Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу

Электронная книга - «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу». Краткое содержание книги:

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 107
Перейти на страницу:

Л. Слянкова сваю манаграфію прысвяціла вельмі папулярнай у XVI – XVII стст., але недаацэненай сучаснымі даследчыкамі паэзіі сямейных урачыстасцяў: вершам, напісаным з нагоды нараджэння, шлюбу альбо смерці чалавека. Да гэтага спецыфічнага віду паэзіі адносіцца значная частка сабраных намі польскамоўных твораў эпохі Рэнесансу, некаторыя з іх польская даследчыца называе, але толькі паэме С. Кулакоўскага “Катамерынон Слуцкага княства...” (1593) і зборнічку В. Скараўца “Віншаванне з нагоды нараджэння Ераніма Радзівіла” (Вільня, 1598) прысвячае некалькі абзацаў. Значэнне кнігі Л. Слянковай заключаецца, аднак, не ў багацці сабранага матэрыяла і не ў яго арыгінальнай інтэрпрэтацыі, а ў агульнай сістэматызацыі гэтага матэрыялу, у самім вызначэнні тэмы даследавання. Раней творы сямейнай акалічнасцёвай паэзіі (“акалічнасцёвая” – узнікшая з нейкай канкрэтнай нагоды) агулам залічваліся да панегірычнага жанру, у выніку страчваліся яе сувязі з рытуалам, гублялася адчуванне своеасаблівага хараства твораў.

Нам ужо даводзілася раней пісаць пра змястоўную кнігу Л. Слянковай “W kręgu Klio i Kalliope. Staropolska epika historyczna” (Вроцлаў, 1973), дзе сярод іншых твораў разглядаюцца паэмы М. Стрыйкоўскага і А. Рымшы (Кавалёў 1993: 11). На жаль, як у ранейшай сваёй манаграфіі, так і ў “Хатняй музе...” Л. Слянкова, у адрозненні ад Ю. Новак-Длужэўскага, абсалютна не звяртае ўвагі на рэгіянальную прыналежнасць, на мясцовы каларыт твораў, узнікшых на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Вельмі карысным аказалася для нас знаёмства з шэрагам прац польскага вучонага Я. Чапляевіча (Czaplejewicz 1995: 11 – 18; Czaplejewicz 1996: 43 – 53), прысвечаных літаратуры “крэсаў”, культуры пагранічча. Я. Чапляевіч не закранаў у сваіх даследаваннях польскамоўную паэзію Беларусі эпохі Рэнесансу, але ягоная канцэпцыя гетэрагенічнасці літаратуры Вялікага Княства Літоўскага (г. зн. яе шматскладовасці і непадзельнасці, калі, напрыклад, “Дзесяцігадовую аповесць...” А. Рымшы немагчыма “прыпісаць” да нейкай адной нацыянальнай літаратуры) з’яўляецца надзвычай канструктыўнай для польскіх, беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх даследчыкаў шматмоўнай літаратуры XVI – XVII стст. Такі падыход дазваляе пазбегнуць непатрэбных дыскусій пра нацыянальную прыналежнасць таго ці іншага пісьменніка (згадаем хаця б колішнія спрэчкі пра нацыянальную прыналежнасць Я. Вісліцкага і М. Гусоўскага), робіць мажлівым стварэнне ў перспектыве калектыўнай, шматнацыянальнай “Гісторыі літаратур Сярэдня-Ўсходняй Еўропы”, дзе б полілінгвістычнае пісьменства Вялікага Княства Літоўскага разглядалася як агульная спадчына цяперашніх літоўцаў, беларусаў, украінцаў і палякаў (так, як гісторыя гэтых народаў разглядаецца ў “Historii Europy Środkowo-Wschodniej” (Люблін, 2000), напісанай Е. Клачоўскім і ягонымі адзінадумцамі).

Адным са сціплых крокаў на шляху рэалізацыі гэтага праекта з’яўляецца даследаванне “Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу”. Разам з тым, гэта важкі крок да напісання комплекснай, абагульняючай працы “Літаратура Рэнесансу ў Беларусі” і да стварэння сумеснымі намаганнямі ўсіх даследчыкаў старадаўняй беларускай літаратуры грунтоўнай “Гісторыі беларускай літаратуры XII – XVIII стст.”, дзе б улічваліся творы ўсіх жанраў і на ўсіх мовах, якімі карысталіся нашыя продкі.

Раздзел І

НА ХВАЛІ РЭФАРМАЦЫЙНАГА РУХУ: ПОЛЬСКАМОЎНАЯ ПАЭЗІЯ Ў БЕРАСЦЕЙСКІХ І НЯСВІЖСКІХ ВЫДАННЯХ 50 – 60-Х ГГ. XVI СТ.

Першыя польскамоўныя паэтычныя творы з’явіліся ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі ў сярэдзіне XVI ст.: значна пазней, чым беларускамоўныя вершы Ф. Скарыны) і лацінамоўныя (вершы і паэмы Я .Вісліцкага і М. Гусоўскага). Польскамоўная паэзія ўзнікла ў беларускай культуры на хвалі Рэфармацыі ў другой фазе Рэнесансу. Рэфармацыйны рух выклікаў да жыцця масавае кнігадрукаванне на тэрыторыі Беларусі і Літвы і прычыніўся тым самым да развіцця паэзіі, якая заняла належнае месца ў кніжнай прадукцыі берасцейскіх, нясвіжскіх, лоскіх і віленскіх друкарняў. Нярэдка пратэстанцкія дзеячы непасрэдна выкарыстоўвалі вершаваную форму дзеля папулярызацыі новых рэлігійных ідэй у грамадстве.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)