Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 153
Перейти на страницу:

– Наша мацi – iншае, – сказаў Андрэй. – Ну забаранiлi малiцца як хочацца, дык яна i кiнула.

– А Раўбiч, кажуць, сапраўды чараўнiк. Бо нi з чым не змiрыўся, як унiю знiшчылi, i, кажуць, у першую ж ноч прадаў д’яблу душу, абы толькi не па-iхняму выйшла...

– Хто гэта бачыў? – вальнадумна спытаў Алесь.

– Я-то не бачыў, – уздыхнуў Андрэй. – Магчыма, i брэшуць... Але нешта ўсё ж ёсць. Начамi ён, кажуць, не спiць. I агнёў ужо нiдзе няма, а iскра ўсё свецiць. Аднойчы наш Кастусь Боўда праходзiў апоўначы паўз ягоныя клецi, дык так, казаў, серай з подпалу цягне! I потым, ноччу раптам у яго людзi. Толькi поначы. Невядома як з’яўляюцца, невядома, куды знiкаюць. Дый цi людзi яшчэ?

– А можа, яны там фальшывыя грошы робяць? – засмяяўся Кандрат.

– Не, – памаўчаўшы, упэўнена сказаў Андрэй. – Нешта там усё ж няладна. Во i зараз, глядзi, агонь.

Усе мiмаволi павярнулiся i доўга глядзелi ў змрок, на далёкую iскрачку, амаль нябачную адсюль i такую кволую, што нават камар мог загасiць яе.

Агонь трохi сцiшыўся, стаў нiжэйшы, цемра з-за купiн усё часцей лiзала цёмнымi языкамі пляму святла ля вогнiшча, а гэты далёкi агонь, вельмi самотны ў цемры, усё гарэў i гарэў.

Кандрат падкiнуў у цяпло сушняку. Сядзеў нерухома. Усе астатнiя таксама як анямелi. Алесь глядзеў на iх i адчуваў, што любiць iх, што няма для яго цяпер на зямлi даражэйшых твараў, чым грубавата-суровы твар Паўлюка, чым мяккае і пяшчотнае аблiчча Андрэя, чым твар Кандрата, на якiм цяпер блукала хiтраватая ўсмешка, быццам ён успамiнаў нешта вясёлае.

– З чараўнiкамi гэтымi, наогул, бяда, – сказаў Андрэй. – Ведаеце хутар Памярэч?

– Ведаю, – сказаў Павал. – Ля Недабылiхi. Нiчога там няма. Толькi некалькi камянёў на балоце ды здзiчэлыя слiвы... А што?

– Там усе людзi ў чорны год паўмiралi. Ды iм нiчога, усе хрышчоныя. А вось у малодшай нявесткi толькi што дзiця нарадзiлася. Так i не паспелi ахрысцiць.

– Чым жа яно вiннае? – сурова спытаў Павал.

– Не ведаю, – сказаў Андрэй. – Вiдаць, i сам бог разумее, што тут нешта не да ладу i справядлiвасцi тут няма, прымушаць бязвiннага пакутаваць. Таму такая душа i лётае над блiжэйшым раздарожжам i плача, просiць прахожага, каб ахрысцiў.

– Што ж ён, спаймае яе, у царкву панясе? – усмiхнуўся Павал. ·

– Нашто, – сказаў Андрэй. – Проста роўна ў поўнач, калi iдзеш раздарожжам i яна пачне над тваёю галавою лётаць, – назавi першае лепшае iмя, мужчынскае цi жаночае.

– А адкуль гэта ведаць? – спытаў Павал.

– А тут ужо ўгадаць трэба. Бо як не ўгадаеш – так душа i будзе лётаць. Сем год будзе лётаць, а потым заплача i паляцiць у пекла з вечнаю крыўдаю на людзей.

Алесь пасунуўся блiжэй да агню. Сказаў:

– Чаго ж тады нiхто не пайшоў на Недабылiху? Гэта ўжо свiнства, не памагчы.

– Анiхто не ведаў, – сказаў Андрэй. – Дарогай ля Недабылiхi ўначы пайсцi, гэта трэба каменнае сэрца мець. I вось зусiм ужо нядаўна Пятрок Кахно затрымаўся ў дзяўчыны i iдзе недабылiцкiм раздарожжам акурат у поўнач. Толькi стаў на скрыжваннi – як заплача нешта над шлавою. Ды так заплакала – адразу зразумець можна, апошнiя днi лётае душа. I нiзка лётае, аж шолах крылаў чуваць. Пятрок спалохаўся, але перахрысцiўся ды i кажа: “Васiль! Васiль будзе тваё iмя”.

Так i сказаў? – з павагаю запытаў Кандрат. – Ну, я цяперака з Петруся нiколi жартаваць не буду.

– Так i сказаў. Як заплача тут душа, ды яшчэ больш жаласна, як паляцiць кудысць. Не ўгадаў Пятрок сказаць iмя. I так яна жаласна крычала, што Пятрок прыпусцiўся дахаты. Прыбег i ўсё дзеду расказаў. Дзед Кахно не спалохаўся, а ўзяў i ноччу пайшоў на раздарожжа, каб якраз у поўнач патрапiць. I апынуўся на скрыжаваннi якраз тады, калi на Раўбiчавай званiцы звон пачаў бiць дванаццаць.

– Што ж гэта ён так спяшаўся? – спытаў Алесь.

– А ён зразумеў, што гэта душа павiнна лётаць апошнюю ноч. Iначай чаго б ёй ледзь не ў твар Петрусю кiдацца i так страшна галасiць... I вось ледзь ён пачуў удары – як застогне, як заскуголiць нешта над iм. Як хворае дзiця. Дзед нават павеў крылаў адчуў на твары. I тады дзед перахрысцiўся ды i кажа: “Нiна. Нiна будзе тваё iмя. А ты памянi жонку-нябожчыцу, Нiну. Скажы, што i я ўжо хутка...” Тут нехта застагнаў, быццам з палёгкаю. А потым душа ўздыхнула. I паляцела далей, i толькi далёка ўжо стала паўтараць: “Нi-iна, Нi-i-на”. Панесла iмя да госпада.

– Трэба будзе старому рыбы налавiць i прынесцi, – грубавата сказаў Павал. – Няхай душою пацешыцца. Ён стары, яму бруха напiхаць абы-чым нельга.

– Добра зробiш, – сказаў Андрэй. – Толькi ты яму не напамiнай. Не любiць. Скажы, што цябе хутка ў падлеткi стрыгчы будуць i ты грахi павiнен акупляць.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)