Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 254
Перейти на страницу:

— Праўда, — ціха пагадзіўся Недасека. — Ну, а што зробіш? Прапашчы я, — прызнаўся ён і папрасіў Сцепаніду: — Можа б, паесці што далі, цётка? Не еўшы сягоння.

Сцепаніда падзівілася трохі: паліцай, а просіць — такое цяпер пачуеш не часта. Гуж, канешне, прасіць бы не стаў, а гэты сапраўды, як ягня. У печы ў яе стаяў чыгунок з капустай, якую яна трымала для Петрака, але цяпер, падумаўшы, зняла засланку і з кутка ўзяла вілы.

— Чаго ж не паснедаў уранку?

— Ды не было як. Уночы Гуж на заданне падняў. Бомбу шукалі. Ды чорта цяпер яе знойдзеш.

— Якую бомбу?

— Ды во пасля бамбёжкі ля моста ляжала. Неўзарваная. Нехта, аднак, падабраў. Відаць, спатрэбілася.

— Ну падабраў, дык і што?

— Ага! А калі пад мост падкладзе? Ды вухне? Тады каму атвячай? Паліцыі, канешне. Бо не дагледзелі.

Яна наліла міску капусты, паклала кавалак лапуна на стол. Недасека прысланіў да печы вінтоўку, якая яўна замінала яму, і з асалодай узяўся сёрбаць засквараную капусту. Спакваля ўгрэўся, расшпіліў на грудзях шэрую суконную паддзёўку, а кепкі не зняў; твар яго неяк па-хатняму ажывеў і праясніўся. Крадком Сцепаніда пазірала на яго і думала, як ён падобны ўсё ж на свайго старэйшага брата Новіка, асабліва цяпер, калі дагнаў яго па гадах. Праўда, той быў худзейшы, нібы ўсохлы і кастлявы, але рысы твару такія ж выразныя, цёмныя вочы і цёмны шчаціністы падбародак, не зважаючы, галіўся ці не. Дзе ён цяпер, той Недасека-Новік?

— Успомніла брата твайго, Новіка, — сказала Сцепаніда, сустрэўшы запытальны позірк Недасекі.

— Новік? Што Новік! Яму дык цяпер добра, а мне? Гэта ж праз яго я во… З гэтым цягаюся, — варухнуў ён локцем з павязкай на рукаве. — Праз яго ўсё.

— Хто б цябе прымусіў?

— Гуж, хто? Што ж мне было рабіць? Лепей у зямлю класціся? З такім братам… Некалі дык быў пачот і павага, а цяпер? Цяпер адзін паратунак — паліцыя.

— Баюся, не паратуешся.

— Можа, і не паратуюся. Але як знаць? Каб чалавек сваю судзьбу знаў, дык жа не знае.

— Можа, і лепш, што не знае, — сказала Сцепаніда. — А то б натварылі такога…

Яна стаяла ля печы, штораз пазіраючы ў вокны, ці не ідзе Пятрок, і ёй стала шкада гэтага недарэку-паліцая. Сапраўды, улез у такую справу, з якой наўрад ці ёсць выйсце.

— А ты ўжо і вешаў каго? — запыталася яна.

— Не-е. Яшчэ не. Не дай Бог вешаць, страшна!

— А калі скажуць?

— Скажуць, дык што ж. Мусіш.

— І сваіх таксама?

— Чаму сваіх? Не-а. Каторыя камуністы. Ну там бандыты.

— А што б табе сказаў твой брат? Калі б прыйшоў цяпер? Ты думаў пра тое?

— Думаў. Добрага не сказаў бы.

— Ну, а каб яго злавілі і табе загадалі павесіць? Павесіў бы брата?

— Вот ты дзіўная, цётка! Дысцыпліны не ведаеш. Загадалі б — павесіў бы. А то б самога павесілі.

— Дык у цябе ж дзеці ёсць.

— Вот то-та і яно, што ёсць. Каб не было дзяцей, я б — ого! Я б збег куды ў лес. А то шасцёра дзяцей — далёка не сыдзеш.

— Ну во, ты для дзяцей так стараешся. А калі яны вырастуць, паразумнеюць, думаеш, яны падзякуюць табе?

— Хто знае? Як каторы, — трохі нават сумеўся Недасека і паклаў лыжку.

— Яны ж будуць цябе ўсё жыццё праклінаць.

— Як праклінаць? — недаўменна зірнуў на яе Недасека. — Я ж для іх гэта… Праз іх пакутую, раблю ўсё гэта.

— Антоська! — нечакана для сябе сказала яна амаль спагадна, кранутая гэтай яго няўцямнасцю. — Лепей бы ты памёр для іх.

— Я?

— Ты, Антоська! Ты ж губіш усё жыццё іхняе. І сябе таксама.

— Не, я не сагласный, — надзьмуўся Недасека. — Сябе, можа, і гублю, а іх не-а. Што б яны жэрлі цяпер, каб не я? Я ім мукі два мяхі прыцягнуў. Ботаў тры пары. Пальтэчкі. Я ж не тое што некаторыя — абы напіцца. Я пра іх дбаю. Усё-такі шасцёра, не жартачкі. Старэйшаму толькі пятнаццаты… Лацвей табе, цётка, казаць, а мне… Дый брат яшчэ. Каб не брат хоць.

Сцепаніда болей не казала нічога, толькі слухала яго блытанае апраўданне і думала, які ж ён дурны, а можа, і подлы. Яе спагадлівасць да яго хутка выцяснялася злосцю, і яна думала, што такіх не навучыш, нічога ім не зразумець, бо далей свайго карыта ім не дадзена бачыць. Такія ад прыроды сляпыя да маленькага пробліску чалавечнасці, дбаюць толькі аб сабе і апраўдваюцца часам дзецьмі. Божа, што будзе яшчэ з тых іхніх дзяцей, што яны пярэймуць ад гэтых во таткаў? Лепш бы яго як найхутчэй забілі дзе, менш было б шкоды і болей карысці сваім жа. Ды і ягоным дзецям таксама, якіх ён так рупна забяспечыў мукой і абуткам…

19

Пятрок гнаў гарэлку.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 254
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)