Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Фаўст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Фаўст

Электронная книга - «Фаўст». Краткое содержание книги:

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 30
Перейти на страницу:

(Падносіць чашу да вуснаў.)

Званы і харальнае песнапенне.

Хор анёлаў{15}

Уваскрэс Хрыстос! Мір вам, самотныя, Целам смяротныя, Духам гаротныя, З неба прынёс!

Фаўст

Але чаму, якая раптам сіла Фіял, да губ паднесены, спыніла І адвяла мяне ад чорнае труны? Ці не ўваскрэсення імгненне Вяшчаюць медныя званы І пра маё другое нараджэнне Над плашчаніцаю гудуць яны?{16}

Хор жанчын

Пахкім бальзамам Масцілі і палівалі, Цела ягонае самі Саванам мы спавівалі. Мы клалі святыню У дамавіну. Як, сыне мілы, Ты ўзнёсся з магілы?

Хор анёлаў

Уваскрэс Хрыстос! Богаславёны Той, хто ягоны Богам цалёны Ушаноўвае лёс!

Фаўст

О гукі божыя магутнасці, лагоды, Навошта прыляцелі вы ў закутак шэры? Лунайце там, дзе ёсць пачуцці згоды — Я чую вестуноў, але не маю веры. Усякі цуд — ёсць веры любае дзіця. Я не магу ўзляцець у тыя сферы, Адкуль гучыць прызыўны кліч жыцця, З маленства мне знаёмы гэты звон, І сёння зноў мяне чаруе ён! Хацеў я ўпіцца пацалункамі нябёс, Суцішыць плоць у засені суботы, І вось парушаны мае турботы: Званы мне прадказалі іншы лёс — Сум непазбыўны па гарачым леце, Лугах у россыпе крыштальных рос, І праз смугу нявыплаканых слёз Угледзеў я сябе ў інакшым свеце. У мне раптоўна песня абудзіла Юнацкай радасці паток, І неадольных успамінаў сіла Цяпер загубны стрымлівае крок. Я плачу! Дык гучы, хвала харала! Зноў да зямлі мяне ты прыкавала!

Хор вучняў

Дух яго й цела Узнёс гасподзь. У неба ўзляцела Крылатая плоць. Цудам нябёсы Ты акрылі! Горка нам слёзы Ліць на зямлі. Мы астаёмся Тут у журбе. Божа, імкнёмся Мы да цябе!

Хор анёлаў

Тлен пераможаны! Слаўце Хрыста! Краты астрожныя Скіньце з Хрыста! Вам, знемагаючым, Бога благаючым, Міру жадаючым, Блізкі Хрыстос З чыстых нябёс!

Каля брамы{17}

Шпацыр. Людзі выходзяць з брамы.

Некалькі рамеснікаў

Куды сабраліся такім гуртом?

Другія

А вы куды? Мы ў Паляўнічы дом!

Першыя

Ды вось надумалі пайсці да млына.

Адзін рамеснік

Хадземце, хлопцы, да ракі.

Другі рамеснік

Дарога кепская, раскісла гліна.

Другая група рамеснікаў

А ты?
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)