Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 182
Перейти на страницу:

Яраш заглянуў у гумавае вядзерца, што стаяла ззаду рыбалова, убачыў, што яно амаль поўнае рыбы, і адчуў павагу да чалавека, які ўмее вудзіць; не тое што другія — абы час загубіць. Доктар паважаў усялякае ўменне.

Шыковіч разглядаў Гукана з іранічнай усмешкай: ён упершыню бачыць яго ў такой форме і ролі.

Толькі падсекшы і выкінуўшы на траву трапяткога акунька, Гукан павярнуўся да іх і працягнуў руку.

— Што гэта вы, Сямён Парфёнавіч! Мы вас чакаем, — выказаў крыўду Шыковіч, хоць цяпер яго чамусьці мала кранула тое, што Гукан не прыехаў.

— Прабач, Кірыла… Не ўтрымаўся ад спакусы. Калі нашаму брату ўдаецца выбрацца на лона прыроды. Вось і думаю: палаўлю і з'яўлюся ў госці са сваёй юшкай. Чакай.

Нырнуў паплавок адной з вуд. Гукан спрытна скочыў да вудзільна і выкінуў срэбна-белую плотку… Яраш зняў яе з кручка. Кідаючы ў вядзерца, спытаў:

— Гумай не пахне?

— Не. Праверана.

— То, можа, час ужо варыць юшку? — прапанаваў Шыковіч.

— Ты бачыў, як бярэцца? Павудзім, доктар? — звярнуўся Гукан да Яраша, мабыць, адчуўшы ў ім аднадумца, недарма кажуць: «Рыбак рыбака бачыць здаляка».

— Безумоўна, павудзім! — падтрымаў Яраш. Скінуўшы тапкі, падкасаўшы штаны, ён пайшоў цераз ручай. — Я далей.

Гукан ацаніў яго рыбацкую далікатнасць. Паглядзеў услед, сказаў:

— Зайздрошчу гэтаму чалавеку. Волат. — Уздыхнуў: — Няроўна дзеліць маці-прырода.

— Ды і няроўна, каб ёй пуста было, — згадзіўся Кірыла, разматваючы леску.

Ён прымасціўся тут жа, крокаў за дзесяць ад Гукана, хоць таму гэта не вельмі спадабалася. Сеў на абрыве, звесіў ногі да вады, насадзіў чарвяка, папляваў на яго, нацягнуў леску, сагнуўшы вудзільна, і адпусціў: кручок і груз паляцелі далёка ў раку, але плынь хутка знесла паплавок да берага. А Гуканавы паплаўкі, наадварот, цягне на сярэдзіну. Нечаканыя павароты робіць плынь! Шыковіч прасачыў, як праплыў кусцік травы, паразважаў у думках над тайнамі ракі, зразумеў урэшце, чаму Гукан заняў гэтае месца: зліваюцца два струмені — ракі і ручая, рыба любіць такія куткі. Яго месца — ужо не тое. Але не стаў шукаць другога. Тут хораша сядзець на мяккай траве. Вада блізка, хоць апускай у яе прахалоду ногі. Дзіўнае журчанне. Кірыла ўпершыню чуе такое. Быццам вада бяжыць па звонкай металічнай трубе. Чаму гэта? Адкуль? Струмень б'е ў бераг? Але бераг тут мяккі. Ён услухаўся, угледзеўся. Ды думкі расплываюцца, нельга засяродзіцца. Наплывае ўсё адразу. Ластаўкі чэрцяць крыламі ваду. Лятаюць каля самых ног. Можа, гняздо ў абрыве? Пахнуць травы. Ластаўкі не парушаюць спакой, а водар ап'яняе. Асільвае стома. Хочацца спаць. Чырвоны паплавок лёгка гойдаецца, але не нырае. А ў Гукана нырае. Той раз-пораз падсякае. І ўжо колькі разоў у паветры мільгалі рыбкі, трапяталіся ў траве.

«Драбязу бярэ. Можна і з вудай браканьерыць. Трэба сказаць яму». Але не сказаў, паленаваўся. Хацелася паваліцца ў траву і глядзець у неба, дзе гусцеюць перыстыя аблокі. Сонца яшчэ прабівае іх, але расплылося, як… яйка на скавародцы. Чужы стары вобраз. Ліха з імі, з гэтымі вобразамі. Зноў дасціпныя крытыкі будуць лавіць у яго блохі. Алах з імі! Не кожны піша метафарамі. Цяжка чмякнула нешта ў траве збоку.

— Глядзі! — Гукан трымаў у руцэ вялікага акуня, і твар яго ззяў ад шчасця.

Шыковіч засмяяўся. Успомнілася французская кінакамедыя, эпізод, дзе ў спаборніцтве рыбаловаў рыба бралася толькі на кручок браканьера — героя фільма.

Кірылу заўсёды смяшыла наіўнасць, хлуслівасць і радасць рыбакоў і паляўнічых. Паважаныя сур'ёзныя людзі, узяўшы вуду і стрэльбу, ператвараюцца ў дзяцей і мюнхгаўзенаў. Між тым Гукан дастаў з кішэні прыладу накшталт маленькага пісталета, выцягнуў з дула стужку рулеткі і змераў даўжыню акуня. А пасля гэтай жа прыладай зважыў рыбіну. Кірыла глядзеў на яго ўжо без іроніі, без смеху, а з нейкім нават захапленнем: «Ух, чорт! Вось гэта акуратнасць!» Твар Гуканаў, які быў расплыўся ад усмешкі, зноў выцягнуўся, калі ён сказаў:

— Восемсот грамаў. Думаў, больш будзе.

Але ўвогуле яго, відаць, задаволіла рыбацкая ўдача. Ён раптам сеў пад вярбой. Дзіўна сеў, высока, на ўзровень падбародка, падняўшы вострыя калені. На правае калена палажыў вудзільна.

Шыковіч убачыў, што вакол паплаўка ходзяць акунькі, і залюбаваўся іх гульнёй.

— Чым, інжынер чалавечых душ, думаеш парадаваць у бліжэйшы час?

Кірыла не любіў ні гэтага звароту, які замусолілі да агіднасці, ні гэтага шаблоннага пытання. Але адчуў, што Гукан мімаволі зрабіў добрую зачэпку для размовы, дзеля якой і запрашаў яго.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)