Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Знак бяды
Знак бяды - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Знак бяды

Электронная книга - «Знак бяды». Краткое содержание книги:

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 114
Перейти на страницу:

— Сядай, што ж стаяць.

— Ага. Гэта… сяду. А то ногі ж, яны свае, не казённыя.

Недасека сціпла апусціўся на ўслон, уздыхнуў, аберуч абапёрся на рулю вінтоўкі з расшчэпленым прыкладам.

— Па гарэлку ехалі або як? — запыталася Сцепаніда.

Недасека зрабіў выраз шчырага недаўмення на ўвогуле сімпатычным, з роўнымі броўкамі твары.

— А хто ж яго ведае! Ён усё. Ці па гарэлку, ці яшчэ за чым. Нам не кажаць.

— Няўжо так ніколі і не кажаць?

— Не-е, — лыпнуў круглымі вачмі Недасека. — Праўда, калі жыдоў выкурвалі, дык казаў. Інструктаж даваў падрабязны: і каб патроны былі, і дзе стаяць кожнаму. Каму ў ацапленне, значыць, а каму іх варахоб'е парадкаваць.

— А іх жа куды?

— А іх пагналі. Зондаркаманда пагнала ў кар'ер. А там…

— Усіх? — халаднеючы нутром, насцярожылася Сцепаніда.

— Счытай што ўсіх. Мала засталося.

«Ну во, гэтыя ўжо дачакаліся!» — амаль з жахам падумала Сцепаніда. Неяк у канцы лета была ў мястэчку, тады там адвялі тры вуліцы каля рэчкі, сагналі туды ўсіх жыдоў, некаторых з сваіх жа начальнікамі ці паліцаямі паставілі — таксама во з павязкамі. Людзі казалі: ой, ненадоўга гэта, усё роўна паб'юць, трэба ўцякаць. Але дзіва: ні адзін не ўцёк, усе сядзелі і чакалі, а сярод іх жа былі і маладзейшыя, і разумныя былі некаторыя. Але гэтыя разумныя так меркавалі, што не павінны пабіць, што і немцы людзі, ды і ў Бога вераць, во і на спражках у іх напісана. Дужа прыгожа даводзілі тыя разумнейшыя, і іх слухалі. Ведама, калі чалавек чаго хоча, дык заўжды знойдзе на тое апраўданне, пераканае спярша сябе, а пасля і астатніх. Ці наадварот. Ну і даседзеліся во да кар'ера.

— Колькі людзей нізавошта пагінула, а якую халеру, дык ніхто і не чапае. І кулі на яго не знойдзецца. Я пра твайго сябрука, пра Каландзёнка. І тады ён быў злыдзень, і цяпер гэткі самы, — сказала Сцепаніда.

— Злыдзень, ага, — проста пацвердзіў Недасека. — Спярша Гуж хацеў яго шлёпнуць. У хату ноччу прыйшоў, мяне пільнаваць паставіў. А пагаварылі — і палюбіліся. Назаўтра ўжо і вінтоўку яму ўручыў. Во як робіцца.

— Хутка робіцца. Нават і чырвонаармейскае формы не знасіў. Як быў у сваіх…

— Я так думаю: а куды ж яму болей? Яго ж тут усе ненавідзелі яшчэ з той пары. Куды дзецца? Толькі ў паліцыю.

— Толькі ў паліцыю, праўда, — пагадзілася Сцепаніда. — Прамая дарожка. А цябе якая прывяла дарожка? Ці, можа, спадабалася? — асмялеўшы, запыталася Сцепаніда.

— Дзе там! — прамадушна прызнаўся Недасека. — Не дай Бог нікому.

Ён гаротна ўздыхнуў і тоўстым прыкладам ціхенька пасоўгаў па дошцы падлогі.

— Думала, даспадобы, як гэтак шчыруеце?

— Пашчыруеш! Учора на мосце немец гэны адзін на яго накрычаў, ну, на Гужа, дык той мяне гразіўся застрэліць. Мужыка аднаго з Заграззя не ўпільнаваў. Уцёк на падводзе.

— Яшчэ застрэліць, — сказала яна. — Калі ў вас такія парадкі. Ці нашыя застрэляць.

— Праўда, — ціха пагадзіўся Недасека. — Ну, а што зробіш? Прапашчы я, — прызнаўся ён і папрасіў Сцепаніду: — Можа б, паесці што далі, цётка? Не еўшы сягоння.

Сцепаніда падзівілася трохі: паліцай, а просіць — такое цяпер пачуеш не часта. Гуж, канешне, прасіць бы не стаў, а гэты сапраўды, як ягня. У печы ў яе стаяў чыгунок з капустай, якую яна трымала для Петрака, але цяпер, падумаўшы, зняла засланку і з кутка ўзяла вілы.

— Чаго ж не паснедаў уранку?

— Ды не было як. Уночы Гуж на заданне падняў. Бомбу шукалі. Ды чорта цяпер яе знойдзеш.

— Якую бомбу?

— Ды во пасля бамбёжкі ля моста ляжала. Неўзарваная. Нехта, аднак, падабраў. Відаць, спатрэбілася.

— Ну падабраў, дык і што?

— Ага! А калі пад мост падкладзе? Ды вухне? Тады каму атвячай? Паліцыі, канешне. Бо не дагледзелі.

Яна наліла міску капусты, паклала кавалак лапуна на стол. Недасека прысланіў да печы вінтоўку, якая яўна замінала яму, і з асалодай узяўся сёрбаць засквараную капусту. Спакваля ўгрэўся, расшпіліў на грудзях шэрую суконную паддзёўку, а кепкі не зняў; твар яго неяк па-хатняму ажывеў і праясніўся. Крадком Сцепаніда пазірала на яго і думала, як ён падобны ўсё ж на свайго старэйшага брата Новіка, асабліва цяпер, калі дагнаў яго па гадах. Праўда, той быў худзейшы, нібы ўсохлы і кастлявы, але рысы твару такія ж выразныя, цёмныя вочы і цёмны шчаціністы падбародак, не зважаючы, галіўся ці не. Дзе ён цяпер, той Недасека-Новік?

— Успомніла брата твайго, Новіка, — сказала Сцепаніда, сустрэўшы запытальны позірк Недасекі.

— Новік? Што Новік! Яму дык цяпер добра, а мне? Гэта ж праз яго я во… З гэтым цягаюся, — варухнуў ён локцем з павязкай на рукаве. — Праз яго ўсё.

— Хто б цябе прымусіў?

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)