Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Жыў роднай песняй
Жыў роднай песняй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыў роднай песняй

Электронная книга - «Жыў роднай песняй». Краткое содержание книги:

Ён быў шчыра і самаахвярна закаханы ў справу свайго жыцця, у родную беларускую песню, у музыку і ў свой народ. Імя гэтага чалавека сёння амаль забыта. Гэта Антон Міхайлавіч Валынчык (1896-1985) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, музычны дзеяч, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі. Сяргей Чыгрын у сваёй кнізе распавядае пра жыццёвы і творчы шлях Антона Валынчыка, вяртаючы з небыцця гэтае імя.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 14
Перейти на страницу:

Антон Валынчык быў жанаты. Меў дачку, якая, пэўна, на год была маладзейшая за мяне, бо я апошні год пры немцах вучылася ў чацвёртым класе, а яна — у трэцім. Асабіста я з ёю не была знаёмая. Жылі Валынчыкі далёка за вакзалам. Слонім быў яшчэ неразбудаваны і з цэнтра горада да іх хаты быў добры кавалак дарогі. Каб неяк пражыць, спадар Валынчык вымушаны быў працаваць не толькі ў школах настаўнікам спеваў. Ён прыватна наймаўся да больш заможных людзей вучыць дзяцей музыцы. Яму за гэта бацькі плацілі, дапамагалі. Я ведаю адну сям’ю, дзе ён працаваў і вучыў музыцы дзвюх дзяўчынак. Жылі яны ў мікрараёне Рэзкі ў доме № 1. Гэта Ніна і Зіна Карач. Ніну Антон Валынчык вучыў іграць на скрыпцы, а Зіну — на гітары. Я ў іх кватаравала. А з Нінай вучылася ў адным класе ў прагімназіі, а як выгналі немцаў з Беларусі, мы пайшлі вучыцца ў беларускую школу № 1 у восьмы клас.

У 1944 годзе я неяк спаткала Антона Валынчыка на вуліцы ў Слоніме. Ён вельмі кепска выглядаў — схуднеў, быў апрануты ў нейкі абшморганы, налатаны пінжак. Мы сталі гутарыць і ён упершыню выказаўся пра немцаў: што яны нашы ворагі, што ад іх усяго можна было чакаць і што тварылі яны — ты сама ведаеш. Цяпер таксама нялёгкі час, але імкніся вучыцца, нікуды не лезь. На гэтым я са спадаром Валынчыкам развіталася назаўсёды. Чула толькі ад іншых асоб, што ён развёўся з жонкай. А што датычыць некаторых вучняў Антона Валынчыка, дык скажу, што ноччу 13 снежня 1944 года ў Слоніме, як зараз памятаю, пачаліся масавыя арышты НКУС. Ноччу забралі Ніну Карач, я ў іх кватэры была. Мяне шукалі, але не знайшлі, бо жыла ў Ніны Карач, а прыпісана была ў іншых людзей. Пасля арышту Ніны, яе бацькі тэрмінова адправілі мяне дамоў да маіх бацькоў са словамі: “Ідзі, хай робяць, што хочуць з табой, у нас і так бяды хапае”. Я дабралася ў родную вёску. Бацькі даведаліся ў чым справа і сталі плакаць. Ноччу, каб ніхто не бачыў, тата адвёз мяне на Палессе да сваякоў. Праз некалькі дзён супрацоўнікі НКУС зрабілі ператрус у нас дома, шукалі мяне. Але не здагадаліся мае родныя прыхаваць фотаздымкі і розныя паперы. Частку фотаздымкаў забралі. А што засталося, мама закруціла разам з паперамі і закапала ў склепе ў зямлю, дзе яшчэ не аднойчы шукалі — паролі штыкамі, але не ўдалося ім знайсці мамінай сховы. З цягам часу, калі супрацоўнікі НКУС трохі супакоіліся, мама адправіла мяне да старэйшага брата Мікалая ў Паўночны Казахстан. Тата быў ужо ў ГУЛАГу. Неяк мама хацела перасушыць свае сховы, адкапала, але не было чаго сушыць — за гады фотаздымкі і паперы пажоўклі і згнілі. На тых фотаздымках быў і Антон Валынчык.

Дамоў я вярнулася ў 1965 годзе, але больш сваіх былых школьных сяброў не сустракала, магчыма, не ўсе нават хацелі і бачыцца, акрамя Ніны і Зіны Карач, Ганны Дрочкі ды некаторых яшчэ. Карач Ніны ўжо няма на гэтым свеце, а Зіна Карач жыве ў Слоніме. Яна пра спадара Валынчыка павінна ведаць болей. Прабачце, што я так мала ведаю пра такога выбітнага чалавека, як Антон Міхайлавіч Валынчык. Калі б спаткалася са сваімі былымі слонімцамі, дык разам, мабыць, шмат чаго прыгадалі б. Але ўжо амаль няма нас і няма магчымасці, каб пабыць у Слоніме і сустрэцца з былымі вучнямі нашай школы і былымі сябрамі”.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 14
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)