Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Жыў роднай песняй
Жыў роднай песняй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыў роднай песняй

Электронная книга - «Жыў роднай песняй». Краткое содержание книги:

Ён быў шчыра і самаахвярна закаханы ў справу свайго жыцця, у родную беларускую песню, у музыку і ў свой народ. Імя гэтага чалавека сёння амаль забыта. Гэта Антон Міхайлавіч Валынчык (1896-1985) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, музычны дзеяч, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі. Сяргей Чыгрын у сваёй кнізе распавядае пра жыццёвы і творчы шлях Антона Валынчыка, вяртаючы з небыцця гэтае імя.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 14
Перейти на страницу:

 Так папаўняўся калектыў у Маладзечна. Хутка ў ім было 40 юнакоў і дзяўчат, якія прыйшлі туды, як кажуць, з гушчы народнай. Праз некалькі месяцаў пасля таго, як Мінскі міжабласны ансамбль песні і танца ў Маладзечна ўзначаліў Антон Валынчык, калектыў выступіў з першай праграмай. Потым былі паспяховыя выступленні па Беларусі, у Прыбалтыцы, на Украіне. І ўсюды ўдзяныя гледачы ўзнагароджвалі калектыў з Маладзечна апладысментамі і кветкамі. У той час Антон Валынчык атрымаў першую Ганаровую грамату за развіццю самадзейнага мастацтва рэспублікі і актыўны ўдзел у ім.

 Пра Антона Валынчыка ў Маладзечне ўспомніў заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін горада Маладзечна, мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца “Спадчына” дзяржаўнай установы “Палац культуры г.Маладзечна” Іосіф Сушко: “З Антонам Міхайлавічам Валынчыкам я пазнаёміўся ажно ў 1956 годзе, калі ён працаваў хормайстрам у прафесійным ансамблі песні і танца “Партызанскі”. Гэты ансамбль быў заснаваны яшчэ ў 1943 годзе ў партызанскай зоне Мядзельшчыны. У тыя 1950-я гады я працаваў мастацкім кіраўніком у клубе ў гарадскім пасёлку Варапаева. А ансамбль “Партызанскі” быў частым госцем у нашым клубе. Тут я з Валынчыкам і пазнаёміўся. Пачынаючы з 1955 года ў Маладзечанскай вобласці штогод праходзілі агляды аматарскіх калектываў. Лепшыя нумары адбіраліся на заключны канцэрт, дзе галоўным дырыжорам быў Антон Валынчык.

Антон Міхайлавіч развучваў партыі пад сваю скрыпачку, на якой ён даваў абсалютную інтанацыю для голасу, а дзе было патрэбна — дырыжыраваў смычком. Ён ніколі не павышаў голасу на таго, хто няправільна спяваў.

З 1959 года я працаваў метадыстам у абласным Доме народнай творчасці па музыцы і кіраваў Лебедзеўскім хорам, якому ў 1963 годзе было прысвоена званне народная харавая капэла. Антон Міхайлавіч у гэтыя гады яшчэ кіраваў народным хорам у Вілейскім раёне ў вёсцы Бараўцы. Шмат разоў па яго просьбе я ездзіў з ім    на рэпетыцыю і акампаніраваў на баяне ўвесь ягоны рэпертуар. Пасля рэпетыцый ці канцэртаў, мы часам любілі пасядзець, выпіць чарачку, пагутарыць пра мастацтва, пра жыццё, пра духоўнасць. Я любіў яго слухаць, таму што ён заўсёды казаў праўду, казаў шчыра і адкрыта. Антон Міхайлавіч быў для мяне вялікім аўтарытэтам як музыкант і як чалавек. І вельмі добра адносіўся да мяне.  Аднойчы быў такі выпадак. У 1959 годзе Домам народнай творчасці ў Маладзечне быў аб’яўлены конкурс на лепшую песню для свята песні на возеры Нарач, якое праводзілася штогод 3 ліпеня. У гэтым конкурсе ўдзельнічалі Валынчык, Гембіцкі, я і іншыя. Нашы песні адвезлі на прагляд Рыгору Шырму і Генадзю Цітовічу. І хутка для свята была прапанавана мая песня на словы Адама Русака “Слаўся народ беларускі”. Таму што яна была прасцейшай, лягчэйшай, а песня Валынчыка — была больш разгорнутай, складанай у харавым плане. Мне напачатку было неяк ніякавата, што ўзялі менавіта маю песню, а не Антона Міхайлавіча. Але ён на мяне зусім не пакрыўдзіўся, наадварот, узяў ноты маёй песні і паказаў мне гарманічныя музычныя памылкі. Я паслухаў яго, пагадзіўся і ўсе памылкі выправіў. Гэтым прыкладам я хачу падкрэсліць добрыя чалавечыя якасці кампазітара Антона Валынчыка.

Жыў ён у Маладзечна на вуліцы Вялікі Гасцінец у маленькім пакойчыку са сваёй мілай жонкай (Антон Валынчык быў жанаты двойчы — С.Ч.). Не так часта, але я там бываў. Потым, калі мы развіталіся, я шмат апрацовак ягоных песень выкарыстоўваў у сваёй “Спадчыне”. Яго песні “Сонейка зайшло”, “Як на свет радзіўся Янка” дваццаць гадоў былі ў рэпертуары ансамбля песні і танца “Спадчына”…

У маёй памяці Антон Міхайлавіч Валынчык застаўся шчырым і добрым чалавекам, вялікім майстрам харавога мастацтва”[14].

З песняй праз жыццё

З 1961 года Антон Валынчык стала жыве ў Гродне. У горад над Нёманам яго запрасілі выкладаць музыку і спевы ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы[15]. У архіўнай даведцы Гродзенскага універсітэта так і запісана: “Загадам № 46 ад 25 красавіка Антон Міхайлавіч Валынчык прыняты на працу на пасаду выкладчыка кафедры музыкі і спеваў з 16 красавіка 1961 года. Загадам № 127 ад 13 верасня 1961 года залічаны старшым выкладчыкам і прызначаны загадчыкам кафедры музыкі і спеваў з 1 верасня 1961 года”[16].

вернуться

14

Усе ўспаміны пра Антона Валынчыка запісаныя аўтарам гэтай кнігі восенню 2009 года.

вернуться

15

Загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 474 ад 24 лістапада 2000 года Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы перайменаваны ў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы.

вернуться

16

Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы. Асабістыя справы звольненых выкладчыкаў, 1973-1975, А-К. Т.1. Л. 207-257.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 14
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)