Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вязьмо - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вязьмо

Электронная книга - «Вязьмо». Краткое содержание книги:

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага Вязьмо, філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 132
Перейти на страницу:

Галілей загадзя ведаў, хто што будзе гаварыць і як хто будзе паводзіць сябе на сходзе, аднак адзін з першых прытрусіўся ў зусім пусты яшчэ нардом і заняў у куточку сабе стратэгічна выгоднае месца.

I выйшла ж так, што Галілей цалкам памыліўся.

Першае, што ашукала яго, гэта — склад сходу. Сышліся бадай адны бабы. Ніхто з галоўных местачковых верхаводаў не з'явіўся. Прахор і той прыбег толькі з палавіны сходу. Нават Цімафей Міронавіч (заўважце гэта), нават Цімафей Міронавіч Гвардыян астаўся ў хаце. З прычыны гэткага непаразумення зайшло было пытанне аб тым, ці не варта адкласці сход, і стары ненавіснік і вораг жаночага роду дзед Піліп з несусветнай пагардай зазначыў:

— Які ж гэта сход? Гэта ж бабы!..

Але дзеду Піліпу дала добрага чосу Вера Засуліч — што, бабы хіба не гэткія самыя людзі і грамадзяне? — дык дзед Піліп змоўк і з дэманстрацыйнай безуважнасцю закурыў сваю вялізную старасвецкую піпку.

Сход адкрылі. Даклад рабіў (зноў Галілей памыліўся) не Карызна, а малады рабочы-брыгадзір з Мінска. Пачаў ён гаварыць зусім ціха, спакойна, нібы і не на сходзе. Таму адразу ж з бабскае гурмы вылецела спагадлівая рэпліка:

— Бедненькі! Як перад смерцю...

Але Зеленюка гэтым не ймеш! Не звярнуўшы ўвагі на рэпліку, ён гаварыў далей тым жа тонам, толькі насыціў словы свае большаю нутранаю напружанасцю. I бабы мусілі скарыцца — сунялі свой пчаліны гуд, сталі слухаць з належнай увагай.

Галілей з свайго стратэгічнага пункта пільна ўзіраецца ў дакладчыка, вывучае яго.

Што ж, гаворыць ён з сэнсам. Пачаў зусім здалёку — дзе тая калектывізацыя, няма ніякай калектывізацыі, ані слоўца пра яе, ані зыку! — можна слухаць зусім спакойна: от, расказаў пра буржуазію, пра замежныя дзяржавы, успомніў паноў, акупацыю, тое, другое. Галілею гэта дужа падабаецца. Ён ведае, да чаго ўсе яно прыйдзе, але ж трэба падвесці так, падшгрнуць, каб і не змецілі, як яно тое галоўнае наповерх выслізне. О, гэта хлопец-зух, няма чаго казаць!

Ну вось цяпер пра гаспадарку. Пэўна, што гаспадарка — дрэнь. Ува ўсіх — дрэнь. Дзе ж тут дужа разгонішся на гэткіх істужках ды з гэткім начыннем, з гэткай худобай... У Гвардыяна?.. Ён ужо знае Цімафея Міронавіча Гвардыяна? Ого, ён нават ведае ўсё пра яго мінулае, нібы жыў разам з ім, нібы разам з ім гойдаўся ў тым высачайшым гамаку!

Во, гэта хвацка! Чыкрыжыць, як рэпу грызе...

Яно што праўда, то праўда: гуртам рабіць ямчэй, гэта табе нават хто хаця пацвердзіць. Буйная гаспадарка — пэўна што: машыны, угнаенне, севазварот, адным словам — тэхніка. Тут табе такога можна намудраваць, што ого-го! Але што ж ты паробіш з гэтымі квактухамі, якім нічога няма мілей за іхняга старога гнязда!

Божухна-бацюхна! Дзе яны панабіраліся гэткага спрыту! Не раўнуючы, як тыя галкі, калі спудзяць іх з іхняга седала. Крычаць, лямантуюць, адна адну перапыняюць, адна адну не слухаюць, і кожная крычыць сваё, аб сваім, кожная толькі сама сябе і чуе.

Ну, тут ужо Пацяробу работа. Ён як бач суніме ўвесь гэты гармідар, на гэта ён майстра.

— Ціху, бабкі! Бабачкі, родныя, ціху! Ціху, бабачкі, каб вас пярун пасмаліў. Ціху вы, ну!

I гэтага апошняга «ну» бабачкі ўсё-ткі паслухалі — скомчылі, сціснулі гоман свой і памалу змоўклі.

— Хто хоча гаварыць, прасі слова. Гаварыць па адным, а не ўсе разам.

Бабы маўчаць. Бабы не ўмеюць прасіць слова, не прывыклі гаварыць па рэгламенту.

— Ну, хто хоча слова, чаго маўчыцё? Гаварыце!

I праўда, загаварыла бабылка Аксіння. Аб чым жа больш? — загаварыла аб сваім гаротным жыцці, аб тым, што ёй ходу няма, што ўсе яе крыўдзяць, што няма ёй ніякае дапамогі ад Савецкае ўлады. I ці толькі пусціла яна першую сваю бабскую слязу, як грымнулі ўсе, загарлалі, зноў узнялі несусветны вэрхал.

I так — скрозь.

А мужчыны, якія і ёсць тут, маўчаць. У мужчын палітыка — хай яны пакрычаць, што з іх возьмеш, ведама — бабы! — а тым часам, можа, пасвятлее троху, відней стане, як там і што. Нават заядлы Прахор і той толькі махае нешта рукамі адзаду, нешта злосна даводзіць гуртку маўклівых сялян, а на людзі выходзіць не важыцца.

Так і прайшоў гэты сход. Гаварыў яшчэ і Карызна, і Пацяроб, і Віктар, і Вера Засуліч, але вынік быў адзін: крычалі бабы, выліваючы ў тлумны гармідар сваё беспрычыннае ці, можа, многапрычыннае абурэнне, і маўчалі мужчыны, ці то цішком згаджаючыся з бабскім крыкам, ці то проста чакаючы нейкага далейшага выяснення.

Пастановы на тым сходзе не ўхвалілі ніякай, і Галілей пайшоў дахаты яшчэ больш заклапочаны, з яшчэ большым неўразуменнем у сваёй непакойнай істоце.

Ідучы паўз вялікі чысты дом Цімафея Міронавіча Гвардыяна, ён на момант суняўся, нібы хацеў быў зайсці туды, але падаўся далей. I дзіўнае пачуццё з'явілася тут у Галілея да Цімафея Міронавіча: не то жаль нейкі, не то агіда, не то страх перад нечым няўхільным і жудасным. Адно зусім ясна было Галілею: сёння стаў Гвардыян новы, інакшы, не такі, як быў, — сёння прылюдна паказаў на яго пальцам нехта вялікі і грозны, паказаў і пакінуў яго ў страшнай адкрытасці.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 132
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)