Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
- Автор: Кавалёў Сяргей
- Год: 2001
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу». Краткое содержание книги:
Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)
Перейти на страницу:
Пачыналася кніга з вершаванай прадмовы “Do wszech pana Boga miłujących”, у якой укладальнік тлумачыў канцэпцыю зборніка і шукаў прыхільнасці чытачоў. З першых радкоў прадмовы бачна, што ў адрозненні ад аўтараў-каталікоў, якія прызначалі свае канцыяналы выключна для святочных набажэнстваў у касцёле, Я. Зарэмба ахвярваў свой спеўнік усім праўдзівым вернікам для штодзённага ўжытку, выказваючы спадзяванне:
Abowiem się z tąd nauczą jako wierzyć mają,
A społem się i modlitwam świętym przyzwyczają,
A po tym też panu Bogu ku czci zaśpiewają,
Ty Piosneczki które tuta swem porządkiem mają:
Na każdy czas dnia i nocy z pilnością zebrane...
Перейти на страницу: