Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 241
Перейти на страницу:

«Якая яна распусніца! — падумала Зося.— Не дзіва, што свёкру вароты глінаю мазалі...»

— Не пазірай на мяне так, сястра,— горка ўсміхнулася Галена, ужо сама ў зодуме круцячы квач у меле,— Цяпер ты мяне сяроўна не поймеш. Вот калі станеш кабетаю, тады сама ва ўсім разбярэшся. Не зусім праўду сказала мама: не самае важнае для чалавека — зямля... Ест i яшчэ нешта важнае... Каханне гэтаксама. Без яго жыць цяжка. Пусты ты колас. Камень. Не будзеш любіць мужа — другога палюбіш... Бо мусіш некага любіць... Ды не буду тлуміць табе галавы. Толькі адно параю табе... — не пазірала ў вочы, убок.— Толькі не паддавайся да шлюбу! Бо потым, калі i возьме цябе, усё жыццё папікаць будзе: ага, паддалася дзяўчынаю мне, дык, можа, паддавалася дзяўчынаю i некаму... Яны, мужчыны, дурныя. Няхай ён даўжэй пацерпіць, папакутуе — потым ох які ласкавы, гарачы будзе...

— От гаворыш! — адвярнулася Зося, злезла са столка, пайшла да мядніцы. Браць мел,— Абы-што!

— Бучу цябе, сястрычка... — прамовіла тая наўздагон.— У жыцці ўсё ведаць трэба. Сама ўсяго адразу не ўведаеш, дык можаш памыліцца. Дык i слухай старэйшых. Пажывеш, навучышся i сама, i ад людзей i салодкаму, i горкаму — другіх, маладзейшых, вучыць будзеш.

7.

Увечар, калі ўжо Галена пабегла дадому, да свёкраў, калі ў хаце каторыя сцены — найбліжэй да печы — i столь амаль высахлі, бялеліся чысцінёй, а тая сцяна, што мазалі найназней, цьмяна яшчэ шарэла, пахла сырасцю, Зося памагла маці ўхадзіцца па гаспадарцы, памылася i пераапрапулася.

Ніяк сёння не магла дачакацца цемнаты. Здаецца, занадта доўга заходзіла сёння сонца, што вызірнула i выясніла неба толькі пасля поўдня, занадта доўга трымалася на дварэ светлата. I хоць сёння было клопатна, шмат работы ў хаце, надзіва рана ўхадзіліся, а пасля вярнуліся ў хату бацька ды маці.

Маці адразу ж скеміла, што яна навастрылася ісці на Сяло. Спачатку сачыла за ёю, як яна то садзілася, то падхоплівалася, ішла да куфра i глядзелася ў маленькае люстэрка, зазірала ў вулічнае акно.

— Ох, няўседна! — забурчала маці.— Натамілася ж, ляж, адпачні.

— Я не стамілася,— адказала Зося.— Мне трэба схадзіць на Сяло.

— Кавалер там чакаць будзе?

— Пажартавала Галена, а вы вот верыце, думаеце абы-што... — адказала.— Схаджу да Волькі, нітак чырвоных пазычу.

— Папрасі ў жабрака хлеба...— чагосьці злавала маці.— Пойдзе да Чорных у пазыкі!

Сёння бацька маўчаў. Сядзеў пры стале i маўкліва курыў. Ці напрацаваўся, ці яго гэтак збянтэжыла Галеніна вестка, што іхняя Зося мае ўжо кавалера.

— Сыходнія тыдні вялікага поста, самая жалоба, дык трэба кінуць гэтае вышыванне, гэтыя гульбішчы,— сказала маці, дастаючы з печы гаршчок з астаткамі палуднёвай варанай капусты.

— Як пачнецца скора ў полі работа — дык самі па сабе прападуць тыя гульбішчы, як вы кажаце.

— Вам i ўвесну ды ўлетку ўпынку няма...

Выйшла Зося з хаты, калі павячэралі, калі бацька запаліў на камінку лучыну, a маці, стогнучы, здаецца, ледзь носячы свой вялікі жывот, пачала парадкаваць пасуду.

Вымкнуўшыся на цёмную ўжо вуліцу, супынілася, агледзелася: ці не ідзе следам бацька ці маці? Ці не сунецца хто з Сяла ці з Глінішча? Дзякуй богу, ціха.

Янкавіны зноў, як i пазаўчора, учора, наважыліся спаць. Але не ўсе. Ёй вось не да сну. Азірнулася на хату: праз не завешанае сёння фіранкаю акно ўбачыла: маці i бацька сышліся i стаяць каля печы. Здаецца, гамоняць. Ціха, спакойна, разважна. Можа, i пра яе.

Няхай гавораць. Яна пайшла. Па шарсткаватай — пасля дзённага прыгрэву i цяперашняга марозіку — вуліцы. Аж да Будніка — да павароткі па хутар, на сценку. Парадавалася: каля Буднікавай студні — высокага рыпучага жураўля — нікога няма. Звычайна тут раненька ці позна ўвечар сыходзяцца i стаяць гаспадыні. Прыйдуць па ваду, пабяруць вёдры, але не могуць разысціся, пакуль не перакажуць усе навіны ці каго не абгавораць.

З павароткі звярнула на сценку, са сценкі — да свайго гумна. Як i раней, зрабіла вялікі круг, каб трапіць да сваёй сядзібы. Трэба. Угледзелася: тут Янка ўжо ці яшчэ пяма? Здаецца, няма. I што гэта з ім здарылася? Тыя разы першы прыходзіў, казаў, што шмат чакаў.

Падышла да дзвярэй, што цяпер, на зіму, замкнёныя з сярэдзіны гумна. Яны адчыняюцца толькі летам — укідаць сена. Ля шула дзвярэй варухнуўся цень. Ён, Янка! Ужо тут!

— Во аж калі... — прамовіў з крыўдаю.— Я ўжо, лічы, скалеў чакаючы.

— Выйсці раней не магла,— адказала падыходзячы.

Падышла зусім блізка. Абняў. Яна паслухмяна прыпала да яго грудзіны. Дала вусны — адчула яго халодныя, уладныя губы. I сёння не калючы. Штодзень цяпер голіцца.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)