Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Свежая рыба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Свежая рыба

Электронная книга - «Свежая рыба». Краткое содержание книги:

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 140
Перейти на страницу:

Каб выказаць словамі мову нашых здзіўленых, уражаных і разгубленых позіркаў, выглядала б так:

«Ты-ы?.. Не можа бы-ыць?!»

«А гэта ты-ы?! Бо-ожа, што з табой зрабіў час: замуляная, патанчэлая, са счарнелымі і высушанымі кісцямі рук... Што з табой здарылася?..»

Не так, зусім не так уяўляў я сабе нашу сустрэчу.

Стаім, не ведаем, пра што гаварыць. Колькі ў нас агульнага, недагаворанага, нявысветленага, перажытага. Але якое цяпер гэта мае значэнне?

— Вось мы і спатка-аліса...— кажу я.

— А я іду і думаю — хто ж гэта тут такі стаіць! Чула, што ты выступаў у святліцы ўчора, але каб на балоце...

— Та-ак. Вось мы і спатка-аліса...

— Памагала Лебядзінскім складваць сена. Скончылі, іду і бачу — такі файны пан... Яшчэ сабе падумала — мо з ваявудскай рады хто...

— Гэта — я...

— Выходжу з Хмелю і бачу...

Спахопліваюся — Верка вось-вось заплача.

— Ну, Вера, расказвай — як жывеш? — паспяшыў я з дапамогай. У мяне задрыжаў голас.

Яна як бы пагасла, бездапаможна ўздыхнула:

— От жыву...

Зноў стаім і маўчым.

Чыстая белая хусцінка на яе галаве завязана назад. Твар — хударлявы, яшчэ малады і па-дзіцячы бездапаможны. Зблізку яна — непрыгожая.

— Мама жыве?

— Памерлі. Два гады назад...

Пра што спытацца яшчэ?

— А ў мяне, Алёшка, сухо-ота,— раптам успомніла яна і ніб,ї>і пахвалілася. — Я егдзіла ў санаторый ад ваявудскай рады нарадовай.

Словы «ваявудскай», «санаторыюм» вымаўляла лёгка, правільна — нібы радавітая полька.

— Ого, у санаторый!

— Тры гады таму назад, яшчэ пры маме.

— Малайчына, што ездзіла. І добра, што цябе паслалі. Ну і як?

— Лепей...— у яе адпала ахвота гаварыць пра гэта.

Не хвароба для яе галоўнае. Веры было куды важней, што людзі ўдзялілі ёй увагу.

— Глупства,— успомніў я Доўгага Мікалая, які ад туберкулёзу памёр.— Хваробу тваю цяпер вылечваюць лёгка. Галоўнае — не падай духам.

Маім словам Вера не прыдала значэння. Яна спяшалася выказаць усё.

— Дзякуй табе за кніжку, што напісаў пра мяне ў ёй, не забыў...

— Ты чытала?!

Вера апусціла галаву.

Выходзіць, кніжка дайшла і да яе, непісьменнай?!

Даў паглядзець ёй страшавец ці сама знайшла?

Асобныя выпадкі з нашых адносін я апісаў у сваёй кнізе. Вера выступае там пад выдуманым прозвішчам. Апісаў падзеі не дакладна, як мяне прымушалі законы літаратурнага твора, падказвалі сюжэт і кампазіцыя. Там толькі дух таго, што было на самай справе. Гэта магла ўлавіць адна Вера. Улавіла.

Верыны вялікія вочы колеру намочанага каштана былі такія ж глыбокія, поўныя таямніцы і сілы. Калі б не прыбітасць і апусценне... Колькі ёй, тонкай, слабой, давялося перанесці?! Сама недзе гадавала дзяцей, дваццаць гадоў цярпела ганьбу суседзяў.

Чаму, чаму жыццё некаторых — адна суцэльная пакута?!

— Глупства, няма за што дзякаваць. Пра каго ж тады мне пісаць, як не пра блізкіх, як ты...

— Ай, не кажы, мог бы і ńe ўспомніць! — уздыхнула яна з сумам і задумалася.

Зноў памаўчалі крыху.

Успомніўся яе муж.

— Скажы, куды дзеўся Шусцік?

— Загінуў у шахце.

— Колькі ж ён прасядзеў?

— Тры гады ўсяго.

Не ведаю, пра што пытацца больш.

— Толькі пад канец вайны ён не жыў са мной, знайшоў сабе немку! — запэўніла яна, бытта гэта мела значэнне.

Зайшлі мы да яе на кватэру.

Хаты сваёй Вера не мела. Ад самай вайны наймала пакой з кухняй, адрабляла за гэта летам гаспадару.

У пакоі засталі мы дзвюх дарослых дзяўчат. Кінулася ў вочы, што яны надта злосныя на маці ад нейкай даўняй і закаранелай крыўды. Не саромеючыся чужога чалавека ў сваім доме, дзяўчаты вызвяраліся на маці, не слухалі яе. Няўжо яны сябе паводзілі так з-за мяне?!

АПАВЯДАННІ

РЭПАРТАЖ З ПЕРОНА

З дзённіка загадчыка агенцтва «Інтурыст»

Праз Гродна праходзіць турысцкі маршрут Ленінград — Варшава — Берлін — Парыж. На гэтым маршруце ідуць два замежныя цягнікі. І едуць гэтымі цягнікамі турысты. Пасажыры тут розныя: савецкія — у Варшаву, Берлін, Прагу, Парыж, а іншаземныя — у Вільнюс, Ленінград, Маскву, Валгаград, Сочы.

Чаго толькі не ўбачыш і не пачуеш на гродзенскім пероне, асабліва калі маеш дачыненне да турызму.

23 ліпеня

Вечарам прыехала група з ГДР і італьянскі доктар з жонкай. Доктар — важны, сталы, уручае мне візітную картачку, дзе перад яго прозвішчам трайны тытул, які гаворыць аб вучонасці іншаземнага турыста. Сіньёр аднолькава гаворыць на многіх мовах, едзе на дваццаць дзён на Чорнае мора, а каштуе яму гэтая прыемнасць 1220 рублёў.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)