Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая драматургия » «Приласкать и уничтожить!»
«Приласкать и уничтожить!» - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

«Приласкать и уничтожить!»

Электронная книга - ««Приласкать и уничтожить!»». Краткое содержание книги:

Трагедыя «Приласкать и уничтожить!» ўяўляе сабой дакументальную рэстаўрацыю падзей, звязаных з Усебеларускім з’ездам 1917 года і стварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 37
Перейти на страницу:

Браты-Беларусы, працоўны народ, сыны зямлі і абаронцы вольнасьцяў Бацькаўшчыны! Злучыцеся у адну згодную сямью каля Вялікай беларускай рады, адкідаючы ад сябе сеючыя нізгоду поклічы і будзьце асьцярожнымі у сваіх дзеях. Толькі парадак і згоднасьць паміж усімі паможа нам утрымаць спакой у нашым краі, а еднасьць з войскам падыйме дух і злучыць увесь народ.

Браты-Беларусы! Вялікая беларуская рада, апіраючыся на Цэнтральную вайсковую раду, Беларускі спаўняючы камітэт Заходняго фронту, на ўсе беларускія арганізацыі, верыць у сілу і мудрасьць беларускаго народу, у руках катораго вялікая будучына Вольнай Беларусі, воля, зямля і згода.

Часовая Цэнтральная беларуская вайсковая рада.

Беларускі спаўняючы камітэт Заходняго фронту.

Беларуская соцыялістычная грамада.

Беларуская народная партыя соцыялістоў.

Смоліч. Якія будуць думкі, меркаванні?..

Бадунова. Як зварот да народа ён у сваім жанры і палкі, і эмацыйны, але ж вельмі агульны.

Грыб. Настолькі агульны, што не зразумела, якімі канкрэтнымі абставінамі выкліканы і куды той жа народ кліча.

Краўцоў. Лічу, што трэба неадкладна зрабіць не проста Грамату, што кліча народ туды няведама куды, а распрацаваць канкрэтную канцэптуальную праграму, якая будзе выносіцца на абмеркаванне Усебеларускага кангрэсу ці з’езду.

Захарка. Настаў час, каб вызначыцца і з тэрмінам склікання кангрэсу. Для гэтага ж і сабраліся, як я разумею…

Рак-Міхайлоўскі. I не гуляць у хованкі са стварэннем войска. Трымаць сакрэты дазволіць толькі Езавітаву, пакуль яго Менскі полк пад носам у Мяснікяна набірае сілу і колькасць. Правільна было заўважана: не чакаць тысячы франтавікоў адразу, а ствараць атрады, вайсковыя дружыны валанцёраў, урэшце, паднімаць народнае рушэнне з таго, што ёсць тут, дома, пад рукою і зараз. I не толькі ў Менску, а на ўзроўні ўездаў, валасцей, гарадоў і мястэчак.

Езавітаў. Абсалютна згодзен і падтрымліваю!

Смоліч. Трэці з’езд Грамады не двухсэнсоўна выказаўся і вітае ўтварэнне беларускай народнай арміі і жадае, каб яна стала рэвалюцыйнай гарантыяй працоўнага народу беларускага і памагла яму дабіцца яго нацыянальных і сацыяльных мэтаў. Мэта ж БСГ — зрабіць хоць зачатак сваёй беларускай народнай улады на тэрыторыі Беларусі. I ад гэтага Грамада не адступіць!

Серада. Я падтрымліваю абедзвюма рукамі!

Фальскі. Лічу, што зварот, грамата, адозва да народа, ды яшчэ першая перад кангрэсам, павінна складацца з двух частак: канстатацыі становішча, што склалася ў краі і пастаноўкі канкрэтных задач, вызначэнне дзеянняў, якія павінны гэтыя задачы вырашыць, каб незайздроснае становішча выправіць, а край уратаваць, хоць ад расейцаў, хоць ад немцаў, хоць ад палякаў!

Скірмунт. Пад такой Граматай-устаноўкай я падпісаўся б.

Фальскі. У такім важным дакуменце найперш павінна быць чорным па беламу запісана, што для абароны свайго права на нераздзельнае існаванне беларускага народа ў яго этнаграфічных межах ён павінен мець сваіх паўнамоцных прадстаўнікоў не толькі на Берасцейскіх перамовах з немцамі, але і на Мірным кангрэсе краін-удзельніц вайны.

Бадунова. А мясцовая ўлада абавязана прыняць усе неабходныя захады, каб захаваць і зберагчы тое, што яшчэ засталося з багаццяў краю. У звароце-грамаце неабходна падкрэсліць: у межах Беларусі, як разбуранай прыфрантавой паласе, ужо зараз, неадкладна, можа быць, нават явачным, рэвалюцыйным парадкам забароніць усялякія рэквізіцыі харчавання, фуража і быдла, бо ніякія камітэты дапамогі пацярпелым ад вайны не ўратуюць край ад голаду. А голад набліжаецца штодня.

Гарун. З нашай Граматы сялянства павінна даведацца аб бясплатнай перадачы яму панскай, царкоўнай, касцельнай, манастырскай, кабінетнай, удзельнай і іншых зямель, падкрэсліўшы, што гэта будзе найважнейшай заваёвай сялянскага люду беларускага, гарантыяй яго захавання і нацыянальнага эканамічнага росквіту.

Скірмунт. Калі хочаце, шаноўны паэт, уратаваць родную краіну ад крававага кашмару і поўнага разбурэння не толькі эканомікі, але і чалавечага ў чалавеку, адмоўцеся ад вар’яцкага бальшавіцкага закліку: «адабраць у багатых і падзяліць паміж беднымі».

Гольман. Видали, чего барин захотел?!

Скірмунт. Адмоўцеся, пакуль яшчэ не позна, а свой дзікунскі заклік расейцы няхай праэкспераментуюць на сабе.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)