Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Электронная книга - «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды». Краткое содержание книги:

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 97
Перейти на страницу:

Але вернемся да падзей 1228 г. (а магчыма, і 1229 г. ці нават 1230 г. бо храналогія іх заблытаная). Усе ўдзельнікі кааліцыі накіраваліся да Крамянца і аблажылі яго, што з’явілася вялікай небяспекай для Данілы. Аднак ён, у сваю чаргу, прыняў захады, каб раз’яднаць сілы праціўнікаў. Найперш яму ўдалося адвадзіць полаўцаў, якія, вяртаючыся назад, усё ж парабавалі паасобныя месцы Галіцкага княства, што змусіла варожую Данілу Галіцкаму партыю адмовіцца ад дапамогі яго праціўнікам. Аблога Крамянца зацягнулася. Апроч таго, Даніла з дапамогай палякаў рушыў на Кіеў, у выніку чаго кіеўскі і чарнігаўскі князі ўвайшлі ў перагаворы з ім. Хоць выступление аб’яднаных сіл супроць Данілы Галіцкага закончылася няўдачай, усё ж гэты факт пацвердзіў непрымірымасць Пінска, а разам з ім і Турава да галіцкавалынскіх князёў і іх улады над імі. А што яна і далей працягвалася, гаворыць наступнае летапіснае паведамленне, з якога мы даведваемся, што галіцкава- лынскія князі Даніла і Васілька пакінулі ў 1229 г. пінскага князя Уладзіміра сцерагчы разам з уграмі і берасцянамі Берасце ад яцвягаў. Як бачым, варожасць да галіцкавалынскіх князёў не прайшла дарэмна для Расціслава, ён быў, па ўсім відаць, заменены на пінскім пасадзе Уладзімірам, магчыма, тым, якога ў 1204 г. «яша» валынскія князі за напад на іх зямлю. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што Галіч і Валынь выкарыстоўвалі суперніцтва пінскіх князёў за свой пасад і дапамагалі ўмацавацца на ім таму, хто абяцаў большую пакорлівасць. Паколькі Расціслаў болей не ўпамінаецца ў крыніцах, можна думаць аб магчымасці яго знішчэння.

Але вернемся да летапіснага паведамлення 1229 г. Яно каштоўнае для нас і тым, што паказвае варожасць яцвягаў да галіцкавалынскага ўладання. Берасце было аплотам яго. I таму зразумела, чаму менавіта на яго нападалі яцвягі. Трэба зазначыць, што гэты летапісны запіс не зусім ясны. У ім адначасова гаворыцца і пра тое, што літва ваявала ляхаў, і таму далей становіцца незразумелым, хто прыйшоў да Берасця — літва ці ляхі — і каго з іх «йзбйша» Уладзімір Пінскі.

Аднак з’яўленне на пінскім пасадзе больш пакорнага князя ніколькі не азначала канчатковага прымірэння Пінска з галіцкавалынскай уладай. Наадварот, яе ўзмацненне выклікала яшчэ болыпае супрацьдзеянне. Мы ўжо адзначалі, што падзеі 1228 г. паказалі на сувязь Пінска з Новагародкам. Тут жа ў Верхнім Панямонні Пінск знаходзіць і яшчэ аднаго саюзніка — Літву, якая была яго паўночным суседам. Упершыню ў навуцы звярнуў увагу на гэта А. Грушэўскі769. Убачыўшы гэта, ён быў вельмі блізкі да правільнага разумения месцазнаходжання тагачаснай Літвы. Але, як і іншыя даследчыкі, ён лічыў Верхняе Панямонне заваяваннем Літвы, якую атаясамліваў з сучаснай Літвой.

Паколькі пісьмовыя крыніцы занатавалі літоўскія набегі на Валынь толькі ў 40-я гады XIII ст. (гэта, вядома, не выключав, што яны былі раней, але ў летапісы не трапілі), можна думаць, што ідэю выкарыстання літвы ў барацьбе з Валынню Пінск запазычыў у Полацка, які ўжо ў XII ст. выкарыстоўваў яе ў барацьбе са сваімі суседзямі — Смаленскам і Ноўгарадам. Гэтак жа як і Полацк, Пінск даваў магчымасць «літве» свабоднага праходу праз сваю тэрыторыю. У 1246 г. (дата гэта не зусім дакладная) набег на валынскую Перасопніцу зрабіў Айшвно Рушкавіч. Як і ўсе набегі «літвы», і гэты ў пачатку быў паспяховы: з нарабаваным дабром і захопленым палонам атрад Рушкавіча вяртаўся назад праз Пінскую зямлю, дзе яго перанялі і разбілі Даніла і Васілька, а Рушкавіч «умале утсктшо»770. У Пінску з вялікай радасцю была адсвяткавана Данілам і Васількам гэтая перамога. Тут не ўпамінаецца імя пінскага князя, які, вядома, павінен быў крывадушна падзяляць іх радасць У гэтым і выяўлялася падвойная гульня пінскіх князёў: з аднаго боку — нацкоўваць Літву на Валынь і даваць магчымасць нападаць на апошнюю, а з другога боку — прыкідвацца пакрыўджанымі ёю і «радавацца» перамозе над ёю галіцкавалынскіх князёў, што асабліва добра выявілася ў наступным, 1247 г. Гэтым разам атрад «літвы», узначалены Ланкгвенем, напаў на Мельніцу і Лякоўню. Захапіўшы вялікі палон, ён, як і трэба было чакаць, вяртаўся праз Пінск.

I тут ужо летапісец непасрэдна гаворыць пра дапамогу князя Міхаіла, якую ён аказаў «літве», папярэдзіўшы яе аб пагоні Данілы і Васількі. Адначасова «літва» ведаючы аб крывадушшы пінскіх князёў у адносінах да яе, не паверыла Міхаілу. Вось чаму, спачатку «осекшйся» ў лесе, г. зн. умацаваўшыся, яна пасля выйшла са сваіх станаў і стала лёгкай здабычай Данілы і Васількі. Многія былі перабіты, палон адабраны, і толькі Ланкгвеню, як і раней Айшвно Рушкавічу, удалося ўцячы. Як і ў папярэдні раз, усё закончылася вялікай урачыстасцю пераможцаў у Шнеку771.

Набегі атрадаў «літвы» на Валынь праз Пінскую зямлю, як і намеры Рурыка Расціславіча ў 1190 і 1193 гадах ісці з Пінска на Літву, красамоўна пацвярджаюць месцазнаходжанне апошняй на поўнач ад Пінскай зямлі ў Верхнім Панямонні.

3 разгледжанага таксама бачна, што гэтыя набегі не з’яўляліся вынікам самастойнага рашэння Літвы, а былі інспіраваны, як і ў выпадку з Полацкам, пінскімі князямі ў мэтах аслаблення Валыні і вызвалення ад яе залежнасці. Зноўтакі гэтыя набегі, як і набегі праз Полацкую зямлю на наўгародскія і смаленскія ўладанні, заканчваліся жорсткімі паражэннямі, і, такім чынам, Пінск, як і Полацк, заграбаў жар чужымі рукамі. Само сабой зразумела, што гэта вяло да знясільвання Літвы, яе разлажэння і ў канчатковым вышку да яе заваявання.

НОВАГАРОДСКАЯ ЗЯМЛЯ I ЛІТВА

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 97
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)