Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сцягі над штыкамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сцягі над штыкамі

Электронная книга - «Сцягі над штыкамі». Краткое содержание книги:

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 116
Перейти на страницу:

Доўга маўчалі. Але заснуць Піліпок не мог i зноў не стрымаўся.

— Дзядзька...

— А каб табе... Во назола! — але ў голасе Ціхана не чулася больш злосці. Ён падняўся, злез з сенавала. Сказаў нешта каню — відаць, падклаўшы капусных лістоў, бо конь смачна захрумстаў. Схадзіў у хату, вярнуўся праз нейкі час i ціха паклікаў:

— Піліпок! Не заснуў? Злазь.

Хлопец катком шаснуў уніз, босы, нават світку на сене забыўся.

— A світка дзе, лапці?..

Панавала цішыня позняга вечара, глухая, асенняя. Толькі пасярод вёскі — у папоўскім доме, які займалі немцы (поп таксама падаўся ў бежанцы!), ціха іграў гармонік, мірна гэтак, як на вячорках. Аднак музыка чужая, незнаемая, зусім не такая, як на нашых вяселлях i гулянках.

Ноч была зорная, халодная. Да раніцы, напэўна, мароз пакрые стрэхі i поплаў шызым інеем.

Дзядзька i Піліпок, прыгнуўшыся, выйшлі на загуменне, адтуль у поле. З узгорка ўбачылі: на ўсходзе — там, дзе ix родная вёска, узнімалася зарыва.

— Пажар,— сказаў Піліпок, усё яшчэ дрыжучы ад холаду i хвалявання.

— Не, гэта месячык,— здагадаўся дзядзька.— Трэба нам паспяшацца, каб дабрацца да балота, пакуль месячык не падымецца.

Дзядзька захапіў з сабой аброць, каб на выпадак, калі трапяць немцам, сказаць, што шукаюць каня. Шлігіку даў абломак драўляных віл — рагача, якімі накідваюць снапы на воз, на сцірту ў гумне.

Хвойнікі i бярэзнікі дзядзька абыходзіў, ведаючы, што ў ix ці каля ix размешчаны нямецкія батарэі ды іншыя тылавыя часці.

Ішлі спачатку полем. I ўсё адно ледзь не наткнуліся на немцаў. Добра, што там заржаў конь. А пасля пачулася чужая гаворка.

Месячык вылез з-за далёкіх лясоў, з-за фронту вогненна-чырвоным векам велізарнай дзяжы, у якой замясілі не хлеб, а нейка.е крывавае месіва. Ажно страшна было на яго глядзець. Але, узнімаючыся вышэй, месячык меншаў, пабялеў, як звараны гарбуз, аднак свяціў усё ярчэй i ярчэй.

Дзядзька спяшаўся. Напалохала ix нейкая птушка, што шуханула з-пад самых ног, — можа сава мышэй лавіла ў быльнягу. Ціхан, стары чалавек, ажно ўскрыкнуў. Не ішлі — беглі. Дзядзьку нялёгка было з яго пакалечанай нагой. Цяжка дыхаў, спатыкаўся. Аддыхаліся, калі ўлезлі ў балота, дзе ніякага чорта не магло быць — так сказаў дзядзька. Але гэта яшчэ не Ласінае. Каб дабрацца да яго, трэба прайсці цераз лес, цераз дубовы гай, пасля — па маладым алешніку. Лесу гэтага дзядзька баяўся больш за ўсё. Сапраўды, наперадзе, на ўзлессі, гарэлі кастры — мабыць, грэліся салдаты. Можа яны, кастры гэтыя, памаглі ім абысці нямецкія заслоны.

У лесе было ціха, прыемна пахла сухім лісцем, але яно шамацела пад нагамі. Ступалі высока падымаючы ногі.

Зрэдку падалі з дубоў жалуды, стукалі аб зямлю гучна, як стрэлы. Таксама палохалі. У алешніку пайшлі хутчэй. Угрузалі ў дрыгву, натыкаліся на купіны, прадзіраліся праз зараснікі ажыны.

— Вось яно i Ласінае,— сказаў дзядзька, калі адкрылася чыстая прастора, залітая матавым святлом месяца.— Цяпер прыкіну, дзе насцілка — i з богам, Шліпок.

Дзядзька неяк адразу супакоіўся i пасмялеў: не стаў цяжка дыхаць i загаварыў не хрыпатым шэптам, а траха не на поўны голас.

— Ох, i будзе мне ад Ганны, — уздыхнуў ён,— Але, брат, ты сам... Каб не звінеў над вухам, як камар, то i ў мяне не зашкрабло б на сэрцы. Чаго не зробіш для сваіх. Мы з табой рускія людзі, браток, праваслаўныя.

Нагадаў дзядзька пра маці — i Піліпку да слёз зрабілася шкада яе; яна была такая добрая, ласкавая, асабліва пасля таго, як бацьку ўзялі на вайну.

Хлопец супакойваў у думках маці:

«Не гаруй, мамачка. Я ж вярнуся. Скажу нашым пра батарэі — i назад. Можа пра татку даведаюся».

Дзядзька i ўначы, пры месяцы, знайшоў драўляную дарогу, якую салдаты абедзвюх краін не маглі знайсці сярод белага дня. Насцялілі яе, гэтую дарогу, вельмі даўно, i яна зарасла травою, асела ў багну; апошнія гады былі дажджлівыя, балота не касілі, толькі востраў; улетку не ездзілі, i на дарогу гэтую забыліся. Нават з навакольных вёсак мала хто яе ведаў — старыя дзяды, наляўнічыя ды такія «грамацеі», як Ціхан Жменька. Ён яшчэ раней расказваў Піліпку, што гадоў можа пятнаццаць ці дваццаць назад хітры пан аддаў сялянам суседняй вёскі Касякі гэтае балота i востраў на ім бясплатна на тры гады, каб сяляне раскарчавалі балота, выкапалі канаву для асушкі, праклалі дарогу. Пакуль на востраве быў лес, сяляне секлі яго, касілі траву, насцялілі драўляную дарогу, а пра асушку i не падумалі — не дурныя, каб у балоце класці апошняе здароўе. Пан зразумеў, што ў сялян не менш розуму i хітрасці, чым у яго, i дабрата яго скончылася: забараніў карыстацца балотам, i яно зноў зарасло чэзлым лесам, хмызняком.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 116
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)