Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Свежая рыба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Свежая рыба

Электронная книга - «Свежая рыба». Краткое содержание книги:

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 140
Перейти на страницу:

Аказваецца — група толькі па назве з ГДР, у ёй адзіны немец — яе кіраўнік. Астатнія: дзве японкі, індус, швейцарская пара, двое ізраільцян, францужанка Надзіна Нікалаева!.. Усе яны — замежныя студэнты ды педагогі, якія вучацца і працуюць ва Усходняй Германіі. Разгаварыўся з прывабнай японачкай — упершыню ў жыцці гутару з чалавекам з Краіны Узыходзячага Сонца,— гляджу, а другія на мяне здорава пакрыўдзіліся. Чорт, трэба быць больш уважлівым!..

Поезд адпраўляецца, і выпадкова даведваюся на таможні, што сіньёр італьянец, між іншым, вёз тры таўшчэзныя чамаданы... капронавых панчох ды іншага барахла для шмугелю.

Вучоны з трайным тытулам!..

24 ліпеня днём

Выязджае толькі група немцаў. Групы іх усе аднолькавыя, па 28 чалавек. Як і немцы, што ехалі раней, так і гэтыя надзвычай карэктныя, дысцыплінаваныя і паслухмяныя. Да ўсяго — сентыментальныя. Калі іх суправаджае ленінградскі ці маскоўскі перакладчык і на гродзенскім пероне яны развітваюцца, то ўсе плачуць. Вось і зараз сказаў ім толькі пару цёплых слоў прывітання, і ў многіх ужо звільгатнелі вочы. Іх кіраўнік раздала кожнаму рублі, і немкі адразу накінуліся на гродзенскае марожанае.

— О-о-оў, гу-ут! — захапляюцца яны і старанна аблізваюць вафельныя кубачкі.

У мяккім вагоне — амерыканскі бізнесмен. У яго бацькі 19 мільёнаў капіталу, сын валодае толькі часткай гэтага багацця. Малады чалавек год 28, апрануты з густам, элегантны, свабодна валодае французскай, нямецкай, італьянскай мовамі, а — англійская ў яго чыстая і без акцэнту, як у іншых амерыканцаў. Думкі мае ўлоўлівае з паўслова, і наогул прыемны субяседнік. Вяду яго ў рэстаран: цікава, што ж ядуць мільянеры? Амерыканец заказвае шклянку кавы, булачку, масла і... усё!

Заводжу яго да сябе ў агенцтва, даю фірменныя малюнкі з відамі Крамля, Мінска, Кіева. Бярэ ахвотна. Прыйшоў да мяне чагосьці дзевяцігадовы сын і ўважліва назірае, як амерыканец скручвае прыгожыя плакаты ў рулон.

Праз гадзіну ідзём дадому, і сын азадачана пытаецца:

— Та-ата, ён буржуй, а чаму такі сімпатычны?..

24 ліпеня вечарам

У мяккім — журналістка з Канады. Прыгожая, элегантна апранутая, маладая. З задавальненнем расказваю ёй аб горадзе, аб яго гісторыі, а яна... засадзіла пяцярню ў шавялюру і чухаецца, чухаецца, чухаецца...

Бр-р-р! — стала агідна.

Прыбыла сёння і група з Чэхаславакіі. Іду да яе.

Здалёк вітаю:

— Добры дзень, браты чэхі!

— Чаму чэхі? — чую некалькі пакрыўджаных жаночых галасоў.— Я, напрыклад, славачка!

— І я!

— А я — венгерка!..

Зноў папаўся, як учора з японкай.

— Але ж вы — каралевы прыгажосці Чэхіі,— выкручваюся.— Ці няпраўда?

Улагоджаныя жанчыны пырскаюць смехам. Здаецца, сябе рэабілітаваў.

25 ліпеня

Выязджаюць галандскія настаўнікі. Выглядаюць молада, робяць уражанне заможных людзей. Можна з кожным дагаварыцца па-нямецку. Дзеляцца ўражаннямі. Убачаным вельмі захапляюцца, асабліва Ленінградам. Бачылі ў нас недахопы? Так, бачылі. Прагрэсіўна настроены настаўнік фізікі не можа дараваць, што нашы жанчыны поруч з мужчынамі ломікам разбіраюць брук, варочаюць цэментавыя пліты.

— Раўнапраўе? — не дае ён мне ўставіць слова і смяецца: — Нябось ніводнага вашага мужчыны не знойдзеш у яслях, дзіцячых садах!..

Столькі разоў «Літаратурка» ды іншыя газеты выступалі з гэтага поваду!.. Ці не пара ад слоў перайсці да справы?..

Лепш прыглядаюся да гасцей. Са здзіўленнем заўважаю, што большасці даўно за пяцьдзесят. І апрануты яны ў касцюмчыкі з дрэнненькага матэрыялу, але з густам пашытыя, выпрасаваныя; абутак начышчаны да люстранага бляску, твары старанна паголеныя — гэта і стварае ўражанне маладосці і дастатку. Стараюся ўявіць сабе іх жыллё. Прафесар мастацтвазнаўства Ніна Міхайлаўна Молева, вярнуўшыся з паездкі па Галандыі, апавядала нам на Вышэйшых Літаратурных курсах, што бачыла, як у нейкім гарадку пад Ротэрдамам жанчыны кожную раніцу каменні бруку перад сваімі домікамі мылі цёплай вадой з мылам. Ведаў, куды пасылаць моладзь вучыцца, Пётр Першы!..

Гутарым далей. Заводжу размову аб галандскай калоніі — Заходнім Ірыяне. Настаўнікам яўна няёмка, яны ўсяляк стараюцца мяне пераканаць: з каланіялізмам нічога агульнага не маюць.

Вельмі здзіўляюцца, што ў нашым невялікім горадзе тры інстытуты. І тут успамінаю: магу паведаміць ім прыемнае!

Больш двух стагоддзяў таму назад гродзенскі граф Тызенгаўз прывёз з Галандыі ткачоў, і яны ўтварылі ў нас Галандскую вуліцу, на рацэ Ласаснянцы пабудавалі фабрыкі і цэлае стагоддзе пастаўлялі для рускай арміі выдатнае сукно. Цяпер наш тонкасуконны камбінат — у межах горада — выпускае дзевяць кіламетраў сукна ў суткі, і станкі яго прыходзяць у рух не ад вады.

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)