Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Населены востраў
Населены востраў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Населены востраў

Электронная книга - «Населены востраў». Краткое содержание книги:

«Населены востраў» (рас. Обитаемый остров, 1967) — фантастычная аповесьць братоў А. і Б. Стругацкіх. Кніга распавядае пра маладога шукальніка прыгодаў зь Зямлі далёкай будучыні Максіма Камэрэра, які выпадкова патрапляе на плянэту Саракш, дзе 20 гадоў таму адбылася сусьветная ядзерная вайна і ўсталяваўся жорсткі антыўтапічны дзяржаўны лад.
З-за патрабаваньняў савецкай цэнзуры аўтары былі вымушаныя ўнесьці ў тэкст кнігі шмат істотных зьменаў, таму першая публікацыя сур’ёзна адрозьнівалася ад рукапісу. У 1991 годзе пісьменьнікі выдалі аўтарскі, некрануты цэнзурай варыянт, па якім і рабіўся гэты пераклад.
У 2008 годзе выйшла экранізацыя кнігі, пастаўленая расейскім рэжысёрам Фёдарам Бандарчуком.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 144
Перейти на страницу:

— Зэф! — паклікаў Максім, нагнуўшыся. — Дзе вы там, Зэф!

Са шчыліны гулка данеслася:

— Спускайцеся сюды! Скачыце, тут мякка...

Максім паглядзеў на аднарукага. Той пакруціў галавой.

— Гэта не для мяне, — сказаў ён. — Скачыце, я потым спушчу вам вяроўку.

— Хто тут? — зароў раптам унізе Зэф. — Буду страляць, масаракш!

Максім спусьціў ногі ў шчыліну, адштурхнуўся і скочыў. Амаль зараз жа ён па калені пагрузіўся ў друзлую масу і сеў. Зэф быў дзесьці побач. Максім заплюшчыў вочы і колькі хвілін пасядзеў, прывыкаючы да цемры.

— Хадзі сюды, Мак, тут нехта ёсьць, — прагудзеў Зэф. — Вяпрук! — крыкнуў ён. — Скачы!

Вяпрук адказаў, што стаміўся, як сабака, і з задавальненьнем пасядзіць наверсе.

— Як хочаш, — сказаў Зэф. — Але па-мойму гэта — Крэпасьць. Потым пашкадуеш...

Аднарукі адказаў невыразна, голас у яго быў слабы, яго, здаецца, зноў каламуціла, і было яму не да Крэпасьці. Максім адкрыў вочы і агледзеўся. Ён сядзеў на кучы зямлі пасярэдзіне доўгага калідора з шурпатымі цэмэнтнымі сьценамі. Дзірка ў столі была ня тое вэнтыляцыйнай адтулінай, ня тое прабоінай. Зэф стаяў крокаў за дваццаць і таксама азіраўся, сьвецячы ліхтарыкам.

— Што гэта тут? — спытаў Максім.

— Адкуль я ведаю? — сказаў Зэф сварліва. — Можа, сховішча якое-небудзь. А мо й насамрэч Крэпасьць. Ведаеш, што такое Крэпасьць?

— Не, — сказаў Максім і стаў спаўзаць з кучы.

— Ня ведаеш... — сказаў Зэф расьсеяна. Ён усё азіраўся, шнарачы ліхтарыкам па сьценах. — Што ж ты тады ведаеш... Масаракш, — сказаў ён. — Тут толькі што хтосьці быў...

— Чалавек? — спытаў Максім.

— Ня ведаю, — адказаў Зэф. — Пракраўся ўздоўж сьцяны і зьнік... А Крэпасьць, прыяцелю, гэта такая штука, што мы маглі б за адзін дзень скончыць усю нашу працу... Ага, сьляды...

Ён прысеў на кукішкі. Максім прысеў побач і ўбачыў ланцужок адбіткаў у пылу пад сьцяной.

— Дзіўныя сьляды, — сказаў ён.

— Так, прыяцель, — сказаў Зэф, азіраючыся. — Я такіх сьлядоў ня бачыў.

— Быццам хтосьці на кулаках прайшоў, — сказаў Максім. Ён сьціснуў кулак і зрабіў адбітак побач са сьледам.

— Падобна на тое, — з павагай прызнаў Зэф. Ён пасьвяціў углыб калідора. Там нешта слаба мігцела, адсьвечваючы, ці то паварот, ці то тупік. — Сходзім паглядзім? — сказаў ён.

— Цішэй, — сказаў Максім. — Маўчыце і ня рухайцеся.

У падзямельлі стаяла ватная сырая цішыня, але калідор ня быў безжыцьцёвым. Нехта там, наперадзе, — Максім ня мог дакладна вызначыць, дзе і як далёка, — стаяў, прыціскаючыся да сьцяны, хтосьці невялікі, са слабым і незнаёмым пахам, назіраў за імі і быў незадаволены іх прысутнасьцю. Гэта было нешта зусім невядомае, і намеры ягоныя былі няўлоўныя.

— Нам абавязкова трэба ісьці? — спытаў Максім.

— Хацелася б, — сказаў Зэф.

— Навошта?

— Трэба паглядзець, можа быць гэта ўсё ж ткі Крэпасьць... Калі б мы знайшлі Крэпасьць, тады б, сябра мой, усё стала б па-іншаму. Я ў Крэпасьць ня веру, але раз кажуць — як ведаць... Можа быць, і ня ўсе хлусяць...

— Там хтосьці ёсьць, — сказаў Максім. — Я не разумею — хто.

— Сапраўды? Гм... Калі гэта Крэпасьць, тут, паводле легенды, жывуць альбо рэшткі гарнізону... яны, разумееш, тут сядзяць і ня ведаюць, што вайна скончылася, яны, разумееш, у разгар вайны абвясьцілі сябе нэўтральнымі, замкнуліся і паабяцалі, што ўзарвуць увесь мацярык, калі да іх палезуць...

— А яны могуць?

— Калі гэта Крэпасьць, яны ўсё могуць... Та-ак... Наверсе ж увесь час выбухі, стральба... Вельмі можа быць, што яны лічаць, што вайна яшчэ ня скончылася... Прынц тут нейкі камандаваў, або герцаг, добра было б зь ім сустрэцца і пагаварыць.

Максім прыслухаўся.

— Не, — сказаў ён упэўнена. — Няма там ані прынца, ані герцага. Там нейкі зьвер, ці што... Не, ня зьвер... Альбо?

— Што — альбо?

— Вы сказалі: альбо рэшткі гарнізону, альбо?...

— А-а... Ну, гэта глупства, плёткі старое цёткі... Пойдзем, паглядзім.

Зэф зарадзіў гранатамёт, узяў яго наўскідку і рушыў наперад, сьвецячы ліхтарыкам. Максім пайшоў побач. Некалькі хвілінаў яны валакліся па калідоры, потым уперліся ў сьцяну і павярнулі направа.

— Вы вельмі шуміце, — сказаў Максім. — Там нешта адбываецца, а вы так сапяце...

— Што ж мне — ня дыхаць? — адразу ж натапырыўся Зэф.

— І ліхтарык мне ваш перашкаджае, — сказаў Максім.

— То бок, як гэта перашкаджае? Цёмна...

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)