Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Населены востраў
Населены востраў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Населены востраў

Электронная книга - «Населены востраў». Краткое содержание книги:

«Населены востраў» (рас. Обитаемый остров, 1967) — фантастычная аповесьць братоў А. і Б. Стругацкіх. Кніга распавядае пра маладога шукальніка прыгодаў зь Зямлі далёкай будучыні Максіма Камэрэра, які выпадкова патрапляе на плянэту Саракш, дзе 20 гадоў таму адбылася сусьветная ядзерная вайна і ўсталяваўся жорсткі антыўтапічны дзяржаўны лад.
З-за патрабаваньняў савецкай цэнзуры аўтары былі вымушаныя ўнесьці ў тэкст кнігі шмат істотных зьменаў, таму першая публікацыя сур’ёзна адрозьнівалася ад рукапісу. У 1991 годзе пісьменьнікі выдалі аўтарскі, некрануты цэнзурай варыянт, па якім і рабіўся гэты пераклад.
У 2008 годзе выйшла экранізацыя кнігі, пастаўленая расейскім рэжысёрам Фёдарам Бандарчуком.
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 144
Перейти на страницу:

Ва ўсякім выпадку, адсюль трэба сыходзіць. Я, вядома, паспрабую сабраць якую-небудзь групу, але калі не атрымаецца, пойду адзін... І абавязкова — танк. Тут зброі — на сто армій... патрапаная, праўда, за дваццаць гадоў, ды яшчэ аўтаматычная, але трэба паспрабаваць яе прыстасаваць... Няўжо Вяпрук мне так і не паверыць? — падумаў ён амаль з адчаем, падхапіў кацялок і пабег назад да вогнішча.

Зэф і Вяпрук ня спалі, яны ляжалі галава да галавы і пра нешта ціха, але горача спрачаліся. Убачыўшы Максіма, Зэф хутка сказаў: «Хопіць!» і падняўся. Задраўшы рыжую барадзішчу і вылупіўшы вочы, ён закрычаў:

— Дзе цябе носіць, масаракш! Хто табе дазволіў сыходзіць? Працаваць трэба, а ня тое жэрці не дадуць, трыццаць тры разы масаракш!

І тут Максім узьбеляніўся. Здаецца, упершыню ў сваім жыцьці ён гаркнуў на чалавека на ўвесь голас:

— Каб вас чорт узяў, Зэф! Вы можаце яшчэ пра што-небудзь думаць, акрамя жратвы? Цэлы дзень я толькі й чую ад вас: жэрці, жэрці, жэрці! Можаце зжэрці мае кансэрвы, калі гэта так вас мучыць!...

Ён шпурнуў вобземлю кацялок і, схапіўшы заплечнік, пачаў працягваць рукі ў рамяні. Зэф, які ажно прысеў ад акустычнага ўдару, ашаломлена глядзеў на яго, зеўраючы чорнай пашчай у вогненнай барадзішчы. Потым пашча зачыніліся, пачулася булькатаньне, усхрапваньне, і Зэф зарагатаў на ўвесь лес. Аднарукі ўтураваў яму, што было толькі відаць, але не чуваць. Максім ня вытрымаў і таксама засьмяяўся, крыху зьбянтэжаны. Яму было сорамна за сваю грубасьць.

— Масаракш, — прахрыпеў, нарэшце, Зэф. — Вось гэта галасіна!... Не, дружа, — зьвярнуўся ён да Вепрука. — Ты прыгадай мае словы. А зрэшты, я сказаў: хопіць... Пад’ём! — закрычаў ён. — Наперад, калі хочаце... гм... жэрці сёньня ўвечары.

І ўсё. Пакрычалі, пасьмяяліся, пасур’ёзьнелі і адправіліся далей — рызыкаваць жыцьцём у імя Невядомых Айцоў. Максім са злосьцю разраджаў міны, выломліваў з гнёздаў спараныя кулямёты, сашрубоўваў боегалоўкі ў зэнітных ракет, якія тырчэлі з расчыненых люкаў; зноў былі агонь, смурод, шыпячыя бруі сьлезацечных газаў, зноў агідна сьмярдзелі, гніючы, трупы жывёлаў, расстраляных аўтаматамі. Яны сталі яшчэ брудней, яшчэ зьлей, яшчэ абарваней, але Зэф хрыпеў Максіму: «Наперад, наперад! Жэрці хочаш — наперад!», а аднарукі Вяпрук канчаткова выматаўся і ледзьве цягнуўся далёка ззаду, абапіраючыся на свой мінашукальнік, як на кульбу...

За гэтыя гадзіны Зэф абрыдзеў Максіму канчаткова, і Максім нават узрадаваўся, калі рыжабароды раптам зароў і з шумам праваліўся пад зямлю. Максім, выціраючы пот з бруднага лба брудным рукавом, нетаропка падышоў і спыніўся на краі змрочнай вузкай шчыліны, схаванай у траве. Шчыліна была глыбокая, непраглядная, зь яе несла холадам і волкасьцю, нічога не было відаць, і чулася толькі нейкае храбусьценьне, бразгат і невыразная лаянка. Кульгаючы, падышоў Вяпрук, таксама зазірнуў у шчыліну і спытаў Максіма: «Ён там? Што ён там робіць?»

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)