Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 230
Перейти на страницу:

— Я не прасіла цябе памагаць.

— Мала што не прасіла. Я па сваёй волі. Бо кахаў цябе.

— Сволач ты!

— Во дзякуй! Але цяпер ты мне паможаш. Бо табе ўсё адно прападаць. Дык паслужы мне хоць напаследак.

— Во ўжо не! — выкрыкнула яна, скаланаючыся на цвёрдай падлозе. — Гэта не будзе. Не думай. Я цябе бараніць не буду.

— А я і не прашу мяне бараніць. Ты толькі пацярпі трошкі. Да Скідзеля. Во і ўся твая задача.

Зоська ў роспачы ўся абвяла і сціхла. Значыць, яна не памылялася, адгадаўшы ягоны намер, значыць, ён яе павядзе ў паліцыю. Дзіва толькі, як яна не разумела таго ў самым пачатку. Паддалася яго прывабнасці, наслухалася ягоных прызнанняў, растала ад яго кахання. Во гэта каханне, каб яно спрахла! А яна думала… Колькі яна перачытала пра яго ў кніжках, нагледзелася ў кіно. Колькі марыла пра яго да вайны ды і пасля ў лесе! Якім яно ўяўлялася ёй прыгожым! А выпала горшае за самое жыццё. I хто вінаваты? Немцы? Вайна? Час? Антон лічыць, што ва ўсім вінавата яна. Яна ж упэўнена, што ўсяму віной ён і яго шкурныя планы. На якога д’ябла яны сышліся на адной сцежцы ў той начны час каля незамерзлай Шчары, нашто яна дала выцягнуць сябе з рэчкі? Ці не лепей было ціха і неўпрыкмет булькнуць пад лёд, каб не перажываць столькі перажытых і яшчэ наканованых ёй пакутаў?

14

Антон усё прыслухоўваўся да нямой цішы ночы, чакаў пачуць у двары знаёмы тупат каня, часу ўжо мінула даволі, павінен быў вярнуцца гаспадар. Але той не вяртаўся, хаця, напэўна, ужо было больш як за поўнач. Скурчыўшыся, Зоська ляжала на падлозе, і Антон раз за разам пазіраў на яе, каб не развязалася. ён ужо вынес ёй свой прысуд, і, як ні дзіўна, яму не было яе шкода — хай прападае. Няхай прападае, калі яна такая дурніца, ні д’ябла не разумее ў жыцці, не хоча ацаніць ягонай рэдкай па гэтым часе адвагі. Сапраўды, ці шмат знайшлося б у атрадзе мужчын, якія б дзеля такой смаркачкі адважыліся б рызыкаваць галавой, ратаваць яе ад вайны. А ён вось адважыўся. ён пакінуў атрад, правёў яе скрозь асіныя паліцэйскія гнёзды, аберагаў, саграваў. А яна? Чым за ўсё тое адплаціла яму яна?

Як апошняя ідыётка, яна не можа зразумець розніцы паміж гэтай вайной і тым, што пра яе пішуць у газетах і гавораць на мітынгах. А яшчэ студэнтка! А можа, менавіта таму, што студэнтка. Адукаваная, начыталася кніжак. Ён дык не дужа любіў гэтыя кніжкі, бо жыццё прывык спасцігаць практычна і ведаў, што практыка — найлепшая школа жыцця, якую не пройдзеш па кніжках. Трэба заўсёды глядзець, як робяць жыццё другія, і самому рабіць гэтаксама — атрымаецца калі і не лепш, дык і не горш за астатніх. I яшчэ не марудзіць, не плесціся ў хвасце, не з’явіцца да шапачнага разбору. Хаця і спяшацца таксама не трэба, трэба добра агледзецца і прыйсці ў самы час. А яна: здраднік, прадажнік! Куды як грозна і страшна, але па сутнасці ўсё няправільна. Цяпер, калі з ягоных намераў нічога не выйшла, што ж яму застаецца? Адпусціць яе з Богам у Скідзель, а куды самому? I які ад яе будзе толк у гэтым Скідзелі? Ля першага ж кантрольнага пункта яе спыніць паліцыя, перадасць гестапа і — бывай, Зоська! Закатуюць, знявечаць і павесяць на плошчы перад касцёлам. Ці расстраляюць у рове. I каму якая з таго будзе карысць? А то яшчэ выведаюць на допытах адрасы, яўкі, прозвішчы сувязных і агентаў, пачнуць хапаць сем’ямі, загубяць многа людзей…

Дык ці не лепш будзе для яе і для многіх, калі яна, не паспеўшы ні з кім сустрэцца, трапіць проста да ягонага сябра Капыцкага і тым зробіць добрую паслугу Антону. Ужо, напэўна, начальнік паліцыі не ўсумніцца ў намерах свайго земляка, калі той з’явіцца да яго з прыведзенай з-за Шчары разведчыцай. Напэўна, гэта яму залічаць. Ды і ёй будзе лягчэй, бо ніякіх сустрэч у яе яшчэ не было, ніякіх заданняў яна не паспела выканаць — ён іх у гэтым упэўніць. Тады, можа, яе і не павесяць — адвязуць у які-небудзь лагер. Сумленне? Канешне, ён не стане бажыцца, што сумленне яго спакойнае. Было трохі няёмка, нешта яго трывожыла. Але што рабіць? Ён даўно ведаў, што калі прыслухоўвацца да згрызотаў сумлення, дык хутка адкінеш капыты. Не так проста з гэтаю штукай, якую завуць сумленнем, спакойна пражыць у мірны час, не кажучы ўжо пра вайну. Бо тут — барацьба, дзе пануе адзіны закон: хто — каго. Ён не слабак і не зломак, але чаму б і яму ў цяжкі час не пакарыстацца часткай таго, з чым заўжды носяцца гэтыя прапагандысты сумлення. Няхай вось яны і дакажуць сваю гатоўнасць да самаахвяравання ў імя бліжняга. Цяпер жа ён для яе самы бліжні. Тым болыц што менавіта сярод жанчын шырока распаўсюджана Богам ці прыродай дадзеная ім патрэба ахвяраваць дзеля бліжняга. Няхай вось і ахвяруе для яго жыццём, калі яно надакучыла гэтай адукаванай дурніцы. Ён дае ёй такую магчымасць. Хоць бы па сваёй шэрасці і малапісьменнасці. Ці па сваёй прадажнасці. Няхай карыстаецца ёй. Антону не шкода.

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)