Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]
Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]

Электронная книга - «Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]». Краткое содержание книги:

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі.
Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 94
Перейти на страницу:

— Ён — куды?

— Кто?

— Немец. Выйшаў — куды?

— А хоть бы куда! Нам какое дело? — ня надта зважліва адказаў капітан.

— Вы не баіцёся? — счакаўшы, запытаўся Дземідовіч.

— А чего мне бояться? Чего уж мне-то бояться? — з горыччу загаманіў капітан.

— А што выйдзе і гранату сюды. Ці з пісталету?..

— Зачем?

— Зачым? Ну, ведаеце… Немец усё ж такі.

— Черт с ним, что немец! — вылаяўся капітан. — Какой ему смысл — гранату! Он бы мог меня — из пистолета. В первую же ночь. Но ведь не застрелил. Наверно, нет интереса. Сам в западне. И он, и я, и ты тоже. Разве не понятно?

Дземідовіч змоўчаў — ён не хацеў прадаўжаць такую размову, бо, мабыць, капітан адмаўляўся зразумець простыя рэчы. Цяпер, аднак, ня час быў тлумачыць іх гэтаму ўпартаму чалавеку — іхнюю размову мог пачуць немец. Калі ўжо не пачуў з траншэі?

Калі яфрэйтар неўзабаве вярнуўся, яны моўчкі сядзелі на ранейшых месцах, бы і не размаўлялі, і немец бадзёра сказаў да капітана, жартоўна паціраючы далікатныя пальцы:

— Ну, будем немножко… лечить? Посмотреть ваш глаза. Болно?

— Ничего, сносно. Может, обойдется… Слушай, ефрейтор, ты бы лучше табачку раздобыл… Ну, пук-пук, понимаешь? Сигаретку.

— Цигареттен? Никс цигареттен, — разьвёў рукамі яфрэйтар.

— А ты поищи. Может, где убитый, понимаешь? А?

Яфрэйтар нахмурыў белы лоб пад пілоткай, падумаў і ляснуў сябе па сьцёгнах.

— Карашо! Хольц идет посмотреть!

— Сходи, да. Авось где-нибудь попадется. А то, понимаешь, уши пухнут, так курить хочется.

Згрэбшы з долу сваю плашч-палатку, яфрэйтар вылез у траншэю. З бліндажу было бачна, як ён там сьпярша агледзеўся — у адзін бок, затым у другі — і хутка зьнік недзе. У бліндажы зрабілася ціха, і было чуваць, як дзесь ля ўваходу шаргацеў быльнягом вецер.

— Вы думаеце, ён не разумее па-руску? — ціха сказаў Дземідовіч.

— Кто? Немец? Вполне возможно, кое-что понимает.

— Дык як жа так? — чагосьці ня мог сьцяміць Дземідовіч. Яго болей абуралі зусім безуважныя адносіны гэтага капітана да ворага, і Дземідовіча цягнула распачаць сур’ёзную размову.

— А что — как же? Он, может, мне курева принесет. Ты же не принесешь, правда? — лёгка гаварыў капітан.

— Ён можа паліцыю прывесьці. Або сваіх…

— Ну и черт с ним! Если такой… Или за свою жизнь очень переживаешь? — нешта зразумеўшы, запытаў капітан.

— А вы не перажываеце?

— Я не переживаю. Я уже всё пережил, к твоему сведению.

— Але гэта — не прычына для страты пільнасьці.

— Чего-чего?

— Пільнасьці. Ну — бдительности.

Тыя Дземідовічавы словы відавочна і як мае быць укалолі капітана, ён рыўком падняўся і сеў пад сьцяной.

— О чем вспомнил! Где же вы, такие бдительные, раньше были? Как в Кремле с Риббентропом целовались?

Капітан гэтак нечакана пераходзіў на рызыковыя [словы], што Дземідовіч унутрана паморшчыўся, ён такіх размоваў не любіў, ад іх заўжды веяла небясьпекай. Перш чым адказаць, ён трохі падумаў, але адказаў, мабыць, так, як і належала адказаць у такіх выпадках:

— Калі цалаваліся, дык, мабыць, такая палітыка была. У інтарэсах дзяржавы.

— Это какой державы? Не нашей ли?

— Ну канешне, нашай.

— Ах нашей! Во теперь эти интересы боком и вылезают. Через тех умников.

— Не лічыце, што там дурнейшыя за вас.

— Я не личу. Наверное, поумнее. Но вот какое дело. Почему при их уме немцы под Москву топают? А я здесь валяюсь. Слепой. Теперь они что ли мне свои глаза вставят?

Дземідовіч маўчаў, лежачы ў сваім куце, а Хлебнікаў ужо легчы ня мог. Мусіць, Дземідовіч наступіў на яго набалелы мазоль, і ён загаварыў бадай з адчаем у голасе:

— Бдительность! На глазах всего мира Гитлер обдуривал — этого не видели! А теперь, когда стало видно, с кого взыскать? Он же безгрешен и гениален во веки веков. А Красной армии отдуваться за эту его гениальность. Своей кровью смывает его всесветную глупость. Чтобы он был безгрешен и величествен, как всегда.

— Вы гэта пра каго? — з жахам абмёр Дземідовіч.

— Про кого? Знаешь, про кого.

— Ну, знаеце!! — сказаў Дземідовіч і змоўк. Ён быў абураны і амаль зьбянтэжаны — такога ён не чакаў. Гэты сьляпы камандзір проста не разумеў, што казаў. І Дземідовіч быў змушаны слухаць, ня ведаючы, што зрабіць. — Такога я ад вас не чакаў, — сказаў ён ледзь чутна. — Вы, мабыць, і ў нашую перамогу ня верыце? Што нашыя вернуцца?

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)