Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 241
Перейти на страницу:

— Я-то не паганюся! Я толькі цябе адну хачу ўзяць,— сказаў. I гэтак запальчыва, ад усёй душы, як ніколі яшчэ ні ў чым не кляўся.

Зося адчула гэта, паклала даверліва галаву на яго плячук i мела вялікую асалоду ад яго гэтых слоў, плывучы паволі думкамі ў нейкі новы, таямнічы свет. Свет новага — замужняга — жыцця.

— А як мы з табою, Янка, жыць будзем? — прашаптала.

— Добра.

— Як — добра? Ты скажы.

— Будзем рана ўставаць, ісці на работу, рабіць цэлы дзень,— гаварыў, заадно i абдумваючы тое новае жыццё.— Увечар спаць разам ляжам...

— Балабон! — ажывілася, затуліла яму рот далонню.— Грэшнік!

Адарваў яе далонь. Усміхнуўся.

— Чаму? — пагарэзнічаў.— Ha тое ж усе i жэняцца. Каб працаваць, жыць разам, каб дзеці пайшлі...

— Перастань! —закамандавала.— Не гавары абы-што.

— А я не абы-што гавару...— смялеў.— Спачатку ў нас будзе хлопчык, а потым дзяўчынка.

— Дурны! — зноў хацела затуліць яму рот далонню. Але ён не даўся. Павалтузіліся. Узгарачаныя, зноў замёрлі ў пацалунку.

— Няўжо некалі i нашы бацькі гэтак во, як мы, спатыкаліся ўпотай? — адхіліўшыся ў стоме, здзівілася Зося.— Няўжо яны адно аднаму такое гаварылі?

— Можа, i так.

— А мне здаецца, што не. У нас першых усё гэта так. Ва ўсіх або зусім гэтага не было, або было іначай.

— А ты ж не хацела гэтага, уцякала...

— Маўчы! — прамовіла.— Нічога ты не ведаеш...

— Скажы.

— Не. Некалі хіба.

— Цяпер скажы.

— Не-не. I не прасі.

— A калі ўсё ж добра папрашу?

— Дурны! — зразумела яго намёк, ты пнула ў грудзіну.— Калі будзеш такое гаварыць, дык не буду выходзіць.

— Не буду,— паспяшаўся заспакоіць.— A ці прынесла ты тое, што падакляравала?

— Прынесла,— адказала i дастала з кішэні кажушка згорнутую белую вышываную хустачку. На ёй былі вышыты тры знакі: «З» + «Я».

Узяў. Адчуў: хустачка пахне духамі. Цеплынёю аблілося сэрца: Зося ўжо напраўду толькі яго. Такая ў Янкавінах спрадвеку завядзёнка: калі дзяўчына дае хлопцу вышытую ёй самой хустачку, дзе вышывае першую літару свайго імя i імя хлопца,— дык яна аддае заадно яму i сваю душу, сваё сэрца. Яна пасля гэтага ўжо яго.

— Дзякую,— прашаптаў.— Буду век яе берагчы.

— Не кляніся. Можа, яшчэ зменіш на файнейшую, даражэйшую...

— Не. Ніколі,— абняў, нацалаваў.— Мы з табою, Зоська, самыя шчаслівыя будзем!

8.

— Ну, вот бачыш, як нам добра...— шаптаў Уладак Веры.

I сёння яны былі ў цёмнай, пахкай ільном восеці, кахаліся.

Сёння Вера была ўжо зусім іншая, чым у тыя вечары, сёння яна не плакала i не ўпарцілася, не прымала яго спакойна i пакорліва, а адзывалася на ўсе яго рухі, гарэла i яго паліла агнём.

— О, божачка! — шаптала, раз-пораз цалуючы яго ў вусны i ў шчокі.— Як я цябе люблю! Я твая. Чуеш, толькі твая.

— Чую, чую,— адказаў ён.— Бачыш, які я хлопец!

Яна моўчкі, гарэзна пляскала яго далонню па баку. А ён ад гэтага яшчэ больш гарэзаваў, шпурляў яе, здаецца, у полымя ласак i пяшчоты. Вера стагнала, гарнулася да яго, хацела зусім быць яго.

Пасля яны доўга ляжалі побач. У мінулы раз нават i заснулі адно каля аднаго. I сёння ix ледзь не агарнуу сон.

Як толькі адчула, што зліпаюцца вочы, Вера падхапілася. Села на калені.

— Уладачак,— узяла далоньмі яго галаву, прымусіла яго падняцца, прысесці гэтаксама на каленях.— Ты не насмяешся? Не кінеш мяне?

— Не,— прамовіў. Ляніва i нехаця, трывожачыся, што Вера ўжо не на жарт прыліпла да яго. Прапусціў пару вечароў, не прыйшоў на спатканне, дык яна назаўтра сама ўдзень яго шукала.

— Калі ж ты падманеш, я... Утаплюся!

— Чаго ж я буду кідаць цябе? — усміхнуўся.— Ты ж такая мякенькая!

— Бачыш! — пакрыўдзілася. — Пацяшаешся з мяне!

— Не.

— Уладак...— прашаптала. Але тут жа i змаўчала. Ад хвалявання.

— Ну што?

— A калі ты ў сваты прыедзеш? Пасля вялікадня ці ўвосень?

«Во халера!— жахнуўся.— Ці не ўскочыў я ў вір? Прыстае як смала...»

— Можа, увосень...

— А чаму не пасля вялікадня?

— Ну...— замяўся. Зрабіў паўзу. Доўгую-доўгую. Абдумваў, як выкруціцца.— Яшчэ ж трэба з бацькамі пагаварыць, падшыкавацца...

— А можа, ты i не думаеш мяне браць?

— От, скажаш!

— Я сама вінаватая...— нечакана аслабла, апусцілася душою.— Не трэба было ўсё гэта да шлюбу...

— Вот дурніца! — незалюбіў. Падумаў: «Нічога, мусіць, няма страшней за бабскія споведзі ды слёзы...»

— Дык не праўда, Уладачак? — прыпала.— Ты ж кахаў i кахаць мяне будзеш?

— Хіба не бачыш? — хіхікнуў.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)