Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 153
Перейти на страницу:

Гнеўна ўзвiўся напеў.

А калi на крыж мяне пацягнуць– Мужыкi мяне абароняць. Iм даю я ў лясах дубiны, Iм даю я ў зямлi каменне. А астатняе – самi здабудуць”.

Трывожна-барвяны твар схiлiўся над струнам. А напеў зноў стаў цiхi, амаль нячутны, пагрозны.

Над зямлёю гудзе навальнiца, Над зямлёю халодная злiва. Недзе ў лесе таўсцеюць доўбнi, Недзе ў стайнi расце жарабятка.

Павольна замiраў гук струн. I, пакуль ён сцiх, доўга яшчэ пасля таго панавала маўчанне.

– Дзеда, – шэптам спытаў Юрась, – а дзе тое жарабятка?

I дзед адказаў таксама цiха:

– Хто ведае. Можа, нават i непадалёку. У Лапаты расце белае жарабя. Ды цi мала яшчэ дзе.

I раптам паветра шумна вырвалася з Алесевых грудзей. Адчуваючы, што яшчэ хвiлiна i ён не стрымаецца, ён усхапiўся з месца i кiнуўся па сцежцы.

Павал памкнуўся быў за iм, але рука легла яму на плячо.

– Сядзi, – сказаў дзед, – яму лепей зараз аднаму.

...Сцежка вывела хлапчука на дняпроўскi адхон. I там, увесь дрыжучы, ён сеў на траву, прыпаўшы тварам да каленяў.

Думкi былi бязладныя, але ён адчуваў, калi вось тут, зараз, ён не вырашыць, як яму быць, ён не здолее вярнуцца ў хату на апошнюю, – ён адчуваў гэта, – на апошнюю сваю ноч.

“Яны не вiнаватыя. Iм цяжка. Араць зямлю – гэта зусiм не тое, што ездзiць на канi. Я нiколi не буду такi, як гэты Кроер, пра якога яны часам ка-жуць. Я куплю ў Кроера ўсiх людзей i зраблю, каб iм было добра. I яны, сустракаючы мяне, не будуць збочваць з дарогi, я буду вiтацца з iмi”.

Слёзы высахлi ў яго на шчоках. Ён сядзеў у прыцемку i сачыў, як бярвянае сонца, унутры якога нешта пералiвалася, сядала у спакойную плынь.

Груша за яго спiною патанула ўжо ў цемры, i толькi вышэй, усе яшчэ залiтая апошнiмi промнямi, нерухома клубiлася яе асуджаная чырвоная квецень.

ІІІ

У Кагутовай хаце вячэралi. Позна вярнулiся з поля, i таму даводзiлася есцi пры святле. На стале трапятаў агеньчык каганца. Каля печкi, дзе корпалася Марыля, гарэла над начовачкамi зацiснутая ў лучнiк лучына. Ад яе Марылiн твар, яшчэ не стары, але зрэзаны глыбокiмi ценямi, здавалася, быў таямнiчы i нядобры.

На покуцi, пад закураным Юрыем i маткай боскай, – толькi i засталiся ад iх адны вочы, – сядзеў дзед. Поруч з iм Мiхал Кагут, мажны, з лёгкай сiвiзной у залацiстых патлатых валасах. З асалодаю чэрпаў путру, нёс яе да рота над праснаком. Згаладаўся чалавек. Па левую руку ад яго спяшаўся есцi старэйшы семнаццацiгадовы сын Стафан. Гэты паспеў яшчэ да вячэры прыбрацца, надзягцярыць бацькавы боты i нават новую чырвоную жычку прыладзiць да каўняра сарочкi. Хлопца час быў жанiць. Мiхал глядзеў на яго з усмешкай, але маўчаў. А дзед, вядома ж, не мог стрымацца:

– Чорта зводнага сабе шукаеш?

Стафан маўчаў.

– Спяшайся, брат, – не сунiмаўся стары, – там цябе Марта каля Антонавага ўзвозу чакае. Круг нагамi вытаптала.

Уздыхнуў, паклаў лыжку (еў па-старэчаму мала).

– Чаго вы, дзядуля, – буркнуў Стафан. – Хiба я што?

– А я хiба што? Я нiчога. Я ж i кажу: дзеўка... як вось наша лава. Хоць садзiся, хоць скачы, хоць цэглу накладай... Векаўшчына!.. А потым, ранiцай на касьбе, як толькi бацька адвернецца, дык ты галаву ў кусты i драмаць. На нагах. Як конь.

– Ну вас, – сказаў Стафан, паклаў лыжку i ўстаў.

– Пайдзi, пайдзi, – сказаў другi Мiхалаў хлопец, пятнаццацiгадовы Кандрат. – Запозна твая Марта марцуе.

Стафан толькi носам чмыхнуў. Пайшоў.

– Цяпер да ранiцы не чакай, – сказаў бацька. – А ты, Кандрат, не чапiся да яго. Сам яшчэ горшы. А ён хлопец цiхi.

– Чаму гэта я горшы буду? – усмiхнуўся Кандрат.

– Па носе вiдаць.

Кандрат i Андрэй былi блiзнюкi. I калi ўжо ўсе Кагуты былi падобныя, дык гэтых, пэўна, i сама мацi блытала. Так яно ў дзяцiнстве i здаралася. Дурэў Кандрат, а кухталёў давалі Андрэю, i наадварот. Толькi потым, у восем год, з’явiлася ў Кандрата прыкмета, паўкруглы белы шрам на лобе: накiнула капытом жарабя.

Але, акрамя вонкавага падабенства, нiчога ў блiзнюках не было агульнага. На Кандрату шкура гарэла. Бiцца дык бiцца, скакаць дык скакаць. З ранiцы да вечара ўсюды чулiся яго смех i жарты. А ў светла-сiнiх вачах iскрылася такая прыкметная, а таму бяспечная хiтрасць, што дзеўкi нават цяпер, у пятнаццаць год, заглядалiся на яго. Заглядалiся i на Андрэя, хоць той быў зусiм iншы.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)