Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры студыёзуса Вырвіча
Авантуры студыёзуса Вырвіча - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры студыёзуса Вырвіча

Электронная книга - «Авантуры студыёзуса Вырвіча». Краткое содержание книги:

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай…
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 124
Перейти на страницу:

— Перажыву! — шыпеў скрозь зубы Лёднік, якога, падобна, больш непакоіла, каб хто не даведаўся пра ягоную «загану», чым уласныя пакуты.

Але Пранціш быў устрывожаны. Калі гэты стан надоўга — а плысці ж яшчэ і плысці — скончыцца кепска. Прафесар нічога не есць, не п’е, напэўна, і не спіць. І калі ён, адзін з лепшых лекараў Еўропы, не можа сам сабе дапамагчы…

Паколькі раіцца з пазелянелым Лёднікам было бескарысна, Пранціш кінуўся да супольных. Лёднік дарэмна пераймаўся, што над ім стануць пасміхацца — першыя дні падарожжа кепскавата было ўсім, пасля звыклі, нават панна Багінская. А страціць прафесара пасярод мора гэткім дурным чынам не хацелася нікому. Панна Багінская зноў завяла гаворку пра магнетызм, якім валодае доктар — няхай ашчадзіць магіі на ўласны ратунак! Агалінскі пабег раіцца са знаёмцамі з каманды… І праз гадзіну заваліўся ў каюту да доктара, трымаючы пад пахай вялізную бутэльку з мутным змесцівам.

У Лёдніка нават сіл не было госця пагнаць.

— Пі, чараўнік! Горш не стане! Маракі падказалі — ром з перцам ды яшчэ нейкай трасцай….

Лёднік паспрабаваў адбівацца, але, відаць, яму было ўжо ўсё адно, што сяло, што выселкі.

Прагрэсіўная медыцына захінула посны свой твар трактатам пра будову вестыбулярнага апарату і ганарыста выйшла з пакою…

Праз пару гадзінаў Лёднік і пан Гервасій сядзелі за каржакаватым столікам, трывала прымацаваным да падлогі каюты, і распявалі песню пра Лявутаньку:

— Рыцар каня паіў, Лявутэнька ваду брала І з рыцэрам размаўляла: — Ай, рыцэру, рыцэру, Прашу цябе на вячэру…

Далей у песні расказвалася, як рыцар павінен быў пераплысці ўночы рэчку быстраньку на святло трох свечак, запаленых Лявутанькай, але «Каралёва ключніца, усяму свету разбойніца, каля рэчкі хадзіла, хустачкай махнула, усе свечачкі пагасіла і рыцэра ўтапіла». А калі Лявутанька даведалася, што каханы загінуў, памерла з гора… І выраслі на магілах закаханых явар і бярозанька, злучыліся вершалінамі…

Мутнай вадкасці ў бутэльцы засталося на самым дне. На кавалку шынкі, які чырванеў на жалезнай талерцы, бачыліся сляды доктарскіх зубоў (пра дыету пасля хваробы прафесар, падобна, і не ўспомніў).

— З чаго вынікае, — ментарскім голасам прагаварыў Лёднік, спатыкаючыся на асобных літарах, — што ў дадзенай народнай баладзе прасочваюцца матывы антычнага міфу пра Леандра і Гера…

— Адкуль, вашамосць, мужыкам ведаць антычныя міфы! — спатыклівым языком запярэчыў пан Гервасій. — У мужыка, васпане, мазгі іначай зладжаныя. Там высокія матэрыі не змяшчаюцца…

— Антычныя міфы складзеныя антычнымі мужыкамі, васпан! — важна падняўшы ўгару палец, прамовіў Лёднік. — Паэзія нараджаецца пад стрэхамі, у полі… А ў палацы адны саладзенькія селадоны ды галатэі.

Пан Гервасій злосна прыжмурыў памутнелыя светлыя вочы.

— Я ведаю, якая паэзія табе даспадобы, Баўтрамей.

Ударыў па стале кулаком… Яшчэ раз… яшчэ… І пад пагрозны рытм ціха заспяваў:

— Далёка слыхаці такую навіну: Забілі Пятруся, забілі ў Жыліну. А за што забілі, за якую навіну? Што сваю мае, чужую кахае. Чтэры служачкі да Пятруся слала, А за пятым разам сама паехала. — Пакінь, Пятрусю, у поле араці, Няма пана дома, будзем начаваці…

Галас пана Агалінскага рабіўся ўсё гучнейшы, надрыўны, больш падобны да плачу.

— Выглянула пані з новага пакою, Убачыла пана на вараным коню. — Уцякай, Пятрусю, уцякай, сардэнька, Бо ўжэ пан прыехаў — будзе нам цяжэнька. Узялі Пятруся ды пад белы рукі, Павялі Пятруся на вечны мукі. — Пакажы, Пятрусю, пакажы жупаны, Што падаравала вяльможная пані. Пакажы, Пятрусю, пакажы пярсцені, Што падаравала вяльможна ў пасцелі. Білі Пятруся чатыры гадзіны, Упаўнялі сабе, што Пятрусь няжывы…

Пан Агалінскі перастаў стукаць па сталешніцы, галава яго з прыліплым да лоба потным рудым чубам звесілася, апошнія словы песні прагучэлі амаль шэптам:

— Вяльможна ідзе, яго матка хліпе… — Не плач матка, не плач, бо я сама плачу, Я за тваім сынам панства, жыцце трачу… Ды яшчэ Пятруся ў дол не апусцілі — Па вяльможнай пані званы зазванілі…

Лёднік уткнуўся галавой у складзеныя на стале рукі, нібыта хацеў схавацца. Насупраць у гэткай жа паставе застыў пан Гервасій. У пакоі запанавала маўчанне, як на могілках, напоўненае болем і непапраўнасцю.

1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)