Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сцягі над штыкамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сцягі над штыкамі

Электронная книга - «Сцягі над штыкамі». Краткое содержание книги:

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 116
Перейти на страницу:

— Пасля ўчарашняга закліісу партыі прыходзілася стрымліваць рабочых, каб не спыніліся заводы, — сказаў Іван Свірыдавіч.— Усе рвуцца на фронт.

— Эсэры адчуюць сілу пралетарыяту. Сялянства пачынае разумець сутнасць гэтых «сацыялістаў».

— Цяпер яны крычаць, што мы ўкралі ў ix аграрную праграму, — сказаў Петэрс.

Ленін усміхнуўся.

— Хто топіцца — за саломінку хопіцца. Так i эсэры. Можам падзякаваць ім за праграму. Гэтага даволі. Але яны займаліся балбатнёй i абяцаннямі. Бальшавікі ажыццявілі мару сялянства ў першы ж дзень рабоча-сялянскай рэвалюцыі.

Я не зводзіў вачэй з Леніна, лавіў кожнае яго слова i... усё разумеў, як, бадай-што, ніводную іншую размову адукаваных людзей пра палітыку. Ад гэтага з'явілася дзівоснае адчуванне, нібыта i сам я ўдзельнічаю ў гэтай размове, i Ленін слухае мае думкі, ухваляё ix, i ўсе ўхваляюць, i мне радасна, хораша, што развагі мае таксама маюць нейкае значэнне.

Я так захапіўся гэтым адчуваннем i ўяўленнем, што не прыкмеціў, калі, адкуль там, за загародкай, апынуліся яшчэ два чалавекі. Абодва цывільныя. Адзін мажны, высокі з добра дагледжанай барадой, у акулярах. Другі таксама ў акулярах i таксама з бародкай, але маленькі, худы, нязграбны, у даўгім паліто з палінялым каўняром.

Мне здалося, што яны з навейнікаў-буржуяў, i я нават затрывожыўся, што яны так нечакана i так блізка падышлі да Леніна.

Мажны працягнуў Леніну нейкія паперы.

«Прашэнне»,— падумаў я.

Ленін тут жа пачаў чытаць паперы. Прачытаў адну, на секунду заклапочана задумаўся.

— М-да. Гэта сур'ёзна,— i пераклаў паперу падніз. Прачытаў другую, дзіўна хмыкнуў, паківаў галавой, сказаў да ўсіх:

— Паслухайце, калі ласка, тэлеграму з Магілёва, ад Цэнтральнага армейскага камітэта. Нарэшце яны згодны на прадастаўленне ў новым урадзе бальшавікам месцаў, безумоўна, меншасці. Цікава, праўда? I паказальна. Для нас важна, што гэты эсэраўска-меншавіцкі камітэт, генеральскі камітэт, не салдацкі... лакеі Духоніна... загаварылі іншай мовай. Хочуць яны ці не хочуць, але яны выказваюць настрой фронту.

Адгукнуўся худы чалавек у доўгім паліто:

— Дарэчы, на канферэнцыі партый эсэры таксама згадзіліся дапусціць нас ва ўрад. Пры ўмове, што мы распусцім Чырвоную Гвардыю.

— Згадзіліся? — хутка, як бы ўзрадавана спытаў Ленін i раптам весела засмяяўся. — Скажыце, калі ласка, якая велікадушнасць! Нарэшце яны згадзіліся! Можа нам пакланіцца ім за гэта?

Засмяяліся ўсе камісары.

— Аднак, якое дрымучае палітычнае невуцтва! Што ж, няхай пагавораць. Чым бы дзіця ні цешылася — абы маўчала.

Чалавек у даўгім паліто кісла скрывіўся.

— Гэта было б смешна, калі б не было так сумна.

— Як заўсёды, вы песіміст. А мы, бальшавікі, рэвалюцыйныя аптымісты.

— Я таксама бальшавік,— сказаў чалавек у даўгім паліто.— Але не забывайце, што, акрамя Керанскага i юнкераў, нам пагражае іншы фронт — забастоўка чыноўнікаў дзяржаўных устаноў. Мы не можам нават узяць у банку грошы, каб выдаць заробак рабочым. Нельга кіраваць без апарата, жыць без грошай! Людзі галадаюць...

— Вось чаго вы спалохаліся! — усміхнуўся Ленін i сказаў не песімісту — усім прысутным: — Мы адчынім падвалы банка дынамітам!

На твары чалавека ў даўгім паліто адбілася жудасць. Ён падняў рукі, як бы жадаючы спыніць Леніна ад такога дзёрзкага намеру.

— Як можна, Уладзімір Ільіч! Што скажуць?

— Рабочыя, салдаты ўзялі ўладу ў свае рукі. Сёння-заўтра яны разаб'юць контррэвалюцыйныя часці карнілаўца Керанскага. Што пасля? Што вы раіце? Чакаць, пакуль банкіры, буржуазія злітуюцца i аддадуць ключы ад народных грошай? Ці чакаць, пакуль яны задушаць рэвалюцыю сабатажам! Не, баценька, мы чакаць не будзем! Не! Вы можаце чакаць. А мы, узяўшы ўладу палітычную, будзем браць эканамічныя рычагі ў свае рукі. Гэта — закон рэвалюцыі! Пралетарскай рэвалюцыі.

Чалавек у даўгім паліто хацеў нешта запярэчыць, але, напэўна, Уладзіміру Ільічу зусім не хацелася спрачацца з ім тут, у штабе, у прысутнасці розных людзей.

Безумоўна, Ленін даўно ўбачыў мяне — я так стаяў i так слухаў, што не заўважыць такога бравага ваяку было нельга! — але размова пра справы рэвалюцыі не дазваляла Леніну пераключыць увагу на што іншае. А тут Уладзімір Ільіч, адвярнуўшыся ад таго, у даўгім паліто, ступіў да бар'ера i спытаў, звяртаючыся да мяне:

— Вы салдат, таварыш?

Я быў ашаломлены нечаканасцю i анямеў, здолеў толькі кіўнуць галавой: так.

— Колькі вам год?

На такое пытанне я часта адказваў, нават генералам са Стаўкі, якія часам з'яўляліся на фронт. Язык мой раскаваўся.

— Шаснаццаць! — па-салдацку гучна адказаў я.

— I вы ўжо салдат? — здзівіўся Ленін.

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 116
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)