Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]
Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]

Электронная книга - «Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]». Краткое содержание книги:

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі.
Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 94
Перейти на страницу:

Качан. Бацьку яго раскулачылі ў 37[-м]. Немцы яго зрабілі паліцаем. Але ён уцёк. Куды толькі?

«Як жыць чэснаму чалавеку? Я нікому не хачу служыць. Я сам па сабе».

— Лічыць, бяда пачалася з зямлі. Праклятай зямлі, якую далі ім на 6 едакоў па 2 дзесяціны ў 21 г. Бацька ўлёг [у працу] і стаў кулаком.

— Немцы далі павязку, бельгійскую вінтоўку. Што рабіць? Перш страляць яўрэяў. Ён кінуў вінтоўку ў сажалку, павязку павесіў на плот і пайшоў у поле.

Але тыдзень паходзіць з павязкай.

— Ноччу паліцаі падстрэлілі, і ён поўз. Серафімка бегла, пачула. Пайшла з немцам, прыцягнулі.

— Качан — паліцай, якога нехта падстрэліў. Ён антысеміт і сволач. <…>

−У зямлянцы. Допыт Качана. Блытаны чалавек. Хадзіць ня можа, але рана ня надта — у зад: скруціла нагу.

<…> Пакуль хворыя і нямоглыя, як дзеці: паслухмяныя.

А затым стычкі:

Камандзір — Дземідовіч

Нохем — немец

Усе супраць Качана. <…>

[13. Серафімка.]

<…> Спрэчкі ў бліндажы: адступленьне [ — ] у тым стратэгія. Сталін хоча заманіць, каб затым зьнішчыць (Дземідовіч? Хлебнікаў?).

— Хлебнікаў (Дземідовіч) арганізуе ахову: пільнаваць. Удзень садзяць Серафімку. Аднойчы тут паяўляюцца паліцаі. Сядзяць. Ратуе С[ерафімка]. Як?

— Мо’ як у Вайды?

[Нохем зьнікае.]<…>

— Дземідовіч пачаў папраўляцца. (Капітану горш.) І пачаў думаць: каб застрэліць немца, каб памёр капітан, пра Серафімку…

— Серафімка прынесла хлеб. Радасьць. <…>

Пачынаюць есьці. <…> А тут — паліцыя… Паліцаі ходзяць па траншэі. <…> Марадзёры. У бліндажы ўсе замерлі. <…>

Пасылаюць Серафімку. Назіраюць двое з траншэі.

Дземідовіч і немец вылезьлі ў траншэю.

Назіраюць.

Немец кажа: надо пук-пук!

Дз[емідовіч] — не!

<…> Піліпёнкі прыйшлі да яе. Паліцаі сустрэлі яе на сьцежцы <…>. Дзе Качан? Вядзі. <…> і яна павяла іх у лес. Як лес скончыўся, сталі.

Там яе згвалцілі… <…> Іх было трое. Піліпёнак, адзін у шынялі і адзін малады бугай. Яны згвалцілі С[ерафімку]. <…>

Як з яе знушчаліся ў калгасе — як з сястры ворага народу.

Серафімка радавалася: во дзе мір! Жывуць у міры, як добра. Але не.

<…>

Яны яе не забілі*. Але яна болей не прыйшла ў бліндаж. <…>

А ў бліндажы пра яе мяркуюць кожны са свае калакольні. Капітан, Дземідовіч, паліцай [Качан], немец. Есьці няма, вады няма. <…>

У бліндажы голад. Хто такі Качан? Размова: Хлебнікаў, Дземідовіч, немец. <…> Хлеб зьелі. К[апіта]н змарнеў. С.[ерафімка] ня йдзе.

Немец ідзе капаць бульбу. Ноччу вараць. <…>

Дземідовіч ноччу зрабіў спробу ўцячы. І заграз у тарфянішчы. [Немец пайшоў яго шукаць. Знайшоў. Прынёс непрытомнага.] Сьмерць Дземідовіча. Немец яго хавае ў траншэі.

Немец сыходзіць. <…> Немец хутка адчуе сябе вышэйшым. Але яго ўражвае Сер[афімка].

Немец кажа: пайду. Капітан не затрымлівае і не пытае.

<…> Паліцай (Качан) утаіў, што ён — паліцай. І чакае. А на полі С[ерафімцы] сказаў, што яго — [паранілі] Піліпёнкі. <…>

Хлебнікаў і Качан. Качан спрабуе ўкрасьці пісталет.

Хлебнікаў яго страляе.<…>

Палічыў — засталося 5 патронаў.

<…>

Застаецца адзін капітан [Хлебнікаў].

<…>

Хлебнікаў ня можа ў бліндажы і выходзіць на поле бою з пісталетам. Страляе і крычыць «Ура!».

[1987]

Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве

Яхім Памазок − ветэран BAB i калгасны качагар па сумяшчальніцтве. Ягоная жонка Кацярына доўга рабіла ў калгасе даяркай, зарабіла паўкілё металёвых узнагародаў на грудзі i звалася майстрам машыннага даеньня. Яхім, што прынёс з вайны ўсяго адзін ордэн, вядома ж, зайздросьціў жонцы i хацеў, каб яго звалі майстрам цэнтральнага ацяпленьня. Званьне тое, аднак, не прышчапілася да Памазка, можа, з тае прычыны, што быў ён сьпец іншае справы, пра якую не любіў казаць. Але ён стараўся. У партыі браў удзел амаль пяцьдзесят год, часам актыўнічаў, аднойчы нават абіраўся ў раённы савет, ды няўдала. Сябры суцяшалі: яшчэ ня вечар. З тваімі заслугамі напэўна можна дачакацца лепшага − вунь колькі старых бздуноў сядзяць дэпутатамі, чым ты за іх горшы?

1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)