадзілася ўжо ў сэрцах дзіцячая далікатнасць, i мы не прасілі: «Раскажы, як забілі дзядзьку»,— хоць асабіста я, стаіўшы дыханне, чакаў менавіта гэты эпізод — як забілі камандзіра атрада Андрэя Калініна, матчынага брата.

Маю тую даўнюю просьбу да маці нагадала мне малодшая дачка Алеся, якая нядаўна пачала штодня надакучаць мне:

— Тата, раскажы, як ты быў маленькі.

Лепш за ўсё казкі слухала яна простыя, нявыдуманыя, праўда, для яе шмат у чым незвычайныя,— эпізоды бацькавага маленства. Але калі я вычарпаў усё, што адбывалася ў сапраўднасці, i пачаў выдумляць забаўныя гісторыі, дачка смяялася больш, весялей, аднак прасіць расказаць, як я быў маленькі, пачала радзей. А можа проста падрасла?

У дачкі маёй ёсць усё: кнігі, радыё, тэлевізар i вялікі горад навокал з мноствам людзей.

Маё маленства праходзіла ў лесе. Ад леснічоўкі да бліжэйшай вёскі кіламетры тры, i ў кароткія зімовыя дні, калі завеі замяталі дарогі, мы часам па тыдню не бачылі людзей. Навакольныя сяляне ў той час неахвотна па сваёй волі наведваліся да лесніка. Але менавіта зімой i асабліва ў завейныя ночы, калі хутка замятала снегам сляды i пні, не мог сядзець дома, не мог спаць ці расказваць дзецям казкі ляснік. Лес тады кралі бязбожна. Жылі яшчэ аднаасобна, кожны меў каня i кожны заставаўся верны старому запавету: «Хто ў лесе не злодзей, той у двары не гаспадар».

Бацька мой быў шчыры вартавы лесу i бясстрашны чалавек. Як толькі наступала зімовая ноч, сумётная, завірушная, ён ускідваў на плячо ружжо, станавіўся на шырокія паляўнічыя лыжы i — у абход, часам да світання, а часам на суткі i на двое, бо раніцай па слядах ішоў у вёскі, знаходзіў спіленыя дрэвы, складаў акты.

Мы заставаліся ў леснічоўцы з маці. Лес падступаў над самыя вокны, змешаны — бярозы, сосны, дубы, i ў ветраную ноч ён не проста шумеў — стагнаў, гудзеў, свістаў i трашчаў. Было жудасна, нават нам, звыклым да такога ляснога адзіноцтва. Маці баялася, напэўна, больш, чым мы, малыя, бо здараліся выпадкі, калі парубшчыкі помсцілі леснікам. Да таго ж бацьку ўжо аднойчы падстрэлілі. I ён падстрэліў парубшчыка. Было з-за чаго баяцца.

Маці дзіўна адпалохвала ўяўных ворагаў: брала запасное ружжо (у хаце ix заўсёды было два), выходзіла на ганак i выстрэльвала ў паветра. Пасля гэтага доўга гаўкаў абуджаны Мурза. Зрэдку, калі хадзіў недалёка, на стрэл адгукаўся бацька — трубіў у рог ці страляў. Тады маці вярталася зусім заспакоеная, забіралася да нас за печ... Так, не на печ, а за печ, бо леснічоўкі ў лясах, якія да рэвалюцыі належалі князю Паскевічу, збудаваны былі на адзін узор: печ клалася не ў куце, як у сялянскіх хатах, a адступіўпіы ад глухіх сцен, i за ёй утвараліся ўтульныя закуткі i сховішчы; забярэшся туды, адгародзішся ад хаты якой-небудзь посцілкай, каб не глядзець на чорныя страшныя вокны, i адчуваеш сябе, як у крэпасці,— цёпла, газнічка курыць, на сцяне ад яе куродыму смешная кудзелька ценю.

Прыходзіла адзіная вячэрняя дзіцячая радасць —матчыны расказы. Маці наша не была Арынай Радзівонаўнай. Казак, песень ведала яна нямнога i расказвала ix, відаць, не вельмі ўмела — не запомніліся мне яе казкі. А вось пра звычайныя жыццёвыя падзеі, асабліва пра тое, што сама бачыла, маці ўмела расказваць так, што мы слухалі, як самую дзівосную казку, i надоўга запаміналі. Але самае моцнае ўражанне на маё дзіцячае ўяўленне рабіў расказ ripa нямецкае наступленне i пра смерць дзядзькі Андрэя.

Калі пераказваць коратка, з захаваннем матчынага разумення тых падзей, то выглядала гэта так...

Калі ў Карме даведаліся, што ў Піцеры, у Маскве, у Гомелі рабочыя прагналі буржуяў i паноў, то людзі, кармянцы, хадзілі па сялу з чырвонымі сцягамі i спявалі песні. Андрэй, матчын брат, завадатарам быў. У Ігаўцы дзялілі маёнтак i панскую зямлю. Андрэй i туды хадзіў. I ў Добруш i ў Насовічы.

А пасля рыхтаваліся да першых выбараў, дзе ўсе павінны былі аддаць свае галасы —хто за які спіс хоча. Старых баб i дзяўчат такіх, як мая маці, выбары гэтыя палохалі. Але дзядзька Андрэй i другія хлопцы хадзілі па хатах i тлумачылі, за які спіс трэба галасаваць. Маці помніла, што яна i ўся ix сям'я галасавала за нумар дзевяты.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 116
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)