Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Фаўст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Фаўст

Электронная книга - «Фаўст». Краткое содержание книги:

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 30
Перейти на страницу:
Іду ў заклад — не скажа «дзякуй богу»! Я толькі ў вас дазволу папрашу Павесці Фаўста на маю дарогу.

Гасподзь

Пакуль жыве ён, за яго душу І без майго дазволу можаш ты змагацца: Пакуль імкнецца, можа памыляцца!

Мефістофель

Я дзякую! Абрыдла мёртвымі займацца — Здаровыя, разумныя мне любы. Чым варушыць у пекле трупы, Лепш пашукаць другіх выгод, З жывым гуляць, як з мышкай кот.

Гасподзь

Калі да грэху ад святой крыніцы За чортам кінецца стары, Дык пашырай тады свае граніцы І ўладу поўную над ім бяры. Але на кару сам гатовы будзь, Калі свайго ты не стрымаеш слова І не патрапіш Фаўста павярнуць.

Мефістофель

Я згодзен. Не пужае ўмова. Калі жаданая у рукі дасца мэта, Узнагародай будзе мне за гэта Бязмежны мой трыумф і твой давер — І ўжо тады яго прымушу я, Каб ён зямлю сырую жэр, Каб поўзаў ён, як цётухна змяя.{7}

Гасподзь

Люблю такіх, як ты, аблуда-чорт. Калі знагодзіцца, заўжды заходзь І ведай — ад сваіх шчадрот Цябе адорыць ласкаю гасподзь. А Фаўст слабы, бо цішыню шануе, Пакорліва жыве самотніцкі ізгой. Каб раздражніць, узбунтаваць спакой, Я сябра дам яму, што ўсё руйнуе.

(Да архангелаў.)

А вас, сыноў сапраўдных рая, Няхай уцешыць прыгажосць святая, І вечна творчы дух нябёс Любоўнай лучнасцю няхай павяжа, А ўсё няпэўнае, няяснае, як лёс, Няхай ахопіць думка ваша.

Неба зачыняецца. Архангелы разыходзяцца.

Мефістофель (адзін)

А мне ў дзядка штораз мілей! Чаго сварыцца з ім! — Стары І чорту шчодры на дары, Аж з вуснаў капае ялей!

Першая частка трагедыі

Ноч{8}

Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем. На крэсле за сталом устрывожаны Фаўст.

Фаўст

Я філасофію вучыў, і права, І тэалогію, і медыцыну. Здаецца, бачу ўсё яскрава, А ў галаве калі прыкіну, Дык хоць чытаў я процьму кніг, А глузду не набраўся з іх. Магістр я, доктар — а між тым Гібею ў склепе пыльным і пустым І дзесяць год наўпрост-наўскос Ваджу людзей даверлівых за нос, Хоць і падказвае мне сэрца, Што нельга да ўсяго даўмецца. Прафанаў я ў навуках абышоў: Магістраў розных, дактароў, папоў, Не ведаю сумненняў я, адчаю І перад пеклам боязі не маю, А ўсё ж без радасці жыву — не знаю, Ці ключ да ісціны трымаю, Ці ў тайны вучням адчыняю дзверы, Ці далучаю іх да шчырай веры. Не маю ні набыткаў я, ні грошай, І славы гэтак жа няма харошай — Сабака так не мог бы жыць! І вось пачаў я варажыць, Спадзеючыся, што адвечны дух Мне разамкне таемнасці ланцуг, Каб ведаў я, што гавару,— Ці злу служу я, ці дабру,— Каб сувязь рэчаў разгадаць І тлумачэнне думцы даць, Каб дзеянняў спазнаць асновы, І перакласці іх дакладна ў словы.
О, на пакуты з вышыні, Мой месячык, хоць раз зірні: Як я над кнігамі ўсю ноч Нядрэмных не заплюшчыў воч. Зірні і сумны свой прывет Пашлі ў абрыдлы кабінет! О, каб узняцца мне да гор, Лунаць, як дух, каля пячор, Турбот няпэўнасці пазбыцца, Расой гаючаю абмыцца І вызваліць душу і рукі Ад марнасці пустой навукі!
Няўжо да гэтае пары Не вырвуся з глухой нары, Дзе і нябеснае святло Ледзь-ледзь прасочваецца ў шкло, Дзе стосы кніг маіх пад столь — Вучоных доследаў клады — Чарвяк стачыў, паела моль За ўсе бясплённыя гады. Сядзіць, як здань, убогі дзед, А на стале прабірак строй, Прылады складзены гарой. Такі твой свет! І гэта свет?!
Пытаешся, чаму туга І роспач у душы расце, Чаму няпэўнасці смуга Бадзёрасць гасіць, дух гняце? — Твая стыхія не цяпло, Якім гасподзь сагрэў людзей, А павуціна, пыл і тло І холад нежывых касцей.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)