Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детские стихи » Літары ў расе
Літары ў расе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Літары ў расе

Электронная книга - «Літары ў расе». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі вершы для дзяцей малодшага і сярэднага школьнага ўросгу, напісаныя аўтарам у розныя гады. Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) мае трыццацігадо-вы стаж супрацы з юнымі чыта-чамі. У выдавецтве «Юнацтва» ён падрыхтаваў да друку дзесяць зборнікаў гістарычнай літаратуры пад назвай «Бацькаўшчына» (1990-2002). Прымаў удзел у вы-данні шматтомнай «Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР », у тым ліку і зборніка « Пес-ня Даўгавы: Вершы, апавяданні, казкі латышскіх пісьменнікаў» (1986). У выдавецтве выходзіў і штогоднік дзіцячай літаратуры «Ветразь. Пісьменнікі народаў СССР і замежных краін — дзецям». Выпускі 1985, 1990 гадоў пад-рыхтаваў С. Папар. Там жа для дзяцей сярэдняга школьнага ўзро-сту выйшла «Падарожная кніжка Скарыны» (1990) — укла-дальнікі С. Панізьнік, В. Дышыневіч, а таксама зборнік вершаў Янкі Купалы «Явар і каліна: Паэзія кахання (2000) — укладальнік С. Панізьнік. 1999-м годам пазначаны выхад яго аўтарскай кніжкі «Золкая зёлка» (вершы для малодшага школьнага ўзросту).
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:

ПРЫГОДЫ МАМАНЦІКА

Маманцік паклікаў маму: захацеў наведаць краму, каб купіць там парасон.
Уваліўся ў краму Слон. I калі ён павярнуўся, — парасон перавярнуўся, вентылятар загудзеў...
— Мамачка, я паляцеў!
Цэлы дзень шукала мама, дзе сынок яе, дзе крама. Прадавец меў даўні вопыт: затрубіў Слану у хобат, — парасон з нябёсаў строс, выцер Маманціку нос.
Парасон той — не лавушка i не цацка на сезон. Той касмічны парасон прылажылі мы да вушка: Маманціку самы раз, каб схаваць свой нос ад нас i ад ліўня-плывуна, i няўклюднага Слана.

НАВЫПЕРАДКI

На двары стаіць Мароз. I навошта мне той крое? Рвадь не буду стужку. Дзе мая падушка? Клікну сон над вушка.
Сніцца ў лесе ляда: там — алімпіяда.
Пні — баксёры-таўкачы, з імі дужацца карчы. Крушацца бар'еры!
А над імі крумкачы: ў ix секундамеры.
Ох, такое ленш не сніць. Папрашу ў сястрычкі піць. Вып'ю мёду кружку.
Смела выбегу на крое. Трэнер у мяне — Мароз.
Першым мой чырвоны нос уваткнецца ў стужку.

ПРАБАЧЭННЕ

Мама нам абед гатуе. Тата поліўку вартуе, каб не збегла ўпрочкі. Мы паселі за сталом. Так ахвотненька жуём, едакі-сыночкі. Паабедалі гулякі. Адышліся без падзякі. Мама — у маркоце: — Вінегрэт быў да катлет. Mo нясмачны наш абед? Быў удзячны коцік... ................................. Ціха просім прабачэння: — Праглынулася з пячэннем слова «Дзякуй!» Што рабіць? ... Мы цалуем тату, маму i бяжым хутчэй у краму — каб марозіва купіць.

СМАЧНАЯ НОЧ

Сонца зайшло. I неба над хмаркамі ціхае, беспраменнае.
Сабака маўчыць, не гаўкае: думае над пераменамі.
Ночка паспела нос урасіць, — i нюх у яго абвостраны:
гладкі месячык смачнай косткаю па-над будкай вісіць.

ЗАСТУПНІКІ

Адвакаты — два каты. Сёння я падсудны: з'еў дзве міскі смакаты, не намыў насуды.
Мама: — Ты як абібок. На стале аб'едкі. Частаваў катоў, сынок?
— Мы, каты, не дзеткі. А пра кухшо што сказаць? Супчык не халодны. Даў талеркі аблізаць ваш сынок галодны.
Рыбін хвост перападзе, — мы насунем тапкі, перамыем у вадзе міскі, ложкі, лапкі.

МУРЛЫКА

У кватэры катавасія: не злавіла ката Васю я. Беспарадак, мітусня... Надакучыла гульня,
бо ката фантазія ўсе куткі аблазіла: модненькай адзежынай хоча быць нацешаны.
Донжуан, ці донкіхот катавасенькі мой кот? Просіць пад халацікам: — Дай бярэцік з банцікам!
Фантазёр i абармот, не супыніш свой факстрот, — дам падгузнік пад жывот.
Ox, прыціхла катавасія. Спіць з катом Еўропа, Азія... He пакрыўджу ката Васю я: ён мой рыцар, прынц i лорд! (А мур-р-лыча быццам кот).

СЯБРЫ

Конь стаіць, глядзіць на луг. Конь — Ката вялікі друг. Конь Катовіч ціхі, смірны. Конь Катовіч самы мірны. I даводзіцца Каню для Ката спяваць курню. Кот не падкаваны, Кот не зацугляны, Кот вушамі не стрыжэ, a сядзібу беражэ.
Завядзе Каня ў катух: будуць зімаваць удвух. Каб не быў хто ў клеці трэці, — мышку ў хату возьмуць дзеці.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)