Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 102
Перейти на страницу:

— Калі кажам, што не маем граху, — ашукваем саміх сябе, і няма ў нас праўды. Калі вызнаём грахі нашыя, дык Ён — верны і справядлівы, каб дарваць нам грахі нашыя і ачысціць нас ад усякае няпраўды. Калі кажам, што мы не грашылі, дык робім ілжывым Яго, і няма ў нас cлова Яго.

Далей мы рушылі разам. З яго слоў я даведаўся, што побач з крыніцай, на гары, з-пад якой б’е святы струмень, знаходзіцца камень з адбіткам ступні Божай Маці. Знайшлі яго даўно, шмат вякоў таму. Пакланіцца гэтай святыні і ёсць мэта яго вандроўкі.

Мы абмінулі вёску і выйшлі да закінутага хутара. На падыходзе да яго нас сустрэла старэнькая бабулька. Яна блаславіла нас і паказала сцежку, якая, па яе словах, павінна была прывесці нас да крыніцы. Праз хвілін дзесяць мы былі на месцы. Брукаваная сцежка вывела нас да невялічкай альтанкі. Перад уваходам у яе я заўважыў абраз Святога Архангела Міхаіла і перахрысціўся. Потым накіраваўся да ручая. Зачарпнуў у кубачак вады і прысеў на лаўку. Вада была халоднай і гаючай. Праз некалькі хвілін вярнуўся стары і прысеў са мной побач. Сядзелі моўчкі.

— Дрэнь я, сынок! — нечакана парушыў маўчанне стары. — Ты вось, гляджу, мне паверыў, палічыў мяне за правільнага чалавека, а мне верыць нельга.

— Вы гэта пра што, дзед? — зірнуў я на яго неўразумела.

— Скажы, сынок, ты мне паверыў? — назойліва дапытваўся стары.

— Паверыў, — нехаця прамямліў я.

— Выходзіціь, што ты першы, хто мне паверыў? І хто я, па-твойму?

— Скуль мне, дзед, ведаць, хто ты? Я ж цябе ўпершыню бачу.

— Дрэнь я, — адказаў стары.

— Не ведаю.

— І я сябе, сынок, не ведаю. Бадзяюся па свеце, шукаю ўчарашні дзень… Паміраць мне час прыйшоў, а Ён мяне не прыймае. Шмат людскога гора на мне. Эх, памяняць бы ўсё, пачаць спачатку. Ды позна ўжо нешта мяняць.

Я прамаўчаў. Заглыбляцца з ім у такія размовы мне не хацелася. Я ўстаў і накіраваўся да ручайка. Разуўся і намачыў ногі. Ступні апякло холадам.

— Сынок! — пачуў я за плячыма сцішаны голас старога і ўздрыгнуў ад нечаканасці. Я настолькі зжыўся са сваімі думкамі, што паспеў забыць пра яго. Стары апусціўся перада мною на калені і крануўся шурпатай даланёй маёй лыткі.

— Што вы робіце? — збянтэжана зіркнуў на яго я і паспрабаваў прыняць нагу. Стары не адпусціў яе.

— Гэта не запаведзь, сынок, гэта прыклад, — мармытаў ён, пагладжваючы маю ступню. — Ведай, сынок, я сам таго захацеў, сам, — пераконваў ён мяне. — Мне неабходна зрабіць гэта, сынок! Зразумей мяне. Усё, на што я быў здатны ў сваім жыцці, гэта прыніжаць іншых. Я не хачу больш гэтага, не хачу.

Стары мыў мне ногі, а я баяўся варухнуцца. Ледзяная вада не паспявала выстуджваць цеплыню яго рук, і я адчуваў яе сваім целам. Нібыта сабачаня, я пакорліва зазіраў яму ў вочы і маўчаў. Праз хвіліну, калі здранцвенне мінула, я ўсё ж адштурхнуў яго ад сябе і вылез на сухое месца. Стары заплакаў. Я не стаў суцяшаць яго і, абуўшыся, адышоўся убок. Сонца хілілася да захаду. Непадалёк ад нас, на стаянцы, спынілася машына. З яе выкацілася гурба маладых людзей з бітонамі ў руках і рушыла да альтанкі. Маўклівае вечаровае наваколле напоўнілася смехам і мітуснёй. Я пачаў спешна збірацца. Стары па-бацькоўску крануўся майго пляча:

— Дзякуй табе, сынок! — прашапялявіў ён і рушыў у супрацьлеглы бок, да лесу. Мне захацелася спыніць яго, але я так і не адважыўся зрабіць гэта. Моўчкі правёў яго позіркам і, калі яго згорбленая постаць схавалася за пагоркам, накіраваўся па дарозе ўверх.

Пачынала змяркацца, а мне яшчэ трэба было завідно адшукаць камень з адбіткам ступні Божай Маці, пра які расказваў стары. Блудзіць не давялося. Пратаптаная сцежка сама прывяла мяне да яго. Калі я ўзабраўся на ўзгорак, сонца ўжо амаль села за лесам. Але неба на даляглядзе ўсё яшчэ ружавела. З усходняга боку ўзгорак абмінала рэчка. Да яе шчыльна прымыкалі загоны для жывёлы. Рэха даносіла здалёк нечыя ўзбуджаныя галасы. Магчыма, гэта былі пастухі. Наваколле было перанасычанае пахам сырадою.

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)