Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вязьмо - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вязьмо

Электронная книга - «Вязьмо». Краткое содержание книги:

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага Вязьмо, філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 132
Перейти на страницу:

Цімафей Міронавіч Гвардыян — менавіта Цімафей Міронавіч, а не проста Цімох або, скажам, Цімка, Цёмка, Цімошка ці інакш. Гэта не кулак ці, праўдзівей, не проста кулак, а былы кур'ер высачайшае камісіі па такіх-та і такіх-та справах. Год з дзесяць ён жыў у Маскве і, прыязджаючы ўлетку дамоў на пабыўку, падвешваў на відным месцы перад хатай гамак і гойдаўся ў ім важна, глыбакадумна. I цяпер яшчэ Цімафей Міронавіч любіў часам выказацца мудронаю мовай і накшталт таго, як усе сур'ёзныя прамоўцы ўжываюць спецыяльныя словы — «так сказаць», «значыць», «разумеецца», «стала быць» ды інш., — Цімафей Міронавіч таксама меў сваё слова, але мудрэйшае і званчэйшае, чымся ў іншых: ён паміж гутаркі любіў устаўляць слова «будучы».

Да Цімафея Міронавіча Гвардыяна Галілей — не ўрымціў — заскочыў навертам перад сходам. Гвардыян сядзеў на прыпечку і поркаўся з нейкімі скуратамі. Галілей спехам прывітаўся і, ператрусіўшыся цераз хату, сеў на пярэдняй лаве, бадай не на покуці: так рабіў ён выключна ў Гвардыяна, і была ў гэтым нейкая дзіўная, зразумелая толькі яму, дэманстрацыя.

Гаспадар падкалупнуў:

— Сядайце, Ахрэм Данілавіч!

— Сяджу ўжо, Цімафей Міронавіч!

— Як зямля круціцца, Ахрэм Данілавіч?

— Дзякую, Цімафей Міронавіч! Дай Бог усім добрым людзям...

Памаўчалі.

— На сход ці пасунецеся, Цімафей МІронавіч?

— Хто яго... Што мне там дужа рабіць, на тым на сходзе? Можа, будучы, якое дробнае пытанне вырашаць і без мяне. Ахвоты нешта няма.

— Нядужаеце, Цімафей Міронавіч?

— Дзякую. Як самі, Ахрэм Данілавіч?

Зноў памаўчалі. Па якой хвіліне, зморшчыўшы твар, каб адкусіць нітку, Гвардыян запытаў:

— Мы вось сядзім, як прусы ў запечку. А вы ж, будучы, светам перабываеце, Ахрэм Данілавіч! Што дзе чуваць такога пракраснага?

— Як чхнеш, так і пачуеш. Свой сквіл мілей за чужую песню.

— Нашто той сквіл? Хто гэта будзе сквіліць?

— Дзе вяселле, там і музыка, Цімафей Міронавіч!

Гвардыян самаўпэўнена ўсміхнуўся.

— Аб чым, будучы, сход склікаюць, Ахрэм Данілавіч?

— Калектывізацыя, Цімафей Міронавіч!

На колькі секунд занялося вострае напружанае маўчанне. Пасля Гвардыян сталым павольным рухам адсунуў убок скураты, паклаў на калені рукі і на голы пергамінавы твар свой напусціў выраз глыбокае развагі.

— А што ж, і пойдуць. Чаму, будучы, не пайсці, Ахрэм Данілавіч? Галоўнае, няма табе ніякага клопату — адпрацуй сваё, атрымай, што табе належыць. Ні заботы, ні турботы. Цябе і накормяць, будучы, і надзенуць. і другое, і трэцяе... А гаспадарка — ёй трэба догляд. I не ўспіш, і не ўясі, не адпачнеш ніколі, як людзі. Гэта, браце мой, апарат...

Хітры чалавек Гвардыян! Гаворыць, дык проста — шчырай душою. Не іначай, ён першы будзе стаяць за калгас.

— Вы, Цімафей Міронавіч, пэўна, таксама ў калгас пераступіце?

Гвардыян усхапіўся:

— А чаму ж не? Што ж вы думаеце? Ці ж мне век, будучы, мардавацда на гаспадарцы? Баба з калёс — калёсам лягчэй... Хай кіруюць — божухна-бацюхна! Ці ж нам шкода, ці што? Абы з сэнсам было, абы парадак!

Ён зноў завінуўся каля сваіх скуратоў, але ў руках яго не было ўжо ранейшай павольнасці — яны бегалі залішне дробна і, мабыць, без ладу. Ён яшчэ раз скрывіўся, хоць ніткі ўжо не кусаў, працягнуў фальцэтам:

— Пойдуць усе, даражэнькі мой, пойдуць...

I пастараўся ўсміхнуцца як мага безуважна:

— Хе-хе... А хто не схоча — к ліхой долі, таго набок. Ці праўда, Ахрэм Данілавіч?

— Пужаецеся, Цімафей Міронавіч?

Гвардыян аж падскочыў:

— Я? Баюся? Чаго мне баяцца? Каго мне баяцца? Што, я ўкраў у каго? Што, я забіў каго, абрабаваў? Што са мной зробяць? Га? Што са мною зробяць?

Галілей раптам устаў і борздзенька пабег да дзвярэй, на хаду выгаварваючы:

— Чатыры чатыркі, дзве растапыркі, адзін махтын, два вухтаркі...

Гвардыян, як апантаны, закрычаў яму ўслед:

— Гэта — карова! Ту, Галілей! Го-го-го!..

I не спазнаць было, ці гэта ён так засмяяўся, ці агатукаў у шалёнай злосці.

Галілей ужо добра ведаў, што Цімафей Міронавіч канечна прыбяжыць на сход, што ён чуе сілу сваю, але троху пабойваецца, і што за гаспадарку сваю, за жыццё сваё сытае будзе трымацца зубамі аж да астатняга дыху.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 132
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)