Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Электронная книга - «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды». Краткое содержание книги:

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 97
Перейти на страницу:

А яна наколькі важная, настолькі і сумная ў гісторыі Полацка. Вось як яна перададзена ў Камісійным спісе Наўгародскага I летапісу пад 1222 г.: «А Ярославици, смолняне взяли Полотеск, генваря в 17 день при князе Борисе и Глебе»744. Гэта інфармацыя, як бачым, вельмі кароткая і таму цьмяная. Папершае, незразумела, хто такія «Ярославици», якія ішлі разам са смаленцамі ў Полацк. Князем у Смаленску тады быў Мсціслаў Давыдавіч. Узнікае ў сувязі з гэтым шэраг пытанняў: «Ці ён сам узначальваў паход смаленцаў на Полацк, ці даручыў гэта нейкім невядомым для нас Яраславічам?» А магчыма, гэтыя Яраславічы, якія княжылі невядома дзе, і былі ініцыятарамі паходу, а смаленцы з’яўляліся толькі саюзнікамі, бо ў летапісе не сказана «Ярославици со смолняны», а кожны з удзельнікаў названы паасобку.

На шчасце, гэтая падзея, але пад 1220 г., знайшла сваё адбіццё ў В. Тацішчава: «Князь Смоленский, согласясь с Ярославом Переяславским, ходил на Полоцкую область при князях Борисе и Глебе и взял их два города, а много область их повоевал»745. Як бачым, разыходжанне з ранейшай крыніцай істотнае не толькі ў датыроўцы, але і ў асвятленні дэталяў падзей. Тут мы знаходзім адказ на пастаўленыя вышэй пытанні. Найперш расшыфроўваюцца загадкавыя «Ярославици». У свой час П. Галубоўскі беспадстаўна сцвярджаў, што гэтае паведамленне Наўгародскага летапісу ўзята з Полацкага летапісу, бо толькі, маўляў, палачане ўсіх патомкаў Яраслава (Мудрага) называлі Яраславічамі, а каб падкрэсліць, аб якіх Яраславічах ідзе гаворка, было ўдакладнена: «смолняны»746. У святле ж тацішчаўскага паведамлення бачым, што пад апошнімі трэба разумець войска Яраслава, князя Пераяслаўскага (відаць, Залескага, бо тут сапраўды да 1238 г. быў князем Яраслаў Усеваладавіч747). Але самае важнае тое, што тадішчаўская крыніца не сведчыць пра заняцце Полацка, а толькі гаворьщь пра здачу двух полацкіх гарадоў (на жаль, невядома якіх) і заваяванне часткі Полацкай зямлі. Адсутнічае тут і дакладная дата, якую мы знаходзім у Наўгародскім летапісе. I каб не ўпамінанне і ў адной і ў другой крыніцах князёў Барыса і Глеба, то можна было б прыняць гэтыя падзеі за розныя. Але якой крыніцы аддаць перавагу? Думаецца, што другой. Яна, як бачым, утрымлівае багацейшую інфармацыю і гаму заслугоўвае большага даверу. Сапраўды, узяцце Полацка магло б стаць першаступеннай падзеяй у той час, бо аб ёй бы не змаўчалі і іншыя летапісы. Вядома ж, страта двух гарадоў і спусташэнне часткі зямлі не магло не абвастрыць узаемаадносіны Полацка са Смаленскам.

Зараз пяройдзем да наступнай падзеі, якая, на думку даследчыкаў, зноўтакі пацвярджае поўнае падначаленне Полацка смаленскаму князю. Маецца на ўвазе гандлёвая ўмова Смаленска з Рыгай, заключаная ў 1229 г. Сапраўды, у ёй ёсць такія словы: «Тая правда латинскому взяти у руской земли, у волости князя смолненского, и у полотьского князя волости, и у витебского князя волости»74. I вось па пад ставе гэтых слоў даводзіцца, што калі першыя ўмовы з Рыгай (1210, 1212) былі складзены яшчэ ў Полацку ад імя яго князя і ўлічвалі галоўным чынам яго інтарэсы, а смаленскія прадстаўнікі (маецца на ўвазе ўжо вядомы нам смаленскі купец Лудольф у 1210 г.) толькі ўдзельнічалі як прадстаўнікі яшчэ аднаго зацікаўленага боку, то ў наступным дзесяцігоддзі першая роля ў зносінах і гандлі з Рыгай і Готландам пераходзіць да Смаленска. Значыць, Полацк становіцца падначаленым Смаленску749. Пад наступным дзесяцігоддзем тут разумеюцца 20-я гады XIII ст. Але ці ўсё так было, як тут сказана? Вось што мы чытаем у «Хроніцы Лівоніі» пад 1222 г.: «Тады кароль смаленскі, кароль полацкі і некаторыя іншыя рускія каралі адправілі паслоў у Рыгу прасіць аб міры. I ўзноўлены быў мір, ва ўсім такі ж, які заключаны быў раней». Магчыма, што датыроўка тут не зусім дакладная. Паколькі аб прыездзе пасольстваў у Рыгу тут гаворыцца непасрэдна пасля паведамлення аб паражэнні рускіх войскаў у бітве з татарамі на р. Калцы, то, відаць, гэта адбылося на год пазней, прынамсі, не пазней 1223 г. 3 паведамлення «Хронікі» бачна, што хоць смаленскі князь названы і першы, аднак і полацкі князь у шэрагу з іншымі выступав як самастойны князь. Цяжка сказаць, хто былі іншыя князі, але ў адным можна быць упэўненым: сярод іх быў віцебскі князь. Менавіта агульныя інтарэсы гандлю, які мог ажыццяўляцца толькі па Зах. Дзвіне, і змушалі гэтыя тры княствы супольна дамаўляцца з Рыгай і Готландам і пасылаць туды адначасова свае пасольствы. Калі яшчэ Полацк мог абысціся ў сваім заходнім гандлі без узгаднення з Віцебскам і Смаленскам, то апошнія без Полацка абысціся не маглі, асабліва Смаленск, які павінен быў каардынаваць свае гандлёвыя справы на Дзвіне і з Полацкам, і з Віцебскам. Паколькі гандаль Смаленска з Рыгай і Готландам ішоў праз Полацкую і Віцебскую воласці, то вышэйпрыведзеныя словы з гандлёвай умовы 1229 г. і абавязвалі Смаленск захоўваць яе не толькі на сваёй тэрыторыі, але і на тэрыторыі Полацкай і Віцебскай валасцей і, такім чынам, ні аб якім падначаленні Полацка і Віцебска смаленскаму князю не гаварылі. Гэта пацвярджаецца і тым, што ўказаныя словы паўтараліся пры ўзнаўленні гэтай гандлёвай умовы пазней (1270–1277, 1297–1300, першая палова і сярэдзіна XIV ст.)751, калі ніякай гаворкі аб падначаленні Полацка і Віцебска Смаленску не магло быць. Але справа яшчэ не ў гэтым. Даследчыкі, аднагалосна гаворачы аб канчатковым падначаленні Полацка смаленскаму князю, аб чым, на іх думку, сведчаць падзеі 1222 і 1229 гадоў, на гэтым ставяць кропку і робяць выгляд, што самастойная гісторыя Полацка закончылася, і забываюць сказаць аб далейшых красамоўных падзеях, якія цалкам разбураюць іх штучную схему. Але, перш чым пераходзіць да разгляду далейшай полацкай гісторыі, коратка спынімся на асноўных момантах смаленскай гісторыі ў першыя дзесяцігоддзі XIII ст.

Як мы ўжо бачылі, XII стагоддзе для Смаленска законны лася без суцяшальных вынікаў. Хоць, беручы ўдзел у агульнарускіх справах, у прыватнасці ў барацьбе за кіеўскі пасад, Расціславічы і мелі як быццам добрыя поспехі, бо шэраг іх прадстаўнікоў (сам Расціслаў Мсціславіч, яго сыны Раман і Рурык) доўгі час у другой палове XII ст. і ў самым пачатку XIII ст., да 1202 г., былі князямі ў Кіеве, аднак гэта прыводзіла іх да страты сваіх ранейшых пазіцый у Полацку і Ноўгарадзе. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, Смаленск і ў пачатку XIII ст. працягвае сваю ранейшую палітыку. У гзтых адносінах паказальны такі факт. Давыд Расціславіч, які князяваў у Смаленску з 1180 па 1197 год, завяшчае свой пасад пляменніку Мсціславу Раманавічу, у той час як сына свайго Канстанціна адправіў на поўдзень да брата Рурыка. Барацьба за Кіеў цяпер уцягнула Смаленск у канфлікт з ГаліцкаВалынскім княствам, прымусіўшы яго на некаторы час памірыцца і ўступіць у саюз з чарнігаўскімі Ольгавічамі. У 1214 г. Мсціслаў Раманавіч пакідае Смаленск і ў выніку паспяховай барацьбы наўгародцаў і смаленцаў з Ольгавічамі становіцца кіеўскім князем, а смаленскі пасад займае Уладзімір Рурыкавіч. Выкарыстаўшы смерць магутнага суздальскага князя Усевалада Юр’евіча і ўзнікшую ў асяроддзі яго сыноў барацьбу, Смаленск актыўна ўмешваецца ў справы гэтай зямлі з мэтай яе аслаблення, што і ўдалося зрабіць, нанёсшы ў саюзе з Ноўгарадам і Псковам сакрушальны ўдар Суздалю ў 1216 г. на р. Ліпецы. Гэтае паражэнне на працяглы час пазбаўляе Суздальскую зямлю той актыўнай ролі, якую яна адыгрывала як на поўначы, так і на поўдні Pyci. У той самы час мацнее палітычная сувязь Смаленска з Ноўгарадам, якая дыктавалася ўзрастаянем гандлёвых зносін з захадам, а таксама супольнай барацьбой з крыжацкай агрэсіяй. I ўсётакі, нягледзячы на ўсе поспехі Смаленска ў канцы XII ст., яго князь Уладзімір Рурыкавіч у 1219 г. выпраўляецца на поўдзень, дзе і застаецца назаўсёды. Тым не менш пераварот у палітычнай свядомасці смаленскіх князёў адбыўся. Менавіта наступны смаленскі князь Мсціслаў Давыдавіч быў першы з роду Расціславічаў, які нарэшце зразумеў усю марнасць траты сіл на амбіцыйныя імкненні роду і ўбачыў, што найбольш плённым полем яго дзейнасці і ёсць Смаленская зямля. I Мсціслаў Давыдавіч пачаў сабой далейшы шэраг смаленскіх князёў, якія поўнасцю звязалі свой лёс з лёсам роднай зямлі. Характэрна, што ходь у бітве на Калцы з татарамі і прымалі ўдзел смаленды, відаць, па патрабаванню Мсціслава Раманавіча, аднак сам Мсціслаў Давыдавіч з імі не пайшоў, а аддаў іх пад камандаванне Уладзіміра Рурыкавіча. Дарэчы, яму толькі і ўдалося з атрадам смаленцаў прабіцца скрозь варожыя сілы і адысці ў Кіеў, дзе ён і стаў князем.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 97
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)