Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сцягі над штыкамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сцягі над штыкамі

Электронная книга - «Сцягі над штыкамі». Краткое содержание книги:

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 116
Перейти на страницу:

— Усюды адно i тое ж: паны ёсць паны, сяляне ёсць сяляне.

Немцы праязджалі міма па дарозе. То адзіночныя коннікі несліся галопам — веставыя, тлумачыў дзядзька Ціхан. То трупа уланаў у прыгожых блакітных мундзірах праехала павольным трушком, гойдаючыся ў сёдлах. То цягнуліся фурманкі — даўжэзныя арбы на жалезных восях. Колы не пішчалі, не рыпелі, як у сялянскім возе, a грымелі на ўзгорку па каменні, як машыны. I коні ў немцаў добрыя — здаравенныя, на крыжы ў кожнага хоць кладзіся спаць. Усе гнядыя. Піліпок зайздросціў на такія коні. Каб яму такі! На такім кані ўсё зрабіў бы ў гаспадарцы ён сам. Hi ў каго дапамогі не прасіў бы. Хіба толькі парады ў дзядзькі Ціхана. А то ў ix буланага рэбры тырчаць, i кульгае ён. «Як я,— жартуе дзядзька Ціхан.— Але i з ліха бывае дабро. Затое нас, кульгавых, на вайну не ўзялі».

Кулямёты i гарматы не прыцягвалі Піліпковай увагі, як цягнулі яны да сябе іншых яго равеснікаў. Ён баяўся мёртвых, баяўся падыходзіць, калі везлі ix праз сяло, бо адзін раз паглядзеў i колькі начэй сніў, крычаў у сне. Цёмнага хлява i сенцаў пачаў баяцца: здавалася, у кутках стаяць мерцвякі, цягнуцца да яго сінімі рукамі; такая рука забітага немца звісала з арбы i цёрлася аб кола.

Піліпок падкопваў капачкай засохлыя калівы, выварочваў наверх ружовую бульбу,— бабы следам выбіралі яе. Услухоўваўся ў страляніну, i яму рабілася страшна ад думкі, што во цяпер, калі свеціць сонца, шугае ветрык, гоніць па полі апалае лісце, людзі зусім блізка — там, на паплавах, дзе ён пасвіў каня,— забіваюць адзін аднаго. Навошта? Рускія салдаты, як адступалі, дык усе былі падобныя да яго бацькі — яны з маці вочы прагледзелі. I немцы — без рагоў, без хвастоў. Людзі як людзі. Навошта ж ім забіваць адзін аднаго?

Уся яго чулая дзіцячая душа пратэставала супроць такога забойства.

Маці часта перад абразамі моліцца за бацьку.

Піліпок думаў пра бацьку i шаптаў словы гэтае матчынай малітвы, не ва ўсім зразумелыя, не такія, як гавораць у ix, але тым больш словы гэтыя здаваліся таямніча-цудадзейнымі: «Святые отцы и небесные силы, соблюдите его, раба божьего, от острой сабли и меча, от свинцовой пули и пушечного боя...»

Ехалі два нямецкія салдаты на такой самай добрай арбе, спыніліся, адзін прыйшоў да ix на паласу, нешта гаварыў, але з усяго Піліпок зразумеў два словы: «Арбайт, арбайт... гут, гут!» — працуйце, маўляў, гэта добра.

Немец паляпаў дзядзьку па плячы, а пасля паказаў на амаль поўны мяшок бульбы, паказаў знакамі, каб дзядзька ўзяў мяшок i нёс. Памог узваліць на плечы. Салдат ішоў за кульгавым селянінам, які сагнуўся пад цяжарам, i весела насвістваў. Апякло гэта душу Піліпку балючай крыўдай. Хацелася схапіць камень i шпурнуць у спіну немцу. Можа хлопец нават памкнуўся нешта зрабіць такое, бо маці кінулася да яго, замаліла:

— Сынок!

Дзядзька занёс мяшок на арбу, вярнуўся нібыта ўсміхаючыся, але ўсе бачылі, як дрыжалі яго пабялелыя губы.

Дзядзька Ціхан заўсёды жартаваў, што б ні здарылася.

— Бачылі, які вясёлы салдацік? Маўляў, працуйце, працуйце, гут, гут, а мы тут як тут i будзем спажываць. Жартаўнік, далібог жа. I праўда, гэтак ад нашай працы да вечара можа нічога не астацца. Давай, брат Піліп, пахаваем мяшкі ў кустах.

Занеслі бульбу ў лагчыну, дзе раслі альховыя кусты. Пасля пакідалі на паласе, на вачах, не больш за паўмяшка, ды i то самую дробненькую, нібы толькі пачалі выбіраць i бульба ўрадзіла нікчэмная.

На дарозе незнаема загрукатала — не так, як фурманкі, i не так, як гарматы, калі ix цягнуць коньмі. Узняўся слуп пылу. З-за ўзгорка вынырнула чорная бліскучая машына. За год вайны ніхто ў ix мясцінах такой не бачыў. Аэраплан бачылі. Грузавікі бачылі. А пра такую, на якой цар ды генералы ездзяць, толькі чулі.

— Тамабіль,— сказаў дзядзька Ціхан.

Нават ён, пісьменны чалавек, назваў гэты самаход няправільна. Бабуля пачала хрысціцца, заклікаць багародзіцу прачыстую i ўсіх святых ратаваць ix, грэшных, ад сілы нячыстай.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 116
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)