Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детские стихи » Літары ў расе
Літары ў расе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Літары ў расе

Электронная книга - «Літары ў расе». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі вершы для дзяцей малодшага і сярэднага школьнага ўросгу, напісаныя аўтарам у розныя гады. Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) мае трыццацігадо-вы стаж супрацы з юнымі чыта-чамі. У выдавецтве «Юнацтва» ён падрыхтаваў да друку дзесяць зборнікаў гістарычнай літаратуры пад назвай «Бацькаўшчына» (1990-2002). Прымаў удзел у вы-данні шматтомнай «Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР », у тым ліку і зборніка « Пес-ня Даўгавы: Вершы, апавяданні, казкі латышскіх пісьменнікаў» (1986). У выдавецтве выходзіў і штогоднік дзіцячай літаратуры «Ветразь. Пісьменнікі народаў СССР і замежных краін — дзецям». Выпускі 1985, 1990 гадоў пад-рыхтаваў С. Папар. Там жа для дзяцей сярэдняга школьнага ўзро-сту выйшла «Падарожная кніжка Скарыны» (1990) — укла-дальнікі С. Панізьнік, В. Дышыневіч, а таксама зборнік вершаў Янкі Купалы «Явар і каліна: Паэзія кахання (2000) — укладальнік С. Панізьнік. 1999-м годам пазначаны выхад яго аўтарскай кніжкі «Золкая зёлка» (вершы для малодшага школьнага ўзросту).
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:

«КЛАСІК»

Школьны клас нібы Парнас: кожны вершы піша. Лепшы ў класе «класік» наш безумоўна Міша. Сачыніў радкі пра лес, пра вясёлы хвойнік... Смела на Парнас палез наш прыкольны школьнік. Стаўлю я паметку «плюс» вершам летуценніка. Мішу я прыму ў Саюз Будучых Пісьменнікаў.

КАБ РАІЛІСЯ РАІ...

Скончыш Тыдзень роднай мовы, не стварай ёй маўзалей. Святкаваць ты будзь гатовы стовяковы юбілей.
Продкі-пісары змаглі ставіць кропачкі над «і», — каб раіліся раі...
Мова ў нас — не накідала: рэха з глыбіні падзей.
Слова стаў да п'едэстала, — каб зямля маліцца стала так, як Бог вучыў людзей.

БУДЗЬМА!

Я ад радасці світаю, пры сустрэчы вас вітаю — шчырую сям'ю сяброў!
Слухай, змена маладая: мова родная — святая, — пагаворым пра Любоў.
Богам дадзена Айчына. Адвярнуцца немагчыма ад прадоннага агня.
Кожны з вас вячысты, зычны. Мацярык наш гістарычны не абдыме цішыня.
Скажам «Будзьма!», каб Радзіма мела залаты запас. Есць у Бацькаўшчыны дзіва:
дзіва — кожны з вас!

Паслужым Бацькаўшчыне промнем радасці

ДРУЖБІСТАЯ БЕЛАРУСЬ

Раскрываю я душу: — Свэйкі! — клікну латышу.
— Ачю! — выгукну літоўцу: хай парадуецца слоўцу.
—Пшыязьнь... — Мой пароль паляку i «Сто лят!» яму ў падзяку.
Хто братунь мой? Украінец. Разам з ім i я шчаслівец.
Рускага аклікну: — Друг! — i ствару сяброўства круг.
Словамі-маністамі кожнага прывецім.
Беларусь — дружбістая: ведайце, суседзі!

СТАРТЫ — АД ПАРТЫ

Уваходзьце ў светлы клас, вы — не малалеткі. Сто пісьменнікаў для вас падарылі кветкі: гэта вершы, абразкі, байкі, небыліцы. прыбабунек завіткі хочуць падражніца.
I лічылка знойдзе вас, прымаўка пацешыць. Хто закончыць мудры клас, сам напіша вершы, дзе загадкі загучаць, заклічкі, дражнілкі, хітрыя бубнілкі, перайначкі, жарты...
А хто будзе варты, таго ў школе вывучаць будуць, як i Маўра, Вітку, Коласа, Гурло, Куляшова i Буйло... Першы з ix — Купала. Класікаў нямала! Стаў Скарына на крыло — Беларусь паўстала.

ХРАМ СТАІЦЬ НА КРУЦІЗНЕ

На прасторах за Сахарай піраміды вострыя. Набягуць турыстаў хмары, — фараон у постраху.
Там i людзі, i вярблюды ладзяць дэкарацыі... ... Напісаў i я эцюды з ix цывілізацыі.
Сам вярблюдзікам хадзіў з рукзаком-заплечнікам. Толькі доўга не блудзіў: родны Полацк абудзіў, — стаў яго падсвечнікам.
Я заплечнік развяжу: акварэлі — золата! Еўфрасінню пакажу, Рагвалода-волата.
Вось Дзвіна — ярчэй як Ніл! Бераг любіць люцікі... Упляліся ў небасхіл астравы-вярблюдзікі.
Храм стаіць на круцізне. Пакланіся грацыі! Фараон засне на дне, i Дзвіна — ускалыхне німбы нашай нацыі.

НЕ Ў РЫМ, A Ў КРЫМ!

Наш Сашуля урачысты, тварык мые i вішчыць: — Ура! Чысты! Я вячысты, грандыёзны, як скульптура!
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)