Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Выбар - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбар

Электронная книга - «Выбар». Краткое содержание книги:

У новай кнізе публіцыстыкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча змешчаны найбольш значныя артыкулы, прамовы, інтэрв'ю трох апошніх гадоў, а таксама тыя з іх, якія ў свой час па цэнзурных меркаваннях у друк не трапілі. Асноўныя тэмы зборніка — лёс беларускай зямлі, адраджэнне гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, мовы, культуры. Для шырокага кола чытачоў.
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 96
Перейти на страницу:

У рэспубліканскім друку калі-нікалі з'яўляецца інфармацыя аб тым, што ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі вельмі няпростая сітуацыя, што Рада СП губляе аўтарытэт... І ў першую чаргу таму, что старэйшае пакаленне пісьменнікаў не можа пазбавіцца ад стэрэатыпаў, а маладыя са сваім юнацкім максімалізмам не ўспрымаюць ужо іх...

Пра аўтарытэт Рады Саюза пісьменнікаў нічога сказаць не магу — не з'яўляюся членам Рады і ў Доме літаратара бываю рэдка. А наконт стэрэатыпаў старэйшых пісьменнікаў і наватарства маладых... Усё гэта вельмі і вельмі адносна. У літаратуры заўсёды існавалі побач — таленавітае і бяздарнае, жывое і мёртвае, яркае і шэрае, — і гэта зусім не залежыць ад узросту. Так было, так ёсць і так будзе, і не трэба паддавацца на эмацыянальныя правакацыі розных аматараў калялітаратурнага шуму. Мяне сёння больш непакоіць і засмучае тое, што творчая праца беларускага пісьменніка, прыгожы плён гэтай працы трапляюць у яшчэ больш цяжкае становішча, чым было раней. Есць рэальная пагроза, што, набраўшы сілу, рынак зусім прыдушыць беларускае мастацкае слова, аддаўшы ўсе друкарскія станкі і паперу пад кнігі, якія прыносяць выдаўцам велізарны прыбытак і да беларускай літаратуры не маюць ніякага дачынення. Супрацьстаяць гэтай пагрозе мы, беларусы, яшчэ не навучыліся.

Здавалася б, у сучасных умовах беларуская літаратура і мастацтва — гэтыя нешматлікія жыватворныя крыніцы, якія будзяць і жывяць дух нацыі, стымулююць нацыянальнае Адраджэнне нашай Бацькаўшчыны, — павінны атрымліваць усемагчымую падтрымку ад грамадства, ад усіх яго здаровых, прагрэсіўных сіл. І дзеля справядлівасці трэба сказаць, што сёе-тое ў гэтым кірунку робіцца — і Міністэрствам культуры, і Дзяржкамдрукам, і Міністэрствам народнай адукацыі, і Саветам Федэрацыі прафсаюзаў рэспублікі, і іншымі. Разам з тым іменна ў гэты час супраць беларускай літаратуры, супраць усяго атрада яе творцаў быў зроблены на старонках часопіса «Политический собеседник» (№ 11 за 1990 год) грубы, абразлівы выпад. Маю на ўвазе адыёзны артыкул «Слова да вас, пісьменнікі». Проста неверагодна, што ў наш час магло нешта гэткае паявіцца ў афіцыйным партыйна-савецкім выданні. Ну а што далей? Як і трэба было чакаць — сігнал зверху пачулі. Неўзабаве мастоўская раённая газета «Зара над Нёманам» раздрукавала названы артыкул з «Политического собеседника». Не здзіўлюся, калі і яшчэ хто-небудзь перадрукаваў. Мастоўская газета зрабіла гэта «па просьбе сакратароў партарганізацыю:». Гэтая акалічнасць засмуціла мяне асабліва. Хто іх падбухторыў на гэткую няўдзячную ініцыятыву? Няўжо яны сапраўды падзяляюць такі дзікунскі погляд на родную літаратуру і на тых, хто яе стварае? На тых, хто клапоціцца пра хлеб духоўны, без якога грамадства гіне гэтак жа, як і без хлеба надзённага?

Хацеў бы закрануць яшчэ адно важнае пытанне, аб якім і вы, і некаторыя іншыя народныя дэпутаты з болем і заклапочанасцю гаварылі на трэцяй сесіі Вярхоўнага Савета. Размова ідзе пра Закон аб мовах у Беларускай ССР. Вы і вашы паплечнікі рыхтавалі яго, прымалі, цяпер змагаецеся за яго ажыццяўленне. З чым жа звязаны такія цяжкасці?

Пачну з відавочнага факта, які немагчыма ўспрыняць інакш, як недарэчны парадокс: пасля ўступлення ў сілу Закона аб дзяржаўнасці беларускай мовы рэзка пагоршылася становішча беларускамоўнай прэсы, газет і часопісаў. Мала таго, што пачалі выдавацца дзесяткі новых газет на рускай мове, у моры якіх патанаюць нешматлікія беларускія выданні, дык і многія з тых газет, што выходзілі дзесяткі гадоў па-беларуску, сталі з новага года двухмоўнымі. А беларускі часопіс «Служба быту» перайменавалі ў «Салон» і перавялі на рускую мову. А ў рэспубліканскай газеце «7 дней» былі закрылі беларускія старонкі. А беларускамоўны варыянт «Вячэрняга Мінска» перастаў існаваць. Падобныя прыклады можна доўжыць і доўжыць. З чыёй жа ласкі ўсё гэта робіцца? І дзеля якой мэты? Каму можа быць выгадна, каб гінулі мова і культура вялікага славянскага народа?

Звяртаюся ў думках да паважаных людзей — гаспадарнікаў, палітыкаў і проста грамадзян. Шаноўныя! Вы дбаеце пра эканамічную самастойнасць Беларусі, пра набыццё ёю дзяржаўнага суверэнітэту? І хочаце дасягнуць гэтага, не маючы самастойнасці духоўнай? Належачы іншаму — небеларускаму — духоўнаму свету? Будучы адарванымі ад нацыянальных традыцый і звычаяў? Ліквідаваўшы ў сваім штодзённым побыце ўсё, што вызначае самабытнае нацыянальнае аблічча? І можна ў такія цуды паверыць?

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 96
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)